На ФМА ўручаны дыплом імя Л. В. Лойкі

13 Mar, 2014.

IMG_7817

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 70-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага дыпламата, палітолага і публіцыста Леаніда Лойкі, адбылося 3 сакавіка на факультэце міжнародных адносін БДУ .
З вітальным словам выступіў дэкан ФМА Віктар Шадурскі. Ганаровым госцем мерапрыемства стаў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Уладзімір Сянько.
У гэты дзень самаму паспяховаму і актыўнаму студэнту быў ўручаны дыплом імя Л. В. Лойкі.IMG_7834 Гэтая ўзнагарода заснаваная саветам ФМА ў 2009 годзе для стымулявання навукова-даследчай працы студэнтаў у галіне міжнародных адносін і дыпламатычнай практыкі, спрыяння друку атрыманых імі даследчых вынікаў. Уручаецца дыплом штогод у дзень нараджэння Леаніда Вікенцьевіча ў рамках правядзення Дня кафедры дыпламатычнай і консульскай службы. Шостым уладальнікам памятнага дыплома сёлета стала пяцікурсніца Дар’я Нямковіч.

Акрамя таго, да 70-годдзя з дня нараджэння Леаніда Лойкі на факультэце была падрыхтаваная тэматычная фотавыстава. Яе экспазіцыя распавядае пра знакавыя падзеі ў гісторыі Беларусі, у якіх удзельнічаў наш вядомы дыпламат.

IMG_7914+

Даведка.
Леанід  Вікенцьевіч Лойка нарадзіўся ў 1944 годзе ў в. Сакоўка Смалявіцкага раёна. У 1970 г. скончыў гістарычны факультэт БДУ. З’яўляўся першым сакратаром, затым дарадцам пасольства СССР у Польшчы. Ганаровы грамадзянін г. Варшава. Працяглы час узначальваў грамадства «Беларусь-Польшча».
Аўтар больш за 30 манаграфічных і навучальных выданняў. Арганізаваў выданне калектыўнай манаграфіі «Крыжовы шлях» (1993), дзе выказаў свой падыход да гісторыі Беларусі. У навучальным дапаможніку «Беларусазнаўства» (1997) апублікаваў уласную канцэпцыю паходжання беларусаў; выказваў сваё бачанне дзяржаўнай ідэалогіі і нацыянальнай ідэі, механізмаў іх фарміравання. Заснавальнік і рэдактар часопіса «Беларуская мінуўшчына», на працягу шэрагу гадоў – намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Вышэйшая школа».
Па ініцыятыве Лойко на факультэце міжнародных адносін БДУ ў 1996 г. была створаная кафедра дыпламатычнай і консульскай службы, якую ён узначальваў на працягу 11 гадоў.
На факультэце міжнародных адносін БДУ створаная імянная аўдыторыя Л. В. Лойкі.

На фота: 2. Дар’я Нямковіч

print

Вам таксама можа спадабацца: