«Рэзервісты» спасцігалі вэб-рэсурсы

27 Feb, 2014.

школа лидера, БГУ«Сістэма прафесійных кампетэнцый сучаснага лідара ў сферы навукі і адукацыі» – пад такой назвай стартавала навучальная праграма павышэння кваліфікацыі школы лідараў, якая прайшла з 3 па 7 лютага ў БДУ.

На гэты раз «яўка» для выкладчыкаў была «абавязковай», ды і арганізацыя праграмы спецыяльна была запланавана на кані­кулярны перыяд, калі тыя не загружаны лекцыямі і могуць заняцца сваім асабістым прафесійным ростам. Удзельнікі школы лідара ўпершыню атрымалі пасведчанне аб павышэнні кваліфікацыі дзяр­жаўнага ўзору.журавков
Нагадаем, што ў чэрвені мінулага года ўпраўленне кадраў таксама выступала ка­ардынатарам такога мерапрыемства і саб­рала супрацоўнікаў, якія ўключаны ў рэзерв кіраўнічых кадраў БДУ. Наталля Няпеўная, начальнік упраўлення кадраў, патлумачыла, што навучальную праграму павышэння квалі­фікацыі складалі, улічваючы пажа­данні «рэзервістаў», выказаныя падчас працы мінулай школы лідараў. Было высветлена, што маладыя выкладчыкі хочуць у першую чаргу ўдасканаліць свае прафе­сійныя на­выкі, а некаторыя з іх нават імкнуцца ат­ры­маць новую кваліфікацыю. Большасць выс­ту­піла за асваенне новых метадаў, тэхнало­гій і элементаў прафесій­най дзей­насці.
Прафесійныя кампетэнцыі сучаснага навукоўца-лідара на пачатку працы школы лідара 2014 года акрэсліў у сваім выступ­лен­ні першы прарэктар Міхаіл Жураў­коў.

Зразумела, што новае ў працы выкладчыка і навукоўца апошнім часам звязана з выкарыстаннем IT-тэхналогій і камп’ютары­зацыяй навучальнага працэсу. Таму найбольшую цікавасць сёлета выклікала лек­цыя-семінар, якая пазнаёміла прысутных з тэхналогіямі стварэння электроннага ву­чэбна-метадычнага комплексу (ЭВМК).

Да ўсяго «рэзервістам» расказалі пра такі новы сродак камунікацыі, як вэбінар, які можа стаць эфектыў­ным у навучанні і навукова-даследчай DSC_7047дзейнасці. Усяму гэтаму паста­ралася навучыць дацэнт кафедры інфар­мацыйных тэхналогій Рэспубліканскага інстытута інава­цыйных тэхналогій БНТУ Ірына Стралкова. Ствараць электроннае партфоліа і надаваць належную ўвагу навукаметрычным паказчыкам даў параду на сваіх практычных занятках намеснік на­чальніка аддзела інфармацыйна-аналітыч­нага і тэхналагічнага забеспячэння адукацыйнай дзейнасці БДУ Уладзімір Галынскі.
Асаблівасцю сёлетняга мерапрыемства стала відэалекцыя на тэму адкрытай адукацыі, якую правёў член праўлення Еўрапей­скай асацыяцыі па якасці электроннай адукацыі (EFQUEL) Алістэр Крылман (Швецыя). Пра ролю вэб-сэрвісаў у працы выкладчыка расказаў начальнік медыяцэнтра БДУ дацэнт кафедры тэхналогій ка­мунікацый факультэта журналіс­тыкі Павел Салаўёў. Дарэчы, для таго, каб мець магчымасць працаваць з матэрыяламі, «рэзервісты» сёлета захапілі з сабой на заняткі партатыўныя камп’ютары і іншыя гаджэты.
Пытанні абароны аўтарства навуковых распрацовак турбавалі маладых вык­лад­чыкаў і навукоўцаў яшчэ на мінулай школе лідара. Таму праблемам прававой аховы вынікаў навуковай дзейнасці быў прысве­чаны круглы стол, на які былі запрошаны лектары прававых дысцыплін з БДУ, а таксама вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага цэнтра заканадаўства прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь Сяргей Лосеў і галоўны спецыяліст аддзела аўтар­скіх і сумежных правоў упраўлення пра­ва і DSC_7022міжнародных дамоў Нацыянальнага цэнт­ра інтэлектуальнай улас­насці Кацярына Янцікава.
Усім удзельнікам школы лідара прый­шлі­ся даспадобы трэнінгі. Яны якраз і рых­тавалі іх да кіраўнічых пасад. Спадабаўся семінар-трэнінг «Кейс-метад: як ствараць і эфектыўна выкарыстоўваць кейсы» дацэнта кафедры агульнай і клінічнай псіхалогіі БДУ Алега Радзюка, які выступаў перад такой аўдыторыяй у другі раз. Цёпла сустрэлі слухачы яшчэ аднаго знаёмага лектара, коўч-кансультанта Уладзіміра Глушакова, які працуе дацэнтам кафедры эканомікі прадпрымальніцтва і права ІПКПЭК БДЭУ. Яго семінар-трэнінг быў прысвечаны метадам кіравання канфліктамі, а таксама міжасабо­вым і прафесійным камунікацыям кіраўніка.
Сёлета ўпраўленне кадраў упершыню ар­ганізавала комплексную псіхадыяг­нос­тыку адміністра­тыўнага патэнцыялу «рэзер­віс­таў», якая павінна дапамагчы ў будучыні правільна падабраць і рацыянальна рас­ставіць кадры.DSC_7012
Апытанне сярод удзельнікаў мерапры­емства дало магчымасць арганізатарам высветліць, як тыя ацэньваюць пабудову навучальную праграму школы лідара. Больш за палову рэспан­дэнтаў ацанілі яе высока і ад­казалі, што змогуць выкарыстаць атрыманыя веды ў сваёй практычнай дзейнасці. Многім з іх спадабаўся вэбінар «Адкрытая адукацыя», а таксама трэнінг кіравання канфліктамі. Новую навучальную праграму «Сістэма прафесійных кампетэнцый сучаснага лідара ў сферы навукі і адукацыі» большасць «рэзервістаў» (38,3 %) ацаніла на «васьмёрку», некаторыя (25 %) паставілі складальнікам праграмы «дзявятку». Былі і тыя (3,33 %), хто паставіў «дзясятку». Арга­нізатараў гэта вельмі аб­надзеіла. І яны засведчылі: «Школе лідара быць і надалей».
Ганна ЛАГУН

 

школа лидера, БГУ

 

Фотарэпартаж пра школу лідара глядзіце тут

Відэасюжэт з месца падзеі пабачце ніжэйстрелкa

print

Вам таксама можа спадабацца: