Вызначаныя пераможцы конкурсу «Студэнт года БДУ» за навучальны перыяд 2012–2013 гг.
У намінацыі «Навука» сярод студэнтаў прыродазнаўчанавуковых спецыяльнасцяў перамаглі пяцікурснікі Антон Саечнікаў (факультэт радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій) і Іван Рэзнікаў (хімічны факультэт). Сярод гуманітарыяў найлепшай названая студэнтка 4 курса Інстытута журналістыкі Вікторыя Пяткевіч. Акрамя гэтага, званне лаўрэата ў намінацыі «Навука» атрымалі пяцікурснікі Максім Гарлач (фізічны факультэт) і Віталь Круплевіч (ФМА).
У намінацыі «Спорт» перамогу атрымала пяцікурсніца ФМА Агнета Сакалова, а лаўрэатам стаў яе сакурснік Вадзім Пранько.
Вызначаныя пераможцы і ў намінацыі «Культура». Найлепшай у гэтай сферы прызнаная трэцякурсніца ФМА Юлія Гулько, а лаўрэатамі сталі другакурснік Алег Шчуцкі (гуманітарны факультэт) і студэнт 3 курса Уладзіслаў Чыжыкаў (філалагічны факультэт).
Сёлета ў намінацыі «Лідар» выяўлена шэсць пераможцаў, якія размеркаваліся па паднамінацыях: «Лідар універсітэта» і «Лідар факультэта».
Лідарамі ўніверсітэта сталі пяцікурснікі Яўген Харук (юрыдычны факультэт) і Філіп Румак (механіка-матэматычны факультэт), а таксама студэнт 4 курса фізічнага факультэта Канстанцін Жук. Дыпломы лаўрэатаў у гэтай намінацыі атрымалі чацвёртакурснікі ІБМТ і фізічнага факультэта Вікторыя Дударчык і Павел Лабацэвіч адпаведна.
Лідарамі паднамінацыі «Факультэт» прызнаныя чацвёртакурсніца Інстытута журналістыкі Лізавета Хмель і студэнткі пятага курса філалагічнага і хімічнага факультэтаў Ганна Ковель і Яўгенія Вераксо адпаведна. А званні лаўрэатаў атрымалі чацвёртакурснік Ле Туан Дат (ІБМТ) і пяцікурснік Філіп Хайцін (ММФ)
Паводле інфармацыі УВРМ