1. Даследаванні ў галіне нанаэлектрамагнетызму
Аб’ём экспарту паслуг – 351 700 дол. ЗША
Заказчык – ЕС, партнёры: Германія, Балгарыя, Італія, Грэцыя
Навуковы кіраўнік: Максіменка Сяргей Афанасьевіч, доктар фізіка-матэматычных навук, лабараторыя электрадынамікі неаднастайных асяроддзяў НДІ ядзерных праблем БДУ.
Навукоўцы БДУ стварылі новы навуковы кірунак – нанаэлектрамагнетызм, які аб’яднаў метады і падыходы класічнай электрадынамікі і сучаснай квантавай фізікі кандэнсаванага стану і фізічнай электронікі. Гэты тэрмін зараз атрымаў міжнароднае прызнанне і стаў агульнаўжывальным, а ўклад групы навукоўцаў НДІ ЯП БДУ у развіццё дадзенага кірунку прызнаны ва ўсім свеце.
За ўклад у развіццё нанаэлектрамагнетызму доктар фізіка-матэматычных навук С. А. Максіменка абраны ганаровым членам міжнароднага грамадства оптыкі і фатонікі (SPIE Fellow). У 2011 г. групе супрацоўнікаў лабараторыі прысвоеная прэмія БДУ імя акадэміка А. Н. Сеўчанкі за цыкл прац «Электрадынаміка нанаструктур». У маі 2012 г. у Мінску прайшла міжнародная канферэнцыя «Фундаментальны і прыкладны нанаэлектрамагнетызм» з удзелам больш за 120 навукоўцаў з 19 краін. Унікальная па складзе экспертаў, яна стварыла ўмовы для абмену досведам і ідэямі, якія леглі ў аснову далейшых сумесных прац і новых праектаў.
Сфера ўжывання: матэрыялазнаўства (палімерныя ахоўныя пакрыцці, новыя матэрыялы для абароны ад нейтронаў), оптыка, медыцына, авіябудаванне.
2. Крыніцы сілкавання імпульснага тыпу для электратэхнічных прылад
Аб’ём пастаўкі прыбораў – 238 тыс. дол. ЗША
Заказчык – ААТ «Космасавіяспецбуд», Расія
Навуковы кіраўнік: Лапшын Вадзім Аляксандравіч, кандыдат фізіка-матэматычных навук, лабараторыя радыягалаграфіі НДІ ПФП.
Тэхналагічная навізна прылад заключаецца ў кардынальнай змене структуры крыніц сілкавання – ва ўжыванні імпульсных метадаў кіравання токам і напружаннем у нагрузцы крыніц сілкавання вялікай магутнасці, што выключае баластныя ферарэзанансныя рэгулявальныя вузлы, якія непрадукцыйна спажываюць значную колькасць (да 40 % і больш) электраэнергіі ў крыніцах сілкавання магутнасцю да 10 кВт і больш. Крыніцы сілкавання забяспечваюць бесперапынную працу на працягу больш як 500 гадзін.
Сфера ўжывання: тэхналагічныя плазменныя паскаральнікі, зварка, кінапраекцыйная тэхніка, асвятляльная апаратура вялікай магутнасці, медыцына
3. Тэхналогія атрымання валакна, якое затухае само, з раствораў прыродных палімераў.
Аб’ём паслуг – 195 500 дол. ЗША
Заказчык – ААТ «Формаш», Расія
Навуковы кіраўнік: Грыншпан Дзмітрый Давыдавіч, доктар хімічных навук, прафесар, лабараторыя раствораў цэлюлозы і прадуктаў іх перапрацоўкі НДІ ФХП.
Тэхналогія атрымання ўнікальнага цэлюлозна-хітазанавага валакна дазволіць распрацаваць прынцыпова новы асартымент валокнаў і нітак, які адсутнічае сёння на сусветным рынку. Цэлюлозна-хітазанавае валакно ў адрозненне ад вогнеахоўнай сінтэтычнай тканіны можа быць скарыстана для вытворчасці не толькі верхняй вопраткі, але і бялізнавага трыкатажу. Пры гэтым яго сабекошт з-за пераваг новай бессеравугляродной тэхналогіі ў параўнанні з коштам хітізанавых валокнаў будзе прыкладна ў 20 разоў меншым. У інтарэсах беларускага спажыўца будзе арганізаваная вопытна-прамысловая вытворчасць нітак, якія затухаюць самі, магутнасцю 3000 кг у год у ААТ «Светлагорскхімвалакно». Мяркуецца будаўніцтва новага завода магутнасцю 20 000 т/год.
Сфера ўжывання: хімічная прамысловасць, вытворчасць вогнеахоўных матэрыялаў.
4. Тэхналогія вытворчасці кампазіцыйнага цвёрдага паліва з адкідаў нафтапрадуктаў і гідролізнага лігніну
Аб’ём паслуг – 162,5 тыс. дол. ЗША
Заказчык – ААТ «Формаш», Расія
Навуковы кіраўнік: Грыншпан Дзмітрый Давыдавіч, доктар хімічных навук, прафесар, лабараторыя раствораў цэлюлозы і прадуктаў іх перапрацоўкі НДІ ФХП.
Праект накіраваны на распрацоўку вопытна-прамысловай вытворчасці новага віду цвёрдага кампазіцыйнага паліва ў выглядзе грануляту і пелет з вадкіх нафта- і алеязмяшчальных адкідаў і гідрафабізаванага лігніну. Лігнін з’яўляецца пабочным прадуктам (адкідам) гідролізных і цэлюлозна-папяровых вытворчасцяў і знаходзіцца ў адвалах пры гідролізных заводах Беларусі, Расіі і іншых краін. Пералічаныя адкіды забруджваюць навакольнае асяроддзе, і таму іх выкарыстанне ў кампазіцыі з гідролізным лігнінам дазволіць вырашыць не толькі экалагічную праблему, але і часткова рэгіянальную энергетычную праблему.
Сфера ўжывання: хімічная прамысловасць, энергетыка
5. Спірометр аўтаматызаваны шматфункцыянальны «МАС-1»
Аб’ём пастаўкі прыбораў – 131 тыс. дол. ЗША
Заказчыкі – установы аховы здароўя Расіі – 30 прыбораў і Інданэзіі – 13 прыбораў.
Навуковы кіраўнік: Манічаў Ігар Аляксандравіч, кандыдат фізіка-матэматычных навук, лабараторыя распрацоўкі прыбораў для спіраметрыі УП «Унітэхпрам БДУ».
Аўтаматызаваны шматфункцыянальны прыбор «МАС-1» прызначаны для ацэнкі стану дыхальнай сістэмы чалавека з дапамогай вымярэння і вылічэння параметраў знешняга дыхання, іх параўнання з закладзенымі ў памяць спірометра нарматывамі, а таксама візуалізацыі працэсу дыхання. Па дакладнасці вымярэнняў, функцыянальных магчымасцях, сучасным дызайне «МАС-1» не саступае найлепшым сусветным аналагам. Зараз у Беларусі паспяхова эксплуатуецца каля 1000 спірометраў «МАС-1».
Сфера ўжывання: медыцына, ахова здароўя.
6. Вадкакрышталічныя матэрыялы і дысплейныя тэхналогіі
Аб’ём экспарту паслуг – 88 тыс. дол. ЗША
Заказчык – Хейлунцзянскі інстытут нафтахіміі, Кітай
Навуковы кіраўнік: Лапанік Валерый Іванавіч, кандыдат тэхнічных навук, лабараторыя оптыкі кандэнсаваных асяроддзяў НДІ ПФП
Распрацаваныя вадкакрышталічныя злучэнні і кампазіцыі на іх аснове для TN, STN, TFT і FLC дысплеяў вялікай інфарматыўнай ёмістасці (маніторы, ноўтбукі, тэлевізары), а таксама дысплейныя тэхналогіі для стварэння хуткадзейных прылад адлюстравання інфармацыі з шырокатэмпературным спектрам. Тэхналогіі і ВК-матэрыялы запатэнтаваныя ў Беларусі, ЗША, Германіі, Швейцарыі, Японіі, Вялікабрытаніі, Польшчы.
Сфера ўжывання: электроніка, інфармацыйныя тэхналогіі, тэлекамунікацыя і радыётэхніка.
7. Залівальна-змешвальнае абсталяванне высокага і нізкага ціску для вытворчасці вырабаў з пенаполіўрэтанаў
Аб’ём экспарту паслуг – 85 тыс. дол. ЗША
Заказчыкі – ТАА «Радва»,
г. Наварасійск, ТАА «Навасібірскі завод пластмас «Юніс», г. Навасібірск, ЗАТ «Электракрыніца»,
г. Саратаў, ААТ «Аўтаагрэгат» г. Ліўны Арлоўскай вобл., Расія
Навуковы кіраўнік: Ксенафонтаў Міхаіл Аляксандравіч, доктар фізіка-матэматычных навук, лабараторыя фізіка-хіміі палімерных матэрыялаў і прыродных арганічных злучэнняў НДІ ПФП.
Залівальна-змешвальная ўстаноўка высокага ціску прызначаная для вытворчасці шырокага асартыменту цеплаашчадных вырабаў з пенаполіўрэтанаў.
Залівальна-змешвальная ўстаноўка нізкага ціску прызначаная для герметызацыі электравырабаў палімернымі кампаўндамі (вытворчасць літай ізаляцыі).
Сфера ўжывання: энергетыка, будаўніцтва, аўтамабілебудаванне, электратэхніка, дрэваапрацоўка, мэблевае будаўніцтва і інш.
8. Спектрафотаметрычны комплекс СФК
Аб’ём экспарту паслуг – 54 100 дол. ЗША
Заказчык – ІЗМІРАН г. Троіцк Маскоўскай вобл., Расія
Навуковыя кіраўнікі: Бяляеў Барыс Іларыёнавіч, Каткоўскі Леанід Уладзіміравіч, дактары фізіка-тэхнічных навук, аддзел аэракасмічных даследаванняў НДІ ПФП
Распрацаваны і створаны для касмічнага эксперыменту «Гідраксіл-МКС» – аптычныя назіранні стану верхняй атмасферы для прагназавання геафізічных катастроф. СФК забяспечвае рэгістрацыю прасторавых размеркаванняў з высокім спектральным вырашэннем у вышынным дыяпазоне 80–110 км з вырашэннем па вышыні не горшым за 1 км. СФК будзе дастаўлены на Міжнародную касмічную станцыю ў другой палове 2014 г. у складзе шматмэтавага лабараторнага модуля «Навука».
Сфера ўжывання: касмічныя даследаванні.
9. Новыя каталізатары для палімерызацыі ізабутылену
Аб’ём экспарту – 48 тыс. дол. ЗША
Заказчык – фірма BASF SE, Германія
Навуковы кіраўнік: Касцюк Сяргей Віктаравіч, кандыдат хімічных навук, лабараторыя каталізу палімерызацыйных працэсаў НДІ ФХП
Поліізабутылены з нізкай малекулярнай масай (ад 1000 да 2300), якія змяшчаюць рэакцыйназдольныя вінілідэнавыя групы, ужываюцца ў якасці прамежкавых прадуктаў у сінтэзе бяззольных асадак да паліва і алеяў. Распрацаваныя каталітычныя сістэмы маюць высокі патэнцыял для выкарыстання іх у прамысловым маштабе замест тых каталітычных сістэм на аснове эфіратаў BF3, што выкарыстоўваюцца зараз.
Сфера ўжывання: энергетыка, аўтамабільная прамысловасць.
10. Даследаванні ў галіне сацыяльных навук
Выканавец: Дзяржаўны інстытут кіравання і сацыяльных тэхналогій.
Праект 1: Здароўе насельніцтва і ахова здароўя ў краінах СНД у эпоху сацыяльных перамен: стан і тэндэнцыі развіцця
Кіраўнікі праекта: Брыгадзін Пётр Іванавіч, доктар гістарычных навук, дырэктар ДІКСТ БДУ; Ротман Давыд Генрыхавіч, доктар сацыялагічных навук, дырэктар Цэнтра сацыялагічных і палітычных даследаванняў БДУ
Заказчык – Інстытут паслядыпломнай адукацыі, г. Вена, Аўстрыя
Аб’ём экспарту – 45 тыс. дол. ЗША
У рамках праекта вывучалася якасць жыцця ў 8 краінах СНД, распаўсюджанасць фактараў рызыкі, звязаных са здароўем, іх сацыяльныя, культурныя, эканамічныя дэтэрмінанты і наступствы для здароўя насельніцтва.
Праект 2: Вывучэнне бізнес-асяроддзя і функцыянавання прадпрыемстваў
Кіраўнік праекта: Лявіцкая Ірына Уладзіміраўна, кандыдат сацыялагічных навук, НДЛ сацыялагічных і маркетынгавых даследаванняў «Грамадская думка» ДІКСТ БДУ
Заказчык: Ipsos MORI, г. Лондан, Вялікабрытанія
Аб’ём экспарту – 37 тыс. дол. ЗША
У выніку даследавання атрыманыя даныя, якія дэманструюць статыстычна значныя індыкатары бізнес-асяроддзя Беларусі супастаўныя з сусветнымі эканомікамі; створаная панэль даных на ўзроўні прадпрыемстваў. Падобная інфармацыя мае значны ўплыў на прыняцце рашэнняў па інвестыцыях.
Сфера ўжывання: органы кіравання, сацыяльныя ўстановы, акадэмічныя інстытуты, СМІ.
Паводле інфармацыі ГУН
На фота: 1. Супрацоўнікі НДІ ЯП і госці канферэнцыі FANEM-12 з Германіі, Англіі і ЗША на плошчы Незалежнасці ў Мінску (С.А. Максіменка трэці злева)