Пра абнаўленне спецыяльнасцяў і не толькі…

14 Apr, 2014.

IMG_8917

Прэс-канфе­рэнцыя для рэспубліканскіх СМІ, прысвечаная пачатку прыёмнай кампаніі, прайшла ў БДУ з удзелам рэктара акадэміка Сяргея Абламейкі, начальніка Галоўнага ўпраўлення вучэбнай і навукова-метадычнай работы Людмілы Хухлындзінай і дэкана факультэта даўніверсітэцкай адукацыі Вячаслава Малафеева.

На гэта штогадовае мерапрыемства прыйшло каля 25 журналістаў, якія прад­стаўлялі вядучыя інфарма­цыйныя агенцтвы Беларусі, друкаваныя выданні, інтэр­нэт-парталы, нацыянальнае радыё і тэлебачанне.
Падчас прэс-канферэн­цыі абмяркоўваліся пытанні, якія тычацца ўдасканалення падрыхтоўкі спецыялістаў у БДУ па ўсіх спецыяльнасцях у сувязі з укараненнем адукацыйных стандартаў новага пакалення, пераходу на новыя тэрміны навучання і пашырэння магістратуры, у пер­шую чаргу практыка-ары­ен­таванай. Абламейко СергейПра­гу­чалі адказы кіраўнікоў БДУ адносна новай рэдакцыі пра­вілаў прыёму, новых спе­цы­яльнасцяў і напрамкаў навучання ў БДУ. Дарэчы, у гэтым годзе будзе ажыццяў­ляцца набор на два новыя напрамкі спецыяльнасці «Матэматыка і інфармацый­ныя тэхналогіі» механіка-матэматычнага факультэта БДУ: «Вэб-праграмаванне і інтэрнэт-тэхналогіі» і «Матэматычнае і праграмнае забеспячэнне мабільных прылад». Усяго ж за апошнія пяць гадоў у нашай ВНУ распачата падрыхтоўка па 22 спецыяльнасцях і 33 напрамках спецы­яльнас­цяў. Абнаў­ленне спе­цы­яль­нас­цяў склала 30 %.
У Беларускім дзяржаўным універсітэце навучаюцца сту­дэнты з некалькіх еўра­пей­скіх краін. Прырост экспарту адукацыйных паслуг сёлета склаў 120 %. Характэрна, што на другой ступені адукацыі на ФМА, ІБМТ і геаграфічным факультэце адкрыта навучанне на анг­лій­скай мове. На думку кі­раў­ніцтва БДУ, за кошт увя­дзення агульнага конкурсу і мэтавага набору «памацнеюць» педагагічныя напрамкі.
Неадназначная сітуацыя склалася з агульнай паспяховасцю студэнтаў. З аднаго боку, летась у БДУ паступілі абітурыенты з вышэйшым за мінулагодні сярэднім балам. Аднак з-за таго, што ўзмац­ніліся патрабаванні да здачы сесіі паводле новых нарма­тываў, і колькасць нездавальняючых вынікаў, а з імі і адлічэнняў, таксама істот­на вырасла. Пры гэтым сярэдні бал па сесіі павя­лічыўся ў параўнанні з міну­лым годам.
Праблем з праца­ўлад­каваннем выпуск­ні­коў у БДУ няма, а па прыродазнаўчым профілі попыт перавышае прапанову месцамі нават ў два і болей разы. На карысць выпускнікоў БДУ гаворыць тое, што яны атрымліваюць уні­вер­сальную адукацыю з па­двоенай кваліфікацыяй, што дазваляе ім значна пашырыць дыяпазон прыкладання сваіх ведаў.
Напрыканцы сустрэчы прадстаўнікі прыёмнай камі­сіі распавялі пра арганіза­цый­ныя моманты, звязаныя з падачай даку­ментаў і рэ­гістрацыяй на ЦТ.
Арцём ГУЦУЛЮК

prv_main_3401_561753

prv_main_3401_561793

prv_main_3401_561673

print

Вам таксама можа спадабацца: