Дакрануцца сэрцам і душой да духоўнага помніка чалавецтва – Бібліі

24 Apr, 2014.

IMG_2001

14 красавіка на філалагічным факультэце БДУ адкрылася выстава “Духоўная кніга”, прысвечаная Вялікадню.
Як распавяла БелаПАН доктар філалагічных навук дацэнт кафедры беларускай літаратуры Жанна Некрашэвіч-Кароткая, галоўным чынам у экспазіцыі прадстаўлены выданні Святога Пісання і Бібліі, пачынаючы ад факсімільных скарынаўскіх выданняў да перакладаў Бібліі на беларускую мову ХХ і ХХІ стагоддзяў. Таксама гэта навуковая літаратура, прысвечаная розным праблемам, звязаным з гісторыяй хрысціянства, праблемам на мяжы філалогіі і тэалогіі, акрамя таго, гэта літаратура, прысвечаная культу святых. На стэндах прадстаўлена праваслаўная літаратура на рускай і беларускай мовах.бгу духовная книга
Па ўсёй выставе можна ўбачыць выявы Багародзіцы, якія часцей за ўсё прадстаўлены ў святынях Беларусі. Гэтыя абразы – экспанаты фонду музея беларускай народнай культуры БДУ.
Падчас адкрыцця выставы перад наведнікамі выступіў член праваслаўнай Беларускай біблейскай камісіі, загадчык кафедры славянскіх літаратур філалагічнага факультэта БДУ Іван Чарота.
Як падкрэсліла на адкрыцці ініцыятар выставы, доктар філалагічных навук, прафесар, навуковы кансультант кабінета-музея беларускай народнай культуры факультэта Ірына Казакова, мэта выставы – асветніцкая і выхаваўчая.
“Мы хацелі, каб вы сёння дакрануліся сэрцам сваім і душой перш за ўсё да кнігі кніг, падручніка жыцця, духоўнага помніка чалавецтва – Бібліі”, – адзначыла яна.

IMG_2061

Фотарэпартаж пра выставу “Духоўная кніга” глядзіце тут

print

Вам таксама можа спадабацца: