3D-мадэляванне ў цэнтры навуковай творчасці «Фаблаб» (+ відэа)

23 мая, 2014.

IMG_2867

Трохвымерны друк, які не так даўно з’явіўся ў Беларусі, пачынае патроху ўваходзіць у наш побыт.

У прагрэсіўных краінах гэтая распрацоўка ўжо лічыцца звыклай. З нядаўняга часу і студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта маюць магчымасць не проста паглядзець на «цуд прагрэсу», але і раздрукаваць на 3D-прынтары ўласна спраектаваны аб’ект. Для гэтага неабходна падрыхтаваць трохвымерную камп’ютарную мадэль, а далей праз звычайны камп’ютар мадэль загружаецца ў 3D-прынтар, і той пачынае паслойна ўзнаўляць фігуру. Час вырабу такой мадэлі можа займаць ад дзясяткаў хвілін да некалькіх сутак у залежнасці ад аб’ёму і скла­да­насці вырабу.
Убачыць увачавідкі гэта вынаходства можна не ў якой-небудзь сакрэтнай лабараторыі. Дастаткова наведаць Фундаментальную бібліятэку БДУ. Тут адкрыўся цэнтр навуковай творчасці студэнцкай моладзі «Фаблаб». Рух «Фаб­лаб» мае  даўнюю гісторыю. Fabri­cation Labоratory  (вытворчая лабараторыя) – невялікая майстэрня, якая дазваляе рэалізоўваць ідэі –пераводзіць іх з віртуальнага свету ў свет рэальны. Звычайна «Фаб­лаб» ствараецца як вытворчая лабараторыя на базе ўніверсітэта (горада), але пры бібліятэках гэта навінка. На дадзены момант яна першая і пакуль адзіная  ў Белару­сі адкрытая лабараторыя для студэнтаў з сучасным абсталяваннем. Ініцыятарам стаў дырэктар Фундаментальнай біб­ліятэкі БДУ Пётр Лапо. IMG_2859У аддзеле па навуцы, культуры і інфармацыі пры пасольстве ЗША быў абвеш­чаны конкурс грантаў. Пётр Міхай­лавіч падаў заяўку, мэтай якой было набыццё прынтара і заснаванне першага «Фаблаба» на базе бібліятэкі нашага ўніверсітэта.
Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця творчай лабараторыі пры­нялі ўдзел першы прарэктар БДУ Міхаіл Жураўкоў, дырэктар Фундаментальнай бібліятэкі Пётр Лапо, аташэ па культуры пасольства ЗША ў Беларусі Робін Саламон і дырэктар навукова-тэхнічнай біблія­тэкі  імя Дэламара Універ­сітэта шта­та Невада (ЗША) Патрык Колграу.
У творчым цэнтры «Фаб­лаб» БДУ маладыя даследчыкі ат­рым­ліваюць бясплатны доступ да спе­цыялізаванай тэхнікі і праграм­нага забеспячэння для стварэння лічбавай мадэлі любога вырабу. Зараз «Фаблаб» абсталя­ваная 3D-прынтарам CubeX Trio.
Прынтар мае вялікую каме-
ру для пабудовы аб’ектаў (275х265х240мм), што дазваляе ствараць аб’екты памерам з баскетбольны мяч у трох колерах адначасова. Расходным матэрыялам з’яўляецца пластык двух відаў: традыцыйны ABS і экалагічны HBAK. Акрамя таго, «Фаблаб» БДУ дае доступ да праграмнага забеспячэння Cubify Invent, дзякуючы якому можна загружаць з каталогаў гатовыя мадэлі і будаваць свае ўласныя ў фармаце Cubex.
Цэнтр навуковай творчасці прадугледжвае не толькі практычную працу яго ўдзельнікаў. Тут сту­дэнтаў забяспечаць метадычнай літаратурай для засваення сучаснага інструменту лічбавай вытвор­часці, дадуць ім прафесійную кансультацыю.
– З дапамогай гэтага прынтара студэнты і супрацоўнікі БДУ змогуць ствараць дэталі тэхнічных пры­стасаванняў, а таксама візуа­лізаваць формулы хімічных формул, – тлумачыць Пётр Лапо. – І калі першы час 3D-прынтар будуць прыходзіць і разглядаць як дзі­воцтва, то ў далейшым, як паказвае досвед, будуць з поўнай загрузкай, практычна круглыя суткі, выкарыстоўваць у сваёй вучэбнай і навуковай дзейнасці, бізнес-праектах.
Аліна ЮДЗІНА

IMG_2799

IMG_2796

 

Пабачыць фотарэпартаж з адкрыцця цэнтра навуковай творчасці студэнцкай моладзі «ФабЛаб»  можна тут

Відэасюжэт з месца падзеі пабачце ніжэй стрелкa

print

Вам таксама можа спадабацца: