Анонс: Як шукаць інвестараў і прывабіць турыстаў?

6 Jun, 2014.

SAM институт немецких исследований бгу

Інстытут нямецкіх даследванняў БДУ абвяшчае набор у міжнародную летнюю школу «Болей інвестараў і турыстаў? Стан і патэнцыял беларускай эканомікі».

Падчас школы будуць абмяркоўвацца наступныя пытані:

•    у якім кірунку развіваецца беларуская эканоміка;
•    якія складанасці існуюць для замежных і айчынных інвестараў;
•    які патэнцыял маюць асобныя галіны – ад машынабудаўніцтва да турызма.

Асноўныя тэмы школы:

•    дзяржаўныя мерапрыемствы па прыватызацыі, лібералізацыі, інавацыях;
•    умовы для інвестыцый, сертыфікацыя прадуктаў, рэгуляванне падаткаў;
•    досвед нямецка-беларускіх прадпрыемстваў;
•    развіццё разнастайных галінаў вытворчасці;
•    Беларусь пасля Чэмпіяната свету па хакеі.

У праграму школы ўваходзяць экскурсіі, семінары, круглыя сталы з экспертамі, а таксама культурная праграма і дыялог паміж нямецкімі і беларускімі ўдзельнікамі.

Працоўныя мовы школы: нямецкая, ангельская.

Час правядзення школы: – 10-24 жніўня 2014.

Кошт удзелу: каля 550.000 беларускіх рублёў.

Унёсак пакрывае ўдзел у семінарах, экскурсіях, культурную праграму, а таксама харчаванне (абед).
Іншагароднія ўдзельнікі размяшчаюцца ў інтэрнаце.

Заяўка:

Зацікаўленыя кандыдаты мусяць запоўніць анлайн-фармуляр, таксама далучыць жыццярыс і матывацыйны ліст.

Дэдлайн — 25 чэрвеня 2014.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце Інстытута нямецкіх даследванняў БДУ www.bsu.by/ifd

Пытанні можна дасылаць на скрыню ifd@bsu.by, тэл. 8 017 209 59 90

SAM институт немецких исследований бгу

print

Вам таксама можа спадабацца: