Конкурс на суісканне прэмій імя У. І. Пічэты і А. Н. Сеўчанкі 2014 года

5 Jun, 2014.

пичета-севченко

У 2014 годзе конкурс на суісканне прэмій імя У. І. Пічэты і А. Н. Сеўчанкі праводзіцца ў адпавед­насці з Палажэннем аб парадку прысуджэння прэмій у намінацыі «Адукацыя».
Для ўдзелу ў конкурсе на суісканне прэміі імя У. І. Пічэты падраздзяленнямі ўніверсітэта вылучаныя пяць прац: тры інды­відуальныя – ад гуманітарнага факультэта, Інстытута журналістыкі і факультэта філасофіі і сацыяльных навук, а таксама дзве калектыўныя працы – ад філалагічнага і юрыдычнага факультэтаў.
У конкурсе на суісканне прэміі імя А. Н. Сеўчанкі 2014 года ў намінацыі «Адукацыя» будуць прадстаўленыя чатыры працы: дзве, выкананыя індывідуальна на хімічным і геаграфічным факультэтах, і дзве працы, выкананыя аўтарскімі калектывамі біялагічнага і фізічнага факультэтаў.
Падрабязней пра аўтараў можна даведацца на сайце Галоўнага ўпраўлення навукі http://research.bsu.by/.
Паводле інфармацыі ГУН

print

Вам таксама можа спадабацца: