З такім лозунгам сёння была адкрыта кніжная паліца ў БДУ. У праекце стартуюць 14 кніг розных жанраў і зместу.
Кніжная шафа выстаўлена ў калідоры 1 паверха галоўнага корпуса (крыло ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю). Яно і выступіла арганізатарам дадзенага руху ў БДУ.
Што такое BookCrossing?
Праект BookCrossing узнік у 2001 годзе па ініцыятыве спецыяліста па інтэрнэт-тэхналогіях амерыканца Рона Хорнбэкера. Рух з ЗША перамясціўся ў Еўропу і быў прыязна сустрэты ў Італіі, затым у Францыі і па ўсёй Еўропе, аж да Фінляндыі. Цяпер па свеце ў сістэме распаўсюду кніг зарэгістравана больш за 1.100.000 удзельнікаў і 9.000.000 кніг.
Працэс буккросінгу выглядае так: вы пакідаеце кнігу ў загадзя абдуманым месцы (на пазначаных паліцах), дзе любы чалавек можа ўзяць і прачытаць яе. Такім чынам людзі «вызваляюць» кнігі, ратуючы ад прастойвання на паліцы. Другой мэтай з’яўляецца ператварэнне ўсяго свету ў «велізарную бібліятэку».
Неўзабаве з’явіцца сшытак для запісаў «Шукаю кнігу», дзе можна будзе пазначыць імя аўтара ці назву кнігі, якую вы жадаеце прачытаць. А калі вы ўбачыце ў пошуку тую, якую прачыталі, і яна ў вас стаіць без вялікай патрэбы, – вы з лёгкасцю можаце кагосьці парадаваць, прынёсшы сваю кнігу на нашы паліцы!
Чакаем аматараў кнігі ды проста цікаўных у калідоры 1 паверха галоўнага корпуса (крыло ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю)
Наталля КАПАЦЭВИЧ,
метадыст УВРМ