Супермен здольны на многае!

13 Mar, 2014.

02

Феерверк яркіх эмоцый, гучная музыка, сямёра абаяльных хлопцаў у шыкоўных гарнітурах, палымяныя песні і вялізнае жаданне танчыць – няпоўны спіс таго, чым запомніўся 26 лютага ў клубе-рэстаране Fashion club, дзе прайшоў шоу-конкурс «Супермен–2014» Студгарадка БДУ.

На працягу дзвюх гадзін наймацнейшыя, самыя абаяльныя хлопцы інтэрнатаў стваралі непаўторную атмасферу, дэманструючы свой інтэлект і чароўнасць.
Свайго апагею шоу дасягнула падчас конкурсу талентаў. Ніякіх штампаў, плагіяту і «заезджанасці». 03Кожны нумар быў уні­каль­ным і надзвычай прыгожым. Падчас яркіх выступ­лен­няў удзель­нікаў гледачы і журы змаглі акунуцца ў далікатна-раман­тычную атмасферу Парыжа, убачыць месяцовую хаду і цудоўныя танцавальныя ду­эты, якія дэ­манстравалі неверагодна прыгожыя і складаныя пад­трымкі. Але пасля гэтага гледачоў чакала яшчэ адна прыемная неспадзеўка – сустрэча з капітанам Джэкам Вераб’ём, Гаем Фоксам, «копам», скандынаўскім богам Торам, Конанам-вар­варам, зоркай рок-н-ролу Ангусам Янгам і кантралёрам «Мінск­транса». 04Гэта стала магчымым дзякуючы заключнаму конкурсу «Дэфіле ў вобразе», пасля якога абыякавых да вынікаў конкурсу ў зале сапраўды не засталося.
Нягледзячы на ўсю кампетэнтнасць, журы адназначна зведала цяжкасці пры падсумаванні. Бо пасля такога струменя прыга­жосці, мужнасці і творчасці вылучыць найлепшага з лепшых – задача нялёгкая. Тым не менш «Суперменам–2014» стаў Аляксей Кухальскі з інтэрната № 7. Другое месца і тытул «Містэр крэатыў» заваяваў Ілья Горынаў, інтэрнат № 6, а трэцяе месца і зван­не «Містэр элегантнасць» атрымаў Алег Ма­лахаў, інтэрнату № 2.
Зараз шумныя суседзі і цяжкія торбы не праблема, бо ў нас з’явіўся свой Супермен, гатовы прыйсці на дапамогу любому!06 Па словах Аляксея Кухальскага, самым складаным для яго стаў творчы нумар: «Бо я курсант ваеннага факультэта, мне было складана перабудавацца са строгай страявой падрыхтоўкі на пластычны танцавальны нумар, таму спадзяваўся яшчэ і на акцёрскае майстэрства». Зараз Аляксей зразумеў, што здольны на многае!
У гэты вечар усе гледачы ўбачылі ўзрушальнае шоу і атрымалі магутны зарад пазітыву, а ўсе ўдзельнікі, вядома ж, памятныя прызы. Адважымся выказаць здагадку, што гэты дзень усім запомніцца надоўга і яго паўтору будуць чакаць з нецярпеннем.
Надзея КРАЎЧУК
Наталля МАЖУЛЬ

На фота: 1. Аляксей Кухальскі са сваім пухнатым талісманам і іншымі ўдзельнікамі на “Дэфіле ў вобразе”

 

P.S. Пабачыць шоу-конкурс “Супермен–2014” можна на сайце газеты “Універсітэт” у раздзеле “Відэа”.

print

Вам таксама можа спадабацца: