Аляксандр Сурыкаў: «Трэба вучыцца жыць не дырэктывамі, а паняццем рынку»

13 Mar, 2014.

суриков александр бгу

У пачатку сакавіка студэнты трэцяга курса Інстытута журналістыкі БДУ ў рамках майстра-класа «Журналісцкае майстэрства» сустрэліся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандрам Сурыкавым.
На сустрэчы былі разгледжаны тэмы, якія тычацца ўсходняга партнёрства, супрацоўніцтва краін у рамках Мытнага саюза і СНД. У гутарцы Аляксандр Аляксандравіч адкрыта адказаў на ўсе актуальныя пытанні ад студэнтаў замежнага аддзялення і спецыяльнасці «журналістыка міжнародная».10013623_218583678340952_1786379523_n
Не сакрэт, што Расія з’яўляецца найважнейшым стратэгічным партнёрам Беларусі. Дзякуючы развіццю стасункаў Расіі і Беларусі, у прыватнасці ўнутры мытнага саюза праводзіцца адзіная гандлёвая, мытная палітыка.
На дадзены момант актуальнымі з’яўляецца тэмы развіцця калідора «ўсход — захад», які праходзіць праз Расію да Кітая, і падзей ва Украіне.
Аляксандр Сурыкаў адзначыў важнасць супрацоўніцтва Расіі і КНР.
«Расія і КНР – стратэгічныя партнёры ў поўным сэнсе гэтага слова. Ва ўсім спектры дзейнасці. Мы каардынуем свае дзеянні ў галіне знешняй палітыкі, гэта значыць мы досыць узгоднена выступаем у ААН і Савеце Бяспекі. Ёсць сумеснае камюніке двух міністэрстваў замежных спраў КНР і РФ.
У нас цалкам падобныя пункты гледжання на падзеі ва Украіне. Асноватворным дакументам для вырашэння сітуацыі ва Украіне трэба лічыць пагадненне, дасягнутае паміж дзейным на той момант прэзідэнтам Януковічам і апазіцыяй, і якое падпісалі, у тым ліку, два міністры і адзін прадстаўнік замежных спраў Францыі. Пагадненне мае статус юрыдычнага дакумента, якім варта карыстацца пры выкананні схемы далейшых дзеянняў усіх суб’ектаў палітычнага крызісу на Украіне. З пункта гледжання КНР і РФ тут нашы вызначэння сыходзіцца», – распавёў Аляксандр Аляксандравіч.
Спадар пасол адзначыў, што Расія і КНР ўзаемадзейнічаюць у ваенна-тэхнічнай, эканамічнай галіне.
«У галіне эканомікі мы маем сур’ёзнае ўзаемадзеянне ў сферы пастаўкі і здабычы вуглевадародаў у КНР. Летась кітайскія кампаніі падпісалі з Раснафтай пагадненне аб дадатковай кантрактацыі памерам 14 мільёнаў тон нафты штогод да 2020 года і ўнеслі аванс пад гэтую здзелку, якая паслужыць развіццю нафтаздабычы ў Расіі. Пастаўкі дойдуць прыкладна да 30 мільёнаў тон штогод,» – адзначыў Аляксандр Сурыкаў.суриков александр бгу
– Цяпер на мяжы паміж Кітаем і Расіяй адбываецца міжнародны расійска-кітайскі інвестыцыйны праект дзяржаўна-прыватнага партнёрства «Усходнія вароты Расіі: Забайкальск – Маньчжурыя». Чым каштоўны гэты праект для Кітая і Расіі? Якое развіццё можа атрымацца ў сувязі з гэтым праектам у будучыні?
– Інвестыцыйныя праекты ажыццяўляюцца праз кампаніі. У галіне энергетыкі, здабычы і перапрацоўкі вуглевадароду, гэта значыць нафты і газу, у галіне ваенна- эхнічнага супрацоўніцтва, у галіне вытворчасці тавараў народнага спажывання. Эканоміка з’яўляецца адной з баз дыпламатыі. Паспяховая рэалізацыя гэтых інвестыцыйных праектаў у гэтых галінах прыводзіць да збліжэння нашых бізнес-структур і паляпшэння ўмоў жыцця расійскага і кітайскага народаў.
Аляксандр Сурыкаў распавёў, што дзякуючы попыту з боку кітайскіх кампаній будуецца другі завод па звадкаванні прыроднага газу на Сахаліне.
Паказчыкі тавараабароту Расіі і Кітая дасягнулі па выніках 2013 года больш за 70 мільярдаў долараў. У 2015 годзе плануецца пераадолець мяжу ў 100 мільярдаў долараў сумеснага гандлю.
Важнасць кітайска-расійскіх адносінаў падкрэслівае той факт, што свой першы візіт у мінулым годзе Сі Цзыньпін ажыццявіў ў Маскву, пазначыўшы кірунак руху Кітая: да далейшага збліжэння пазіцый у Расіі.1743151_218583548340965_1879027119_n
– Зараз Украіна ў цэнтры ўсеагульнай увагі. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін лічыць, што сітуацыя ва Украіне можа негатыўна паўплываць на рынак Мытнага саюза, і заклікае партнёраў па МС прапрацаваць захады па абароне таваравытворцаў і экспарцёраў.
Як вядома, Украіна – ключавы эканамічны партнёр Мытнага саюза. Украіна ўваходзіць у зону свабоднага гандлю СНД.
На ваш погляд, калі сітуацыя дасягне негатыўнага адцення, што можна зрабіць у мэтах абароны расійскіх і беларускі вытворцаў і экспарцёраў?
– Казахстан, Расія, Беларусь і Украіна уваходзяць у СНД. Таму, з аднаго боку, няма ніякіх абмежаванняў. З пазіцыі Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы мы можам рэгуляваць знешнегандлёвыя справы з дапамогай уводу пошлін, але па правілах Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА). МС мы фарміравалі па правілах СГА.
Напрыклад, зараз уведзены утылізацыйны збор на легкавы аўтамабіль і некаторыя віды самаходнай гаспадарчай тэхнікі. Раней гэта рэгулявалася мытнымі пошлінамі. Па правілах СГА мы абавязаны былі іх знізіць. Мы знізілі мытныя пошліны, тым самым захавалі складанасць паступлення на рынак МС тэхнікі іншых краін.
Таму дзейнічаюць толькі меры, якія адпавядаюць правілам СГА.
– Якая магчымасць зараз засяродзіць намаганні на раўнапраўны ўваход Расіі, Беларусі і Украіны ў Еўрасаюз?
– Я не думаю, што гэта можна зрабіць імгненна.
Цяпер сітуацыя ўскладнілася. Усведамленне да ўкраінскіх уладаў прыйшло, на жаль, позна. Далейшае мусіраванне гэтага пытання можа выклікаць раскол Украіны. Таму я не ўпэўнены, што і сам Еўрасаюз, і Украіна, і Расія гатовыя неадкладна працягваць гэтую тэму. Хоць мы яе развівалі з Еўрасаюзам і МС. Думаю, на дадзены момант гэтая тэма не ў шэрагах першай актуальнасці, таму што развіваецца напрамак Усходняга партнёрства.
Мабыць, варта задумацца, пераасэнсаваць і зноў прыйсці да гэтай праблемы.
– Аснова любой дзяржавы – дабрабыт яе грамадзян. І Мытны саюз дае нам новыя шанцы. Але ўзнікае такая пагроза: МС прывабны, і да яго хочуць далучыцца новыя краіны. Як абараніцца ад кантрабанды тавараў? Ці не падарвем мы свае асновы?
– За адзін дзень немагчыма што-небудзь зрабіць. Гэта вар’яцкая праца. Удалося ўмацаваць мяжу Беларусі з Еўропай. Трэба будзе ўмацаваць межы з Казахстанам.
Нягледзячы ні на што, за гады вайны ў Афганістане вытворчасць гераіну вырасла ў 4 разы. Гэта значыць усе намаганні міжнароднай супольнасці разбіваюцца аб сценку.
Мы павінны падумаць, як накіраваць намаганні на падтрымку эканомікі, каб сысці ад вытворчасці наркотыкаў. На гэта і нацэльвае свае намаганні МС.
– Пасля далучэння Расіі да СГА тавараабарот з Беларуссю знізіўся. Звязана гэта з падзеннем цікавасці да беларускіх тавараў расіян?
– Тавары карыстаюцца попытам, таму што яны ідуць з крамы адразу ў сумку пакупнікоў.
У асноўным, вытворчыя рэчы (трактары, аўтамабілі) маюць тэндэнцыю скарачэння. Я не схільны драматызаваць сітуацыю. Таму што ў славянскай ментальнасці жыць дырэктывамі.
Ёсць дылерскія сеткі, якія не адпавядаюць жаданаму. Іх трэба пашыраць, трэба, каб дылер даходзіў да прадпрыемства. Хтосьці адразу сказаў, а там купілі – так не бывае.
Трэба не шумець з нагоды продажу, а прадаваць і вучыцца. Вучыцца жыць не дырэктывамі, а паняццем рынку.
Фаіна НАКАНЕЧНАЯ

суриков александр бгу

print

Вам таксама можа спадабацца: