Думаць нестандартна, працаваць у камандзе, выкарыстаць максімум інфармацыі для рашэння праблем – усе гэтыя найважнейшыя якасці сапраўдных лідараў студэнты ДІКСТ БДУ і іншых ВНУ Беларусі змаглі выявіць у рамках інтэлектуальнага кросу InnoJam, арганізаванага пры падтрымцы кампаніі SAP на базе ДІКСТ БДУ.
Падчас InnoJam студэнты пазнаёміліся з інавацыйным метадам пошуку новых ідэй – дызайн-мысленнем (Design Thinking). Гэты метад ужо выкарыстоўваюць шматлікія вядучыя кампаніі свету: сумеснае адкрытае абмеркаванне, інтэграцыя пункта погляду патэнцыйных карыстальнікаў і візуалізацыя ідэй дапамагаюць аб’яднаць каманду, працаваць больш прадуктыўна і знайсці больш крэатыўных рашэнняў пастаўленых задач. Студэнты прапанавалі канцэпт мабільнага дадатку, які дазваляе разлічваць эканомію пры выкарыстанні альтэрнатыўных крыніц энергіі і паніжэння камунальных плацяжоў з дапамогай устаноўкі ў доме спартыўнага трэнажора, ад якога працуе, напрыклад, тэлевізар. Адной з каманд была таксама распрацаваная канцэпцыя персанальнага бранзалета па апавяшчэнні гарадскіх службаў пра здарэнні, што асабліва актуальна для дзяцей, пенсіянераў і людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Прызёрам InnoJam стала каманда студэнтаў 2 і 3 курсаў ДІКСТ БДУ, гуманітарнага факультэта БДУ і БНТУ, Дар’і Багдан, Дзмітрыя Мяцельскага, Ліліі Домніч, Пятра Холада, Анжалікі Сачко, Дзяніса Бондарава і Алены Васілеўскай, якая прапанавала ўдасканаленыя меры па матывацыі офісных супрацоўнікаў, што ўключае крэатыўную прастору офіса і сістэму электроннага размеркавання і трэкінгу задач супрацоўнікаў.
“Праца ў фармаце Design Thinking – займальны і пазнавальны працэс, падчас якога ў кожнага ўдзельніка каманды ёсць магчымасць выявіць сябе і натхніць іншых на пошук наватарскага рашэння пастаўленай задачы. Мы вырашылі пазнаёміць студэнтаў з гэтым метадам, бо менавіта такі падыход сёння запатрабаваны ў галіны інфармацыйных тэхналогій, на якую шмат хто арыентуецца пры выбары прафесіі”, – адзначыў Андрэй Гарайнаў, рэгіянальны дырэктар SAP у Рэспубліцы Беларусь. Напрыканцы ён распавёў удзельнікам інтэлектуальнага кросу, як развіваецца сёння ІТ-галіна ў Беларусі і як інавацыйныя рашэнні SAP дапамагаюць кампаніям і людзям ва ўсім свеце ў дасягненні новай якасці жыцця, а таксама падзяліўся досведам пабудовы кар’еры.
Інфармацыя пра SAP
Адзін з сусветных лідараў на рынку карпаратыўных дадаткаў, кампанія SAP дапамагае арганізацыям любога памеру і спецыялізацыі эфектыўней кіраваць сваім бізнесам. Гэта могуць быць дапаможныя службы або савет дырэктараў, склад або крама, настольныя або мабільныя дадаткі – рашэнні SAP дазваляюць павысіць эфектыўнасць узаемадзеяння асобных супрацоўнікаў і арганізацый у цэлым, сфарміраваць глыбокае разуменне бізнесу і стварыць канкурэнтную перавагу. Рашэннямі і сэрвісамі SAP карыстаюцца больш за 195 000 кліентаў (уключаючы кліентаў SuccessFactors), перадавыя тэхналогіі кампаніі гарантуюць высокую рэнтабельнасць, спрыяюць бесперапыннай адаптацыі і ўстойліваму росту.
У 1992 годзе быў адчынены офіс SAP AG у Маскве. Таксама за мінулыя 20 гадоў адкрыліся прадстаўніцтвы SAP у Екацярынбургу, Санкт-Пецярбургу, Новасібірску, Растове-на-Доне, Алматы, Мінску і Кіеве, а колькасць супрацоўнікаў перавысіла 800 чалавек.