Пачаў дзейнічаць медыяцэнтр

18 Feb, 2014.

Соловьев Павел

Павел Салаўёў, начальнік Медыяцэнтра БДУ

Новая структура будзе аказваць усебаковую інфармацыйную падтрымку асноўным відам дзейнасці ВНУ, садзейнічаць умацаванню і прасоўванню іміджу БДУ як вядучага ўніверсітэта Беларусі і сучаснага інавацыйнага цэнтра сусветнага ўзроўню.

Апроч гэтага, у кола задач медыяцэнтра ўваходзіць рэгуляванне інфармацыйных плыняў уні­версі­тэта, распрацоўка і рэалі­за­цыя праграм і праектаў па актыў­ным асвятленні вынікаў дзейнасці ВНУ, навуковых распрацовак і да­сяг­ненняў. Гэта дазволіць значна па­вя­­­лічыць экспарт адукацыйных па­слуг і навукова-інавацыйнай пра­­­дук­цыі БДУ, узмацніць канкурэн­таздольнасць БДУ на міжнарод­ных рынках, умацуе яго лідарскія па­зіцыі, імідж і рэпутацыю ў сусветнай адукацыйнай прасторы.

Акрамя таго, медыяцэнтр будзе праводзіць сістэматычны аналіз стану інфармацыйнай працы ва ўніверсітэце, распрацоўваць меры і прапановы па павышэнні яе эфектыўнасці.

За новай структурай замацаваныя функцыі па асвятленні ў вядучых СМІ ўсіх складнікаў дзейнасці комплексу БДУ. Рашэнне гэтых задач ускладзенае на дзейную з 2004 г. прэс-службу, якая ўвай­шла ў структуру медыяцэнтра.

Важным складнікам дзейнасці медыяцэнтра з’яўляецца кіраванне сістэмай унутраных камунікацый у БДУ. Рэалізацыяй гэтых задач бу­дзе займацца аддзел унутрыўні­вер­сітэцкіх камунікацый, на які ўскла­дзеныя абавязкі па выданні карпа­ра­тыўнай газеты «Універ­сітэт», а таксама інфармаванні шматтысячнага калектыву БДУ пра асноўныя падзеі і дасягненні супрацоўнікаў і навучэнцаў.

Шматпланавую працу па пра­соўванні іміджу БДУ з дапамогай сучасных мультымедыйных тэхна­логій будзе ажыццяўляць аддзел вэб-праектаў і стратэгічных ка­му­ні­ка­цый. У яго функцыі ўвахо­дзіць каардынацыя дзейнасці пад­раз­дзя­ленняў БДУ па падтрымцы кар­паратыўнага сайта, сайтаў падра­здзяленняў і тэматычных ста­­ронак у сацыяльных сетках, выкарыстанне найноўшых тэхналагіч­ных дасягненняў для мадэрнізацыі і аптымізацыі навучальна-адука­цыйнага працэсу шляхам укаранення новых інфармацыйных тэх­на­логій, электронных сродкаў ка­му­нікацыі.

Характэрна, што новыя аддзелы былі створаныя без увядзення дадатковых ставак за кошт апты­мізацыі навучальнай фоталабара­торыі і аддзела ТСН ГУВНМР, су­пра­цоўнікі якіх былі пераведзеныя ў структурныя падраздзяленні медыяцэнтра.

Падрабязней з функцыямі медыяцэнтра і яго структурай можна азнаёміцца на сайце www.bsu.by у раздзеле «Цэнтры».

логотип медиацентр БГУ

Медыяцэнтр БДУ – першы ўні­версітэцкі медыяцэнтр, аналагаў якому няма ні ў адной ВНУ Бе­ларусі. Кіраўніком медыяцэнтра прызначаны дасведчаны спецы­я­ліст у сферы камунікацыі і гра­мад­скіх сувязяў кандыдат фі­ла­лагічных навук Павел САЛАЎЁЎ, дацэнт Інстытута журналістыкі, выкладчык Лонданскай школы PR, адзін з распрацоўшчыкаў міжна­род­нага дыстанцыйнага курса на англійскай мове «Эфектыўная ка­му­ні­кацыя».

Ксенія КАРАВАЯ

print

Вам таксама можа спадабацца: