Тэматычныя семінары, якія праводзяцца на базе Інстытута журналістыкі БДУ, вельмі прадуктыўныя. Нароўні з тэарэтычнымі ведамі і рэкамендацыямі, лектары дапамагаюць удзельнікам семінараў практычна разабрацца ў тонкасцях працы журналіста. Як правіла, такім семінарам папярэднічае правядзенне адкрытых лекцый па сумежных тэмах.
На чарговай сустрэчы 21 лістапада з вядомым шведскім журналістам Пэрам Міхаэлем Энерудам такой тэмай стала «Этыка ў сацыяльных медыя». Пры правядзенні адкрытых лекцый заўсёды назіраецца вялікая актыўнасць студэнтаў. У гэты раз аўдыторыя Інстытута журналістыкі ледзь змясціла ўсіх ахвотных, з чаго вынікае, што падобная форма зносін з замежнымі журналістамі з’яўляецца эфектыўнай. Прычым па гэтай тэме былі праведзеныя асобна калёквіум са студэнтамі спецыяльнасці «журналістыка міжнародная» і круглы стол з выкладчыкамі і журналістамі-практыкамі. Такое паглыбленне ў тэму было запланавана з улікам шматгадовага супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі. Кіраўнік праекта Вольга Вале павяла гутарку са студэнтамі. У выніку 20 чалавек у студзені будучага года будуць запрошаныя з азнаямленчай праграмай у Швецыю, а 2 студэнты атрымаюць магчымасць 2-тыднёвай стажыроўкі ў шведскіх СМІ.
Дацэнт Інстытута журналістыкі Алена Конанава
Сумесны крэатыў
4 Jan, 2014.
У Інстытуце журналістыкі БДУ на працягу 15 гадоў ажыццяўляецца міжнародная адукацыйная праграма БДУ–Медыя-інстытут FOJO (Швецыя). З верасня 2013 г. праект, фінансаваны шведскім агенцтвам SIDA, атрымаў пралангацыю яшчэ на 3 гады.