Што такое студэнтам быць?

6 Jun, 2014.

бгу студенты абитуриент
Кожны чалавек у сваім жыцці прымае некалькі важных і складаных рашэнняў. Адным іх такіх значных рашэнняў з’яўляецца выбар вышэйшай навучальнай установы. Бо менавіта ад таго, якую ВНУ мы абяром, залежыць  наша будучыня. Усе мы імкнёмся стаць кваліфікаванымі, запатрабаванымі спецыялістамі і займацца тым, што сапраўды падабаецца і добра атрымліваецца. бгу студенты абитуриент
Часцяком старшакласнікі не ведаюць, якую ВНУ ці ССНУ абраць. Яны “слепа” слухаюць парады бацькоў ці настаўнікаў і ў выніку не заўсёды застаюцца задаволены прынятым рашэннем. Менавіта таму студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праводзяць акцыю для школьнікаў “Універсітэт – твой крок у будучыню!”. Бо хто як не студэнт можа даступна і сумленна распавесці пра навучанне ва ўніверсітэце і пра ўсе выгады студэнцкага жыцця?бгу студенты абитуриент
3 мая 2014 года ў рамках акцыі “Універсітэт – твой крок у будучыню!” студэнты-актывісты БДУ адправіліся ва Уздзенскі раён Мінскай вобласці. Урачыстае адкрыццё прайшло ў гімназіі, дзе сказаныя на дарогу словы прагучалі ад прадстаўнікоў адміністрацыі і ўпраўлення адукацыі Уздзенскага раёна. Падзяліўшыся на невялікія каманды, студэнты адправіліся ў школы горада і прыгарада. Там іх цёпла прыняла адміністрацыя, і смачна накармілі ў сталовай. бгу студенты абитуриент
Сустрэча са школьнікамі прайшла нефармальна, што дало магчымасць вучням, не саромеючыся, задаць пытанні, якія іх цікавяць. Студэнты прэзентавалі Белдзяржуніверсітэт, падрабязна распавялі пра кожны факультэт і раскрылі шматлікія сакрэты студэнцкага жыцця. Пасля афіцыйнай часткі школьнікі прынялі актыўны ўдзел у псіхалагічных трэнінгах. Дзякуючы гэтым практыкаванням вылучыліся самыя зацікаўленыя дзеці, якія скарылі студэнтаў сваім талентам і высокім узроўнем інтэлекту. У завяршэнне акцыі школьнікі пакінулі на ватмане прыемныя пажаданні, напісалі свае ўражанні пра мерапрыемства і пра каманду студэнтаў, з якімі яны працавалі. бгу студенты абитуриент
На ўрачыстым закрыцці выступілі капітаны каманд з падзячным словам. Арганізатары мерапрыемства падвялі вынікі акцыі. Мерапрыемства завяршылася канцэртам, у якім прынялі ўдзел як студэнты, так і таленавітыя школьнікі горада Узда.бгу студенты абитуриент
Пазітыўныя эмоцыі, незабыўныя ўражанні, новыя знаёмствы, карысная інфармацыя – усё гэта акцыя “Універсітэт – твой крок у будучыню!”. Мерапрыемства стала добрай традыцыяй, якая будзе рэалізоўвацца кожны год у новых гарадах. Актывісты БДУ паказалі, што значыць быць студэнтам вядучай ВНУ краіны і якое павінна быць стаўленне да свайго роднага ўніверсітэта.
Больш за 20 тысяч студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта зрабілі свой выбар. А які выбар зробіш ты?

Лізавета БАСАЛЫГА

бгу студенты абитуриент

Фотарэпартаж  з акцыі «Твой крок у будучыню» глядзіце тут

print

Вам таксама можа спадабацца: