Весткі з рэктарата

26 Jan, 2014.

Газета-ректорат

РЭКТАР БДУ акадэмік Сяргей Абламейка прызначаны старшынёй савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і сту­дэнтаў. Адпаведны ўказ падпісаў 11 студзеня кіраўнік дзяржавы. Усяго ў складзе савета 20 прад­стаўнікоў адукацыйных устаноў, сярод іх таксама дэкан ФПМІ БДУ Павел Мандрык і дырэктар Ліцэя БДУ Вадзім Матуліс.
* * *
ГАНАРОВАГА звання «Заслужаны работнік БДУ» ўдастоеныя дзесяць супрацоўнікаў.
За шматгадовую добрасумленную працу і вялікі асабісты ўклад у развіццё ўніверсітэта ганаровае званне прысвоена прафесару механіка-матэматычнага факультэта Уладзіміру Амелькі­ну; вядучаму навуковаму супра­цоўніку НДІ ФХП Святлане Вараб’­ёвай; загадчыку кафедры тэарэтычнай і інстытуцыянальнай эканомікі эканамічнага факультэта Пятру Лямешчанку; загадчыку НДЛ хіміка-аналітычных сістэм хімічнага факультэта Валерыю Ламаку; прафесару юрыдычнага факультэта Тамары Макаравай; загадчыку кафедры тэорыі літа­ратуры філалагічнага факультэта Вячаславу Рагойшу; прафесару факультэта радыёфізікі і камп’­ю­тар­ных тэхналогій Васілю Садову; загадчыку кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вя­коў гістарычнага факультэта Вік­тару Фядосіку; загадчыку кафедры тэарэтычнай фізікі і астра­фізікі фізічнага факультэта Ілью Феранчуку; загадчыку кафедры геаметрыі, тапалогіі і методыкі выкладання матэматыкі механіка-матэматычнага факультэта члену-карэспандэнту НАН Беларусі Вячаславу Янчэўскаму.

Паводле інфармацыі прэс-службы БДУ

print

Вам таксама можа спадабацца: