Турнір для аматараў … спрачацца

13 Mar, 2014.

Мост БГУ 2014

1–2 сакавіка ў БДУ прайшоў  II міжнародны адкрыты студэнцкі турнір па парламенцкіх дэбатах «МОСТ БДУ–2014». 24 каманды дэбатараў з ВНУ Беларусі, Расіі і Украіны абмяркоўвалі, каму ў XXI стагоддзі патрэбныя правы чалавека.

Дэбаты – гульня адначасова вельмі простая і вельмі складаная. У кожным раўндзе ўдзельнічаюць чатыры каманды: дзве на баку ўрада і дзве на баку апазіцыі. За 15 хвілін да раўнда аб’яўляецца рэзалюцыя, напрыклад: «Гэтая палата лічыць, што касмапалітызм лепшы, чым любая нацыянальная ідэя».Мост БГУ 2014 Каманды ўрада і апаненты павінны вылучыць аргументы за ці супраць рэзалюцыі адпаведна. Пры гэтым аргументы павінны быць выраз­нымі і зразумелым, прамовы структураваным, дэбатары павінны пры­водзіць актуальныя прыклады і аналогіі з сусветнага вопыту. У канцы раўнда дасведчаны дэбатар – суддзя – выносіць рашэнне, хто заняў першае, другое, трэцяе і чацвёртае месцы. Усе гульцы атрымліваюць камандныя (за перамогу ці паразу) і асабістыя (за рыторыку, колькасць і якасць выкладзеных аргументаў) балы. Усяго падчас турніру дэбатары па­­ў­дзельнічалі ў пяці адборачных раўндах, а самыя лепшыя – у паў­фінале і фінале.
А цяпер пра пераможцаў тур­ніру. Мост БГУ 2014Тытул найлепшага спікера падзя­лілі два таленавітыя дэбатары – Аляксей Нагавіцын (студэнт факультэта сусветнай палітыкі МДУ імя М. В. Ламаносава) і Ілья Андросаў (выпускнік МДТУ імя М. Э. Баўмана). А камандай-пераможцай стала Minty chicken у складзе Юліі Гульцяевай  (Расійскі экана­мічны ўніверсітэт імя Г. В. Пляханава) і Сяргея Базыліка (Мас­­коўскі фізіка-тэх­нічны інсты­тут). Найлепшым суддзёй прызнана Ксенія Цыганок, выпускніца Інстытута жур­налістыкі БДУ.
Але перамога – гэта не самае важнае, што можна атрымаць на турніры. Дэбаты – гэта выдатная магчымасць абмеркаваць тэмы, якія цябе хвалююць, але якія дзіўна або складана абмяркоўваць дома на кухні («Гэтая палата адменіць любыя абмежаванні на публічную галізну», напрыклад), або тэмы, якія трывожаць сусветную супольнасць і па якіх карысна сфармі­раваць меркаванне любому цывілізаванаму чалавеку («Гэтая палата забароніць адмаўленне халакосту», або «Гэтая палата будзе вучыць дзяцей у школах падвяргаць сумневу любыя аўтарытэты»).Мост БГУ 2014 Ці часта вы задумваецеся пра тое, чаму нельга (або можна?) ад­маўляць факт спробы знішчэння цэлага народа ці навошта патрэбныя аўтарытэты? Дэбаты – гэта шанец навучыцца думаць крытычна і выказваць свой пункт гледжання выразна, структуравана і ўпэўнена. Гэта шанец навучыцца слухаць суразмоўцу і спрачацца з ім цывілізавана. І набыццё такіх на­выкаў (а яшчэ новых сяброў і знаёмых па ўсёй СНД, куды ж без гэтага) для ўдзельнікаў турніру нашмат важнейшае за перамогу ці паразу.
Арганізатар мерапрыемства – клуб дэбатаў гістарычнага факультэта БДУ.
Арцём ГУЦУЛЮК

P.S. Паназіраць за турнірам «МОСТ БДУ–2014» можна на сайце газеты “Універсітэт” у раздзеле http://www.gazeta.bsu.by/video/

print

Вам таксама можа спадабацца: