Будучыня ў навуцы (+ відэа)

16 Jun, 2014.

IMG_6321

Урачыстае ўшанаванне лаўрэатаў ХХ Рэспубліканскага конкурсу навуковых прац студэнтаў адбылося 5 чэрвеня ў БДУ.

У святочнай атмасферы маладых таленавітых даследчыкаў па­віншавалі міністр адукацыі Бела­русі Сяргей Маскевіч, рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка, прад­стаўнікі НАН Беларусі, Дзяржаўна­га камітэта па навуцы і тэхналогіях нашай краіны і Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Беларусі. бгу
Удзельнікамі цырымоніі сталі 80 студэнтаў і магістрантаў. Ім былі ўручаны дыпломы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь з пры­­сваеннем звання «Лаўрэат XX Рэспубліканскага конкурсу навуковых прац студэнтаў» і прэміі. Сярод намінантаў сем выхаванцаў БДУ: магістранты гістарычнага факультэта Алег Казак, факультэта радыёфізікі і камп’ютарных тэхна­логій Станіслаў Канстанцінаў і Максім Махавікоў, філалагічнага факультэта Алена Ларыёнава, фі­зічнага факультэта Надзея Пля­ш­ко, хімічнага факультэта Алег Ша­­х­но, а таксама пяцікурснік ФРКТ Уладзімір Пілько. IMG_6454Акрамя таго, усе лаўрэаты былі рэкамендаваны для заахвочвання спецыяльным фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў і ўключэння ў банк даных адоранай моладзі.IMG_6453
Усяго на конкурс сёлета было даслана 3817 праектаў, пры гэтым 253 былі выкананы студэнтамі БДУ. Адзначым таксама, што лаўрэатамі конкурсу прызнаны аўтары 70 прац, 985 даследаванням прысвоена першая катэгорыя, 1130 – другая і 784 – трэцяя.IMG_6395
БДУ невыпадкова абраны пля­цоўкай для правядзення ўрачыстай цырымоніі ўшаноўвання перамож­цаў. На працягу 20 гадоў вядучая ВНУ Беларусі сумесна з Міністэр­ствам адукацыі нашай краіны выступае арганізатарам інтэлек­ту­альнага спаборніцтва. БДУ з’яў­ляецца рэспубліканскім метадычным і інфармацыйна-аналі­тыч­ным цэнтрам НДРС і ў 2013–2014 годзе забяспечваў арганізацыю і правя­дзенне дадзенага мерапрыемства. За апошнія 10 гадоў спе­цы­ялісты БДУ выканалі вялікую працу па ўдасканаленні ўмоў конкурсу. У прыватнасці, распрацаваны спецыяльны навучальна-мета­дычны дапаможнік, укаранёны інтэр­ак­тыўны сайт спаборніцтва, выда­дзены 9 з 10 зборнікаў навуковых артыкулаў лаўрэатаў конкурсу і аўтараў прац першай катэгорыі.

Фотарэпартаж з урачыстага ўшанавання лаўрэатаў ХХ Рэспубліканскага конкурсу навуковых прац студэнтаў глядзіце тут: http://www.bsu.by/main.aspx?guid=381835

Відэасюжэт пра ушанаванне лаўрэатаўстрелкa

print

Вам таксама можа спадабацца: