Шукайце на «Песні года»

5 Jan, 2014.

хурма

Гурт Hurma стаў пераможцам Х адкрытага моладзевага музычнага фэсту «Такія пернікі». Лідар калектыву Мікіта Найдзёнаў вучыцца ў магістратуры Інстытута журналістыкі БДУ.

Нагадаем, гэтае мерапрыемства праходзіла ў рамках Сусветнага дня барацьбы са СНІДам пад дэвізам «Спыніць СНІД. Выканаць абяцанне». Мэта фэсту – падтрымка маладых выканаўцаў і новых формаў эстраднага мастацтва. Арганізатары фэсту – упраўленне па справах культуры БДУ і аддзел культуры адміністрацыі Маскоў­скага раёна сталіцы – па традыцыі ўзнагароджваюць усіх удзельнікаў фінальнага канцэрта. Сёлета больш за 60 ансамбляў з вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Мінска падалі заяўкі на ўдзел. І толькі 6 музычным калектывам – удзельнікам фі­налу – дасталіся сувеніры ў форме нотнага знака і дыпломы Х адкрытага моладзевага музычнага фэсту «Такія пернікі» БДУ. Акрамя таго, пераможца – гурт Hurma – атрымаў магчымасць правесці 3 бясплатныя рэпетыцыі ў адной з пра­фесійных студый музычнай кам­паніі BOOM.
Наш карэспандэнт сустрэўся з лідарам Hurma ў сталічным клубе «Тытан», дзе адбыўся фінальны гала-канцэрт.
– Мікіта, для вашага калектыву дадзеная ўзнагарода фэсту БДУ – прэстыж або матэрыяльная падтрымка?
– Хутчэй прызнанне студэнцкай аўдыторыі. Таму што гэты конкурс першапачаткова прызёрам матэрыяльных выгод не абяцаў. Але ўдзел у падобных мерапрыемствах, безумоўна, натхняе музыкаў.
– А як жа тры рэпетыцыі ў прафесійнай студыі?
– Раней уладальнікам гран-пры падобных конкурсаў абяцалі выхад сольнага альбома або песні, што аўтаматычна азначала істотную дапамогу музыкам-пачаткоўцам у так званай раскрутцы. А сёння прызы выглядаюць прасцей, і, скажам, не такія ўжо яны і важкія.
– Па прафесіі вы журналіст, а для душы пішаце рок-музыку і беларускамоўныя тэксты да песень. Што з’яўляецца прыярытэтным на гэтым жыццёвым этапе?
– Па-першае, я пішу не рок і не андэграўнд, а поп-рок музыку. Гэта розныя рэчы. Дакладней, я складаю музыку, зразумелую для ўсіх, папулярную, разлічаную на шырокае кола слухачоў. А па-другое, з прафесіі я не выпадаў, працую на радыёстанцыі «Беларусь» у бела­рускамоўнай рэдакцыі. На сёння прафесія журналіста мяне корміць.
– Якія планы Hurmы…
– Будучыня афарбавана нава­годнімі фарбамі і пахне манда­рынамі. Музычны партал «Тузін гітоў» высунуў нас у намінацыю «Дэбют года». Фінал адбудзецца ў снежні. У відэачарце гэтага папулярнага партала наша група трымала лідарства на працягу месяца. А на днях тэлеканал АНТ запрасіў нас на запіс навагодняй праграмы «Песня года». За песню «Шукай» атрымалі ад тэлеканала дыплом «За найлепшы беларускамоўны хіт»! Пагадзіцеся, гэта прэстыж­нае мерапрыемства нацыянальнага маштабу. Канцэрт будуць трансляваць у калядныя святы. Спадзяёмся, пасля паказу мы здабудзем яшчэ большую аўдыторыю слу­хачоў. Дарэчы, кліп на нашу песню «Давай на раз, два, тры» часта транслюецца на тэлеканалах «БТ-1» і на «БелМузТБ», што ўжо радуе. І, калі казаць пра творчыя планы, то далёка мы не заглядваем.
– Поспехаў, Hurma!
Гутарыла Жанна Васанска

CjlRy4Hl8KE

print

Вам таксама можа спадабацца: