Хімбатальён, медыцынская рота і касмічныя войскі на “Высокім беразе”!

6 Jun, 2014.

 БРСМ БДУ посредник
А між тым нас чакалі выдатныя выхадныя! 16-18 мая на базе “Высокі бераг” ля Стаўбцоў арганізацыя БРСМ БДУ правяла ўжо традыцыйны турзлёт!
Тры насычаных дня стварылі выдатны настрой і новую крыніцу натхнення. У злёце бралі ўдзел 10 каманд, кожная з каторых старана і згуртавана імкнулася перамагчы ў спаборніцтвах. 16 факультэтаў прадставілі 9 каманд: Ваенны факультэт і ФФСН, ФРКТ, хімічны факультэт, гуманітарны факультэт разам з ІБМТ і філалагічным факультэтам, механіка-матэматычны факультэт і інстытут журналістыкі, эканамічны факультэт, фізічны факультэт, ФМА, ФПМІ разам з гістарычным і біялагічным факультэтамі. Таксама каманду прадставіў студгарадок. На працягу трох дзён каманды змагаліся за права быць лепшымі!
У першы дзень каманды аформілі сваі лагеры ў тэматычнай афарбоўцы. бгу турслёт 2014
Нагадаю, што тэматыка злёта была ваенная, таму суадносна лагеры былі тэматычнымі. Былі і ПДВ і РХБА і чыгуначныя войскі, медыцынская рота і нават касмічныя войскі! Пасля афармлення лагераў каманд чакала начное арыентаванне, у якім перамагла каманда ваеннага факультэта. А ўжо і пасля яго ўдзельнікі злёту сытна павячэралі і адправіліся да ўтульнага вогнішча, дзе прайшоў вечар ваеннай песні. Каманды спявалі вядомыя песні пра вайну, якія былі прапітаныя шчырым патрыятызмам. А каманда ФМА нават склала сваю аўтарскую песню, якую выдатна выканалі напрыканцы вечара. Перамагла ў вечары каманда студгарадка! І тады ужо ж і акрэсліліся тры асноўныя кандыдаты на першае месца. І тады ўжо пачалася інтрыга!бгу турслёт 2014
Другі дзень пачаўся спартыўнымі спаборніцтвамі! Арганізатары прапанавалі камандам прайсці палоску перашкод. Цяжка, стомна, а яшчэ і надвор’е з самай раніцы было сонечным і гарачым! Але гэта не перашкодзіла ўдзельнікам паказаць свае лепшыя вынікі! Зноў жа лідарамі сталі каманды хімічнага і ваеннага факультэтаў і каманда студгарадка.
Пакуль спартоўцы змагаліся з паласой перашкод, астатнія ўдзельнікі рыхтавалі свае лагеры да агляду журы на чале з Паўлам Скалабанам. У кожным з лагераў журы пакармілі і паказалі творчыя выступы. Зноў жа адзнакі, зноў жа лідары: ваенфак, хімфак, студгарадок.
Напрыканцы вечара каманды прадэманстравалі свае творчыя выступленні, у якіх таксама ляжала ідэя тэматыкі злету. І ведаеце што? Лепшымі сталі хімфак і эканамфак. бгу турслёт 2014
Яны на самой справе парадавалі вока, бо такіх запальных танцаў , а таксама кранаючых словаў не было ні ў каго! Каманда эканамічнага факультэта стварыла сапраўднае шоў, у якім былі і песні і танцы і патрыятычныя вершы. Сваім выступам яны зрабілі фурор, за што журы прызначыла ім першае месца!
А яшчэ ў памяці застаўся актуальны выступ ваеннага факультэта, які перарабіў пераможцу Еўрабачання Канчыту Вурст у сапраўднага Джэйсана Стэтхэма!
Апошнім шанецам для нашых лідараў стаў заключны этап спартыўнага арыентавання, які прайшоў напачатку трэцяга дня. І тут перамамог ФПМІ! Але другое месца заняў хімфак, забяспечыўшы тым самым сабе першае месца ў агульным заліку!!
бгу турслёт 2014
Скончылася наша мерапрыемства ўзнагароджваннем самых-самых! І самым –самым стаў Хімфак! Другое месца заняла каманда студгарадка, а трэцяе заваяваў ваенфак! Віншуем пераможцаў нашага злёту, а таксама кожнага, хто браў удзел, бо такая радасная і шчырая атмасфера была выключна створана вамі! Віншуем пераможцаў! Дзякуй вам вялікі!
Cтанiслаў ПІНЧУК
Фотарэпартж з турслёту глядзіце тут
print

Вам таксама можа спадабацца: