У студыі тэлецэнтра БДУ 28 сакавіка прайшоў запіс папулярнай праграмы тэлеканала СТБ «Такі лёс».
Прысвечаная яна была прыёмнай кампаніі БДУ–2014: новаўвядзенням для абітурыентаў, правілам паступлення, навучанню, спецыяльнасцям і новым напрамкам.
У тэлеперадачы прынялі ўдзел адказны сакратар прыёмнай камісіі начальнік ГУВНМР Людміла Хухлындзіна, дэкан ФДА Вячаслаў Малафееў, замежныя студэнты і выкладчыкі. У эфіры была прааналізаваная праца з замежнымі студэнтамі, гледачы ў студыі атрымалі інфармацыю пра падрыхтоўку па спецыяльнасці «Бізнес-адміністраванне» на англійскай мове, якая будзе ўведзена ў Інстытуце бізнесу і менеджменту тэхналогій. Удзельнікі адзначылі, што дадзены адукацыйны праект з’яўляецца інавацыйным для Беларусі і прадугледжвае падрыхтоўку кіраўнічага апарату для руска- і англамоўнай сфер бізнесу. Прызначаная гэтая праграма для замежных і беларускіх абітурыентаў.
У эфір тэлеверсія ток-шоу выйдзе ў канцы красавіка. Не прамініце!
Жанна ВАСАНСКАЯ
Фотарэпартаж с запісу праграмы глядзіце тут