Праект «Вэб–журналіст» Інстытута журналістыкі БДУ стаў пераможцам прэстыжнай інтэрнэт-прэмі і«ТІБО-2014». Найлепшым інтэрнэт–рэсурсам у намінацыі «Мабільны сайт» ў гэтым годзе стала вучэбнае інтэрнэт-выданне websmi.by, якое выпускаюць студэнты 1 курса спецыяльнасці «Журналістыка (вэб-журналістыка)». Вынікі XII конкурсу «Інтэрнэт-прэмія «TIБO-2014» падвялі ў Мінску 24 красавіка. Сайт «Вэб-журналіст» стаў уладальнікам крыштальнага глобуса з лагатыпам «ТІБО» і дыплома пераможцы за I месца ў названай намінацыі.
Пры ўручэнні прэміі намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Інэса Канцавая адзначыла: «Мабільны сайт» – складаная намінацыя, таму што сегмент інфармацыйных тэхналогій хутка развіваецца. І зрабіць мабільны сайт якасным вельмі цяжка і з пункту гледжання тэхнічных рашэнняў, і з пункту гледжання функцыянальнасці».
Праект websmi.by быў створаны ў сакавіку 2009 г. За пяць гадоў на сайце размешчана больш за 3200 публікацый, пакінута каля 20 тыс. каментароў. Аўдыторыя сайта складае каля 1300-1500 унікальных наведвальнікаў у суткі, ён уваходзіць у топ-30 рэйтынгу LiveInternet ў катэгорыі «Навіны і СМІ». Сайт «Вэб-журналіст» служыць пляцоўкай для навучання студэнтаў асновам творчага майстэрства. Пры стварэнні інтэрнэт-газеты ў поўнай меры рэалізаваны магчымасці інтэрнэт-журналістыкі–аператыўнасць, мультымедыйнасць, інтэрактыўнасць. Выданне абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу 24 гадзіны ў суткі 7 дзённа тыдзень.
«Мяркую, што крыштальны глобус «ТІБО» мы заслужылі ў вынiку крапатлівай працы. –кажа кіраўнік праекта«Вэб-журналіст», дацэнт кафедры тэорыі і метадалогіі журналістыкі БДУ АляксандрГрадзюшка. – Па многіх параметрах websmi.by не саступае прафесійным інтэрнэт-СМІ, хоць робіцца сіламі студэнтаў. З мабільных прылад на сайт сёння заходзіць каля 26% наведвальнікаў. Дызайн вэб-рэсурс узабяспечвае выдатнае адлюстраванне кантэнту на экранах смартфонаў і планшэтаў».
Дададзiм, што Інстытут журналістыкі БДУ атрымаў на XII конкурсе «Інтэрнэт-прэмія «TIБO-2014» не толькі глобус, але і тры дыпломы за распрацоўку і суправаджэнне сайтаў«Вэб-журналіст», «Маяк Прыдняпроўя» (адзначаны ў намінацыі «Iнфармацыйны рэсурс») і «Зорька» (другое месца ў намінацыі «Для дзяцей і юнацтва»).
Інтэрнэт-прэмія «ТІБО» з’яўляецца прэміяй арганізацыйнага камітэта выставы, якая штогод прысуджаецца сеткавым работам, створаным у беларускім сектары Інтэрнэт. У мінулыя гады Інстытут журналістыкі БДУ таксама быў у ліку пераможцаў і лаўрэатаў гэтай прэмі.
Ігар МАТЭЛЕНАК