З замежнікамі па-руску

26 Jan, 2014.

 

родионов

26 студзеня адзначыў 75-гадовы юбілей кандыдат педагагічных навук, дацэнт факультэта даўніверсітэцкай адукацыі Уладзімір РАДЗІВОНАЎ, які на працягу 40 гадоў працуе ў БДУ.

З 1974 г. працоўная біяграфія Уладзіміра Нічыпаравіча ідзе поруч з Беларускім дзяржаўным універсітэтам, з 1984 г. праца, звязаная з падрыхтоўкай замежных студэнтаў. Больш за 15 гадоў ён загадваў кафедрай рускай мовы як замежнай на падрыхтоўчым  факультэце для замежных грамадзян. За гэтыя гады Уладзімір Нічыпаравіч падрыхтаваў шмат спецыялістаў для краін Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. Працаваў на курсах рускай мовы Кембрыджскага ўніверсітэта (Вялікабрытанія, 1980). З 1989 па 1992 гг. – на пасадзе дырэктара філіяла Інстытута рускай мовы імя А. С. Пушкіна (г. Масква) у Камбоджы.

У. Н. Радзівонаў уносіць значны ўклад у метадычнае забеспячэнне навучальнага працэсу. Ён у суаўтарстве апублікаваў шэраг дапаможнікаў па курсе “Асновы эканомікі”. У навучанні замежных слухачоў шырока выкарыстоўвае элементы разнастайных інавацыйных адукацыйных тэхналогій. Актыўна ўдзельнічае ў працы рэспубліканскіх і міжнародных навукова-практычных канферэнцый.

У. Н. Радзівонаў шмат часу прысвячае грамадскай працы: у 80-я гады – член аргкамітэта па правядзенні першых Дзён філолага БДУ ў Вязынцы на радзіме Янкі Купалы, у 90-я гады – вучоны сакратар савета рэктараў г. Мінска.

родионов

Уладзімір Радзівонаў: “Размаўляць будзем па-руску”

У 2011 г. У. Н. Радзівонаў удастоены ганаровага звання “Заслужаны супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта” за шматгадовую добрасумленную працу і вялікі асабісты ўклад у развіццё ВНУ і значны ўклад у падрыхтоўку спецыялістаў для замежных краін. Ён таксама неаднаразова ўзнагароджаны ганаровымі граматамі альма-матар.

Прафесіяналізм, інтэлігентнасць, зычлівасць і карэктнасць у зносінах дапамаглі здабыць Уладзіміру Нічыпаравічу аўтарытэт і павагу сярод супрацоўнікаў і студэнтаў факультэта і ўніверсітэта.

Калектыў ФДА сардэчна віншуе Уладзіміра Радзівонава з юбілеем і жадае яму дужага здароўя, жыццёвай энергіі і новых творчых здзяйсненняў.

Супрацоўнікі факультэта.

print

Вам таксама можа спадабацца: