Валанцёры БДУ на Чэмпіянаце свету па хакеі

21 мая, 2014.

бгу чемпионат мира по хоккею волонтёр

Правядзенне такіх сучасных маштабных мерапрыемстваў, як Алімпійскія гульні, чэмпіянаты свету і Еўропы, немагчымае без прыцягнення валанцёраў. Суправаджэнне замежных дэлегацый, арганізацыя інфармацыйных цэнтраў у гасцініцах і на спартыўных аб’ектах, розная дапамога арганізатарам мерапрыемстваў – усім гэтым займаюцца валанцёры без разліку на грашовую ўзнагароду.

Чэмпіянат свету па хакеі – эпахальная падзея ў спартыўнай гісторыі Беларусі, разумеючы гэты факт, студэнты нашага ўніверсітэта ахвотна адгукнуліся папрацаваць на чэмпіянаце, і “рабочыя” групы-валанцёраў былі сфарміраваны яшчэ ў кастрычніку 2013 года. Правядзенне некалькіх арганізацыйных збораў дапамагло студэнтам канчаткова вызначыцца з выбарам месца і формы працы. Дырэкцыя Чэмпіянату свету па хакеі прапанавала студэнтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта тры асноўныя пазіцыі: прэс-цэнтр “Мінск-Арэны”, прэс-цэнтр “Чыжоўка-Арэны” і інфацэнтры гасцініц горада. Бягучая праца па фарміраванні спісаў доўжылася аж да пачатку прафесійнага навучання, г. зн. да сакавіка 2014 года: тыя са студэнтаў, хто адчуваў, што не гатовы бязвыплатна працаваць, адмаўляліся і на вызваленыя месцы адразу ж прыходзілі іншыя ахвотнікі. Для ажыццяўлення пастаяннай напаўняльнасці спісу валанцёраў быў створаны рэзерв, ці так званы “стоп-ліст”. Асноўны склад валанцёраў налічваў 100 чалавек, рэзерв – 50. Два асноўныя параметры ўлічваліся пры адборы студэнтаў: добры ўзровень англійскай мовы і жаданне бязвыплатна працаваць на чэмпіянаце.

Вучоба валанцёраў была арганізавана дырэкцыяй Чэмпіянату свету па хакеі з шайбай і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Валанцёры атрымлівалі веды па псіхалогіі вырашэння канфліктаў, аналізавалі тыповыя памылкі гутарковай англійскай гаворкі, вучылі асноўныя правілы хакея і асаблівасці бяспечнага правядзення маштабных спартыўных мерапрыемстваў. Заняткі праходзілі на базах БДУ і Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Сёння тыя са студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, хто паспяхова прайшоў навучанне, акрэдытацыю і мае сапраўднае жаданне даваць карысць грамадству, годна прадстаўляюць Рэспубліку Беларусь на Чэмпіянаце свету па хакеі, забяспечваючы інфармацыйную падтрымку мерапрыемства. Праз тыдзень Чэмпіянат свету па хакеі будзе ўжо часткай сусветнай спартыўнай гісторыі, у якой студэнты-валанцёры БДУ пакінулі сваю персанальную старонку. Пажадаем хлопцам і дзяўчатам поспеху і цікавай працы!

Наталля РАМАНАВА, начальнік аддзела моладзевых праграм і праектаў УВРМ

 

 

 

print

Вам таксама можа спадабацца: