На базе Фундаментальнай бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адкрыўся цэнтр навуковай творчасці студэнцкай моладзі «ФабЛаб».
Гэтая структура – першая і пакуль адзіная ў Беларусі адкрытая лабараторыя для студэнтаў, аснашчаная сучасным лічбавым абсталяваннем. Функцыянаваць цэнтр будзе на базе Фундаментальнай бібліятэкі БДУ.
Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел першы прарэктар БДУ Міхаіл Жураўкоў, дырэктар фундаментальнай бібліятэкі Пётар Лапо, аташэ па культуры амбасады ЗША ў Беларусі Робін Саламон і дырэктар навукова-тэхнічнай бібліятэкі імя Деламара Універсітэта штата Невада (ЗША) Патрык Коўлгроў.
У вытворчай лабараторыі «ФабЛаб» БДУ маладыя даследчыкі атрымаюць бясплатны доступ да спецыялізаванай тэхнікі і праграмнага забеспячэння для стварэння лічбавай мадэлі любога выраба. У цяперашні час «ФабЛаб» абсталяваная прынтарам 3D Cubex Трыо. Без гэтай ультрасучаснай прылады сёння не абыходзіцца ні водная вытворчая галіна ў свеце .
Прынтар валодае вялікай камерай для пабудовы аб’ектаў : 275х265х240 мм, што дазваляе ствараць дэталі памерам з баскетбольны мяч. Прылада мае тры экструдара для друку адначасова трыма колерамі. Расходным матэрыялам з’яўляецца пластык двух відаў: традыцыйны ABS і экалагічны НВАК.
Акрамя таго, «ФабЛаб» БДУ дае доступ да праграмнага забеспячэння Cubify Invent, дзякуючы якому можна запампоўваць з каталогаў гатовыя мадэлі і будаваць свае ўласныя ў адмысловым фармаце Cubex.
Цэнтр навуковай творчасці прадугледжвае не толькі практычную працу яго ўдзельнікаў. Тут студэнтаў забяспечаць метадычнай літаратурай для асваення сучаснага інструментара лічбавай вытворчасці, дадуць ім прафесійную кансультацыю.
— З дапамогай гэтага прынтара студэнты змогуць ствараць дэталі тэхнічных прылад, а таксама візуалізацыі хімічных формул, — тлумачыць дырэктар Фундаментальнай бібліятэкі БДУ Пётар Лапо. – Такія заяўкі ўжо паступілі з механіка- матэматычнага факультэта.
Ксенія КАЛАШНІКАВА
Фотарэпартаж з адкрыцця цэнтра навуковай творчасці студэнцкай моладзі «ФабЛаб» глядзіце тут
Відэарэпартаж пра адкрыццё вытворчай лабараторыі «FabLab» глядзіце тут