Сёлета ён пройдзе ў намінацыі «Адукацыя».
Дакументы падаюцца ў Галоўнае ўпраўленне навукі (вул. Бабруйская, 9, каб. 401) да 30 красавіка. Вынікі будуць падведзеныя ў канцы верасня. Запрашаюцца навукоўцы і дадаткова на агульных падставах маладыя навукоўцы (дактары навук ва ўзросце да 45 гадоў, кандыдаты навук – да 35 гадоў, навукоўцы без ступені – да 30 гадоў). Прэміі ў намінацыі «Адукацыя» прысуджаюцца за выбітныя дасягненні ў распрацоўцы новых адукацыйных тэхналогій, якія істотна павышаюць узровень падрыхтоўкі спецыялістаў, за стварэнне падручнікаў, навучальных дапаможнікаў і абсталявання.
Прымаюцца працы як асобных аўтараў, так і выкананыя калектыўна. Колькасць суаўтараў не можа быць большая за чатыры чалавекі. Вынікі першага тура конкурсу будуць асветленыя ў газеце «Універсітэт». Акрамя таго, суіскальнікі, якія прайшлі ў другі тур, маюць права апублікаваць свае навуковыя працы на старонках універсітэцкай газеты.
Дадатковая інфармацыя па тэл. 209-53-92 і на сайце БДУ ў раздзеле «Навука» (http://www.bsu.by/main.aspx?guid=13031).