Эвалюцыя ў адукацыі

18 Feb, 2014.

возможности модуля

У лік інавацыйных адукацыйных тэхналогій зараз уваходзяць лекцыі ў падкастынгу. Дарэчы, падкастынг – гэта працэс стварэння і распаўсюджвання гукавых і відэафайлаў у Сеціве. І хімічны факультэт не адстае ад сучасных патрабаванняў: на яго рахунку ўжо шэсць такіх лекцый.
Тут ствараюць выдатныя ўмовы для таго, каб студэнт мог самастойна прапрацаваць матэрыял. Зараз амаль уся моладзь карыстаецца сучаснымі гаджэтамі, і ў яе ёсць шмат спосабаў азнаёміцца з вучэбнымі падкастамі: можна слухаць выкладчыка ў фармаце МР3 на плэеры ці глядзець відэа на мабільным тэлефоне. А калі пад­лічыць, колькі часу губляецца на дарогу ва ўніверсітэт, то магчымасць рыхтавацца да заняткаў у аўтобусе, тралейбусе ці нават электрычцы будзе ўвогуле бяс­цэннай. Нягледзячы на тое, што ў рэальнасці выкладчыка побач няма, за кошт яго выявы на экране з’яўляецца ўражанне нябачнай – віртуальнай – прысутнасці.

Лекцыі ў падкастынгу – прадукт «тры ў адным», бо яны складаюцца з відэа­запісу, аўдыязапісу і мультымедый­най прэзентацыі. Праглядаць іх можна як разам, так і паасобку. Напрыклад, калі студэнт не жадае бачыць свайго настаўніка падчас агучвання тэмы, ён здольны «схаваць» відэа і пакінуць толькі голас. А калі ў навучэнца лепш працуе зрокавая памяць, заўсёды можна адключыць гук і чытаць матэрыял са слайдаў звычайнай прэзентацыі. Каб самастойна ацаніць узровень сваёй падрых­тоўкі, напрыканцы кожнай лекцыі змяшчаецца тэст.

подкастингРазам з намеснікам дэкана па навуковай рабоце Таццянай Савіцкай мы адвольна адказваем на прапанаваныя пытанні. Кожны раз з’яўляецца надпіс «правільна» ці «няправільна», а пасля – агульны вынік. У нашым выпадку гэта со­рак балаў са ста максімальных і прапанова праграмы «Калі ласка, паўтарыце з пачатку». Таццяна Аляксандраўна тлумачыць, што тэст не выкананы і студэнту з ад­паведнай колькасцю балаў патрабуецца працягваць падрыхтоўку перад заняткамі. Гэта вельмі зручна напярэдадні іспытаў: будучыя хімікі самі бачаць узровень сваіх ведаў, разумеюць, што трэба ўдас­ка­наліць.
Сістэма лекцый у падкастынгу на хімфаку ўжо прайшла праверку на практыцы. Было гэта так: студэнты атрымлівалі заданне, рыхта­валіся дома па новым прадукце, а пасля прыходзілі на семінар, дзе выкладчык рабіў апытанне па засвоеных самастойна тэмах. Акрамя таго, улічваліся водгукі саміх навучэнцаў. Ім спадабалася, ды і вынікі апытання былі нядрэнныя. Але чаму існуе толькі шэсць лекцый-падкастаў? Па-першае, іх стварэнне – вельмі працаёмкі працэс. Выкладчыку трэба добра падрыхтавацца да выступу перад камерай, дадаткова прапрацаваць вучэбны матэрыял. Зразумела, што змешчанае ў электронным выглядзе не будзе ізноў паўтарацца перад аўдыторыяй, таму неабходна звяртаць увагу на ўсе дэталі. З’яўленне нават адной лекцыі адбываецца не за адзін дзень. Па-другое, яны займаюць многа месца і павінны быць размешчаны дзесьці са свабодным доступам для ўсіх навучэнцаў. Але эвалюцыя адукацыі, без сумневаў, працягваецца.

Пакуль у БДУ няма асобнага інтэрнэт-канала, на якім будуць размешчаны толькі лекцыі ў падкастынгу, хімфак на сваім афіцыйным сайце размясціў банер «Інава­цый­ныя тэхналогіі ў адука­цыі» з пераходам на рэсурс, дзе можна ў адкрытым доступе знайсці гэтыя лекцыі, а таксама пазнаё­міцца з досведам па іх стварэнні.

«Лічу, што выкладчыкі павінны рыхтаваць студэнтаў да іх будучыні, – кажа Таццяна Аляксандраўна. – Яны цяпер – зусім іншае пакаленне, і вучыць іх трэба трохі інакш. Таму тыя ВНУ, што імкнуцца не ад­ставаць ад часу, зараз выкарыс­тоў­ваюць тэхналогіі падкастынгу».

Дар’я ЧАРНЯЎСКАЯ

Прэзентацыю: Інфармацыйна-метадычны семінар «Сучасныя формы ў сістэме вышэйшай адукацыі: лекцыйны падкастынг» глядзіце тут

print

Вам таксама можа спадабацца: