Ад люстэрка для лазернай тэхнікі да тэхналогіі ачысткі вады

25 Apr, 2014.

Работа на стенде

Чатыры дамовы аб супрацоўніцтве, дзевяць пагадненняў аб намерах падпісана паміж Беларускім дзяржаўным універсітэтам і замежнымі навуковымі і прамысловымі арганізацыямі. Такім плённым стаў удзел БДУ ў Гановерскім міжнародным прамысловым кірмашы HANNOVER MESSE–2014, які завяршыўся 12 красавіка ў Германіі.
У прыватнасці, дасягнутая дамоўленасць паміж беларускай ВНУ і Laborbio Ltd (Балгарыя) аб пастаўцы вымяральнага комплексу AlmaMeter, распрацаванага ў навукова-даследчай лабараторыі інфармацыйна-вымяральных сістэм ФРКТ БДУ. З гэтай балгарскай кампаніяй будзе ажыццяўляцца супрацоўніцтва ў галіне стварэння лабараторнага абсталявання. IMG_4043
Акрамя таго, партнёрам БДУ ў найбліжэйшы час стане нямецкая кампанія Кarodur, якая актыўна ўкараняе ў сваю дзейнасць апошнія тэхналогіі па гідраабразіўнай рэзцы. У верасні 2014 года плануецца візіт прадстаўнікоў Кarodur у БДУ з мэтай заключэння кантракта.
Таксама ў рамках падпісанага ў Германіі пагаднення аб навуковым супрацоўніцтве паміж БДУ і Хэйлунцзянскай акадэміяй навук (Харбін, Кітай) будуць праводзіцца сумесныя даследаванні для стварэння новых каталізатараў на аснове наначасціц паладыю.
На Гановерскім міжнародным прамысловым кірмашы дэлегацыя БДУ склала 9 пратаколаў аб намерах, датычных прасоўвання вымяральнай тэхнікі і навукаёмістай электронікі на рынкі Еўропы; распрацоўкі і арганізацыі вытворчасці імпарту і экспарту навучальных дапаможнікаў, тэхналогій і абсталявання для ВНУ; супрацоўніцтва ў галіне тэсціравання і выкарыстання новых кампанентаў партатыўных ІЧ-аналізатараў і дэтэктараў, распрацоўкі сістэм відэаназірання і цеплавізараў, аўтаматычнай сістэмы кантролю радыяцыйнага становішча (АСКРС) і інш.IMG_3895
Адзначым таксама, падчас працы выставы дэлегацыя БДУ правяла больш за 70 перамоў з прадстаўнікамі розных камерцыйных кампаній і навуковых арганізацый 19 краін свету: Аўстрыі, Расіі, Кітая, Германіі, Індыі, Швецыі, Грэцыі, Вялікабрытаніі, Чэхіі, Саудаўскай Аравіі, Даніі, Балгарыі, Чылі і інш.
Усяго на выставе HANNOVER MESSE–2014 было прадстаўлена звыш 15 навуковых распрацовак БДУ. У экспазіцыю ВНУ ўвайшлі: люстэркі для лазернай тэхнікі; візуалізатары для наладжвання лазераў; партатыўны асцылограф; абсталяванне для вытворчасці вырабаў з пенаполіўрэтанаў; вырабы рознага прызначэння з пенаполіўрэтанаў; бессеровугляродная тэхналогія атрымання гідратцэлюлозных валокнаў; тэхналогія ачысткі вады на аснове выкарыстання новых плёнкава-тканкавых матэрыялаў і вугальнага сарбенту і інш.

Даведка.
Першы Гановерскі кірмаш адкрыўся ў 1947 годзе. Сёння HANNOVER MESSE – гэта найбуйнейшая прамыслова-тэхналагічная выстава ў свеце, глабальная пляцоўка для прасоўвання прамысловых тэхналогій, інавацый і інвестыцый, якая ахоплівае практычна ўсе вытворчыя галіны эканомікі – ад металургіі і энергетыкі да IT-рашэнняў і інвестыцый.
Кожную вясну Гановер ператвараецца ў месца сустрэч вытворцаў і пастаўшчыкоў прамысловай прадукцыі. У 2013 годзе ўдзельнікамі выставы сталі звыш 6500 арганізацый з 62 краін. Зараз плошча кірмашу складае больш 450000 кв. метраў (брута).

Паводле інфармацыі
Галоўнага ўпраўлення навукі

print

Вам таксама можа спадабацца: