Навуковыя дасягненні дзяржаўнага і міжнароднага значэння

5 Jan, 2014.

Дик Татьяна

У лістападзе 2013 г. БДУ адзначыў 50-годдзе стварэння адзінага цэнтра, які аб’яднаў усе навуковыя калектывы і ўзяў на сябе каардынацыю навуковай дзейнасці спачатку ўніверсітэта, а затым і ўсяго комплексу БДУ.

Гісторыя развіцця самога пад­раздзялення ад навукова-даслед­чага сектара (НДС) да Галоўнага ўпраўлення навукі з’яўляецца яр­кім адлюстраваннем пастаянна нарастальных маштабаў навуковых даследаванняў у БДУ, разгаліна­вання навуковай інфраструктуры, рашэння новых задач, якія дыктуюцца часам. І, вядома, гісторыю рабілі людзі, нашы паважаныя навукоўцы, якія самаадданай працай стваралі яркія старонкі гэтай гісторыі. Безумоўна, у кожнага часу былі свае значныя дасягненні, якім можна было б прысвяціць не адзін выпуск газеты. Якімі ж падзеямі ў навуковай сферы знамянальны юбілейны год?
У студзені 2013 г. у БДУ адбыўсяе першы Беларуска-кітайскі семі­нар па прамысловым і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, на якім абмяркоўваліся перспектывы і магчымасці пашырэння адносін паміж дзвюма краінамі. Удзель­нікамі дыскусіі сталі прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспуб­лікі Беларусь, Пасольства Кітай­скай Народнай Рэспублікі ў нашай краіне, МЗС РБ, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі, НАН нашай краіны, розных беларускіх і кітайскіх прад­прыемстваў, кампаній і ВНУ.Абламейко Сергей
У сакавіку супрацьпухлінны прэпарат «Цысплацел» заваяваў адмысловы прыз – гран-пры ў намі­нацыі «Паспяховае прасоў­ванне тавара на рынак» на конкурсе «Найлепшы інавацыйны праект і найлепшая навукова-тэхнічная распрацоўка года», які прайшоў у рамках Пецярбургскага тэхнічнага кірмашу. SONY DSCГэты прэпарат быў распрацаваны НДІ ФХП і УП «Унітэх­прам» БДУ. Варта адзначыць, што ўсяго ў гэтым конкурсе ўдзель­нічала 265 праектаў і распрацовак са 109 арганізацый Расіі і Беларусі, таму атрыманне адмысловага прыза з пяці ўручаных на дадзеным конкурсе стала вялікім дасягненнем. Сёлета ў скарбонцы БДУ 7 залатых, 8 сярэбраных медалёў і тры дыпломы конкурсу «Найлепшы іна­вацыйны праект і найлепшая наву­кова-тэхнічная распрацоўка года». Такім чынам, узнагароды атрымалі ўсе 19 прадстаўленых у Санкт-Пецярбургу распрацовак нашага ўніверсітэта.
У красавіку адбылася цыры­монія ўручэння Scopus Award Belarus–2013 – прэстыжнай між­на­роднай прэміі. Прэмія Scopus Award упершыню была ўручаная ў Кітаі ў 2004 г., цяпер яе атрым­лі­ваюць самыя публікаваныя і цытаваныя аўтары ў Лацінскай Амерыцы, Азіі, Еўропе і ў Расіі. IMG_2698У 2013 г. прэмія Scopus Award Belarus уручалася ў дзвюх катэгорыях: маладыя навукоўцы (да 35 гадоў) і дасведчаныя навукоўцы (пасля 35 гадоў) у сферы вышэйшай аду­кацыі. Прэмія была прысуджаная дзесяці беларускім навукоўцам, 6 з якіх – супрацоўнікі БДУ.
НДІ фізіка-хімічных праблем БДУ занесены на Рэспублі­кан­скую дошку Гонару за выкананне асноў­ных паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 2012 г. Адпаведны ўказ №281 «Аб унясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спа­­бор­ніцтва 2012 г.» 27 чэрвеня падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

DSC_5385

Электронная бібліятэка БДУ ўвайшла ў першую сотню найлепшых універсітэцкіх бібліятэк свету! Па апошніх даных сусвет­нага вэбаметрычнага рэйтынгу Webometrics Ranking of World Universities яна паднялася на 31 пазіцыю і заняла 97 месца ў свеце. Гэта першы ў Беларусі паказчык такога ўзроўню. Фундаментальная бібліятэка БДУ адна з першых у Беларусі пачала здзяйсняць працу па рэгістрацыі ў сусветных базах даных паўна­тэкставых навуковых публікацый, навучальных і метадычных матэ­рыялаў навукоўцаў і выкладчыкаў універсітэта, а таксама часопісаў, якія выдаюцца ў БДУ. Зараз дзякуючы сумеснай працы ўсіх структурных падраздзяленняў універсітэта ў зборы электроннай бібліятэкі БДУ каля 40 000 паўна­тэкставых публікацый навукоўцаў і выклад­чыкаў універсітэта.

Адной з самых яркіх падзей юбілейнага года стала прысу­джэн­не Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі за цыкл навуковых прац «Новыя неарганічныя злучэнні і матэрыялы на аснове мікра- і нанапамерных часціц: атрыманне, уласцівасці, ужыванне» акадэміку Івашкевічу Алегу Ана­тольевічу, прарэктару па навуковай рабоце БДУ, доктару хімічных навук, ака­дэміку Лес­ні­ковічу Анатолю Іва­навічу, загадчыку кафедры агуль­най хіміі і мето­дыкі выкладання хіміі БДУ, докта­ру хімічных навук, прафесару, а таксама Арцем’еву Міхаілу Валянцінавічу, загадчыку лабара­торыі нанахіміі НДІ ФХП, док­тару хімічных навук. Мы яшчэ раз шчыра іх віншуем.
У БДУ з 11 па 15 лістапада прай­шла канферэнцыя ААН «Выкарыстанне касмічных тэхналогій для сацыяльна-эканамічнага раз­віцця краін». Яе арганізатарам выступіла Упраўленне ААН па пытаннях кас­мічнай прасторы (OOSA) пры падтрымцы фонду «За бяспечны свет» (SWF). Старшынёй праграмнага камітэта стаў рэктар БДУ акадэмік Сяргей Уладзіміравіч Абламейка.Абламейко Сергей
Такім быў юбілейны год для навуковай грамадскасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вядома, гэта далёка не ўсе значныя падзеі, якія прайшлі ў БДУ. Усцешна ўсве­дамляць, што ўзровень навуковых дасягненняў нашых наву­коўцаў і мерапрыемстваў мае дзяржаўнае і між­народнае прызнанне. Віншую ўсіх супра­цоў­нікаў БДУ з нашым агульным святам і жадаю новых творчых поспе­хаў.
Начальнік ГУН
доктар фіз-мат. навук
Таццяна Дзік

print

Вам таксама можа спадабацца: