17 лютага на эканамічным факультэце адбыўся круглы стол «Палітычная эканомія – навука каралёў».
Ён быў прысвечаны навуковай, педагагічнай і грамадскай дзейнасці ініцыятара ўзнаўлення вышэйшай палітэканамічнай адукацыі ў БДУ, арганізатара аддзялення палітычнай эканоміі БДУ, заслужанага работніка вышэйшай школы БССР, загадчыка кафедры палітычнай эканоміі БДУ (1965–1969 і 1978–1989), доктара эканамічных навук, прафесара Сцяпана ЯНЧАНКІ з нагоды 90-годдзя з дня яго нараджэння.
На круглым стале прысутнічалі супрацоўнікі кафедры тэарэтычнай і інстытуцыянальнай эканомікі, выпускнікі аддзялення палітычнай эканоміі розных гадоў, у тым ліку прафесары і дацэнты Акадэміі МУС і іншых ВНУ, прадстаўнікі навуковых устаноў і беларускага прадпрымальніцтва.
Удзельнікі адзначылі вялікі ўплыў Сцяпана Яфімавіча на станаўленне палітэканамічнага прафесіяналізму кожнага з выступоўцаў, агромністае значэнне яго навуковай і педагагічнай спадчыны для далейшага развіцця палітычна-эканамічнай думкі новым пакаленнем даследчыкаў не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім славянскім свеце.
У гонар С. Я. Янчанкі
13 Mar, 2014.