Акадэмічнай платформе беларускага PR споўнілася 15 гадоў

5 мая, 2014.

Кафедра технологий коммуникации
Кафедра тэхналогій камунікацый Інстытута журналістыкі БДУ адзначыла 15-годдзе. З моманту адкрыцця кафедры дыплом спецыяліста па інфармацыі і камунікацыі атрымалі больш за 319 выпускнікоў.
“Кафедра ўтварылася ў 1999 г. як адказ на запатрабаванне грамадства ў кваліфікаваных спецыялістах у сферы камунікацый. Сёння можна ўпэўнена сказаць пра тое, што акадэмічная платформа для падрыхтоўкі камунікатараў сфарміравана. Доказам таму з’яўляецца занясенне ў лістападзе 2013 г. прафесіі “спецыяліст па сувязях з грамадскасцю” і “спецыяліст па рэкламнай камунікацыі” ў дзяржаўны рэестр, – адзначыла Ірына Сідорская, загадчыца кафедры тэхналогій камунікацыі БДУ. – Але мы не збіраемся спыняцца на дасягнутым. Наша місія – быць лідарам сярод адукацыйных цэнтраў па падрыхтоўцы прафесіяналаў у сферы камунікацый”.Кафедра технологий комммуникаций Института журналистыки БГУ
Да юбілею адукацыйнай структуры ў Інстытуце журналістыкі БДУ ўпершыню прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная пытанням падрыхтоўкі спецыялістаў у сферы сувязяў з грамадскасцю і рэкламы. Форум сабраў гасцей з Мінска, Магілёва, Гродна, Валгаграда, Пскова, Масквы. Таксама адбыўся круглы стол, абмеркаванне ў рамках якога было скіравана на пошук аптымальнай мадэлі спалучэння акадэмічнага і практыка-арыентаванага падыходаў да падрыхтоўкі спецыялістаў у сферы камунікацыі.

Кафедра тэхналогій камунікацый з’яўляецца арганізатарам такіх значных адукацыйна-матывацыйных праектаў, як адкрыты студэнцкі форум “PR-кветка” (штогод з 2008 г.), “Школа PR” (штогод з 2007 г.). На базе кафедры адкрыта 2-гадовая падрыхтоўка на базе паслядыпломнай адукацыі па спецыяльнасці “Камунікацыя ў сферы грамадскіх сувязяў” (з 2011 г.), штогод праходзяць праграмы павышэння кваліфікацыі “Сучасная прэс-служба”, “Спартыўная прэс-служба”, “PR для дзяржаўных арганізацый”. Кафедра мае два філіялы – ДУ “Нацыянальны прэс-цэнтр Рэспублікі Беларусь” і кансалтынгавую кампанію па пытаннях сувязяў з грамадскасцю і стратэгічных камунікацый “Інстытут PR” (Institute of Public Relations).

Ганна Кузьмянкова

print

Вам таксама можа спадабацца: