15 мая на базе ФФСН адбыўся VIII навукова-тэарэтычны семінар студэнтаў, аспірантаў і маладых навукоўцаў на тэму «Гарызонты інфармацыйнай цывілізацыі: праблемы і перспектывы».
Арганізатарам семінара выступіла кафедра філасофіі і метадалогіі навукі. Цыкл штогадовых семінараў праходзіць пад агульнай назвай «Інавацыйныя стратэгіі ў сучаснай сацыяльнай філасофіі».
Выступілі спецыялісты ў галіне геаэканомікі, сучасных адукацыйных тэхналогій, інфармацыйнай бяспекі і рэгіяналізацыі: загадчык кафедры эканамічнай тэорыі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце РБ прафесар І. В. Новікава; начальнік цэнтра міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі РІВШ В. В. Шапяцюк; дацэнт І. М. Сідарэнка і выкладчык С. С. Сям’янаў.
У семінары ўдзельнічалі больш за 80 студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і выкладчыкаў, якія абмяркоўвалі пытанні трансфармацыі медыйных ландшафтаў, навукі і адукацыі, глабальных рызык інфармацыйнай цывілізацыі.
Семінар выконвае важную місію па прыцягненні моладзі ў навуку і фарміраванні ў іх свядомага і адказнага стаўлення да працэсаў, якія адбываюцца ў краіне і свеце.
Даніла ДАБРАРОДНІ,
дацэнт ФФСН