Бежанцы: Хто яны і як паспрыяць іх інтэграцыіі? (+ відэа)

20 Jun, 2014.

2758120 чэрвеня адзначаецца Сусветны дзень уцекачоў, абвешчаны ў снежні 2000 г. Генеральнай асамблеяй ААН.

Шмат каму, хто недзе чуе нязвыклае для нашага вуха слова ўцекачы, адразу ўяўляюцца рэгіёны глабальных катаклізмаў якімі ў апошні час сталі Сірыя, Егіпет, Ірак, Афганістан, а цяпер ужо і Украіна. З вялікім спачаваннем мы ставімся да насельніцтва гэтых краін, а таксама тых краін, якія вымушаны прымаць у сябе сотні тысяч пацярпелых. Напрыклад, у адным толькі Ліване ўтрымліваецца звыш аднаго мільёна сірыйскіх грамадзян! Сітуацыя ў нашай краіне далёка не такая напружаная, а ле тым не менш фактар бежанцаў мае значэнне.

Паводле інфармацыі Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў РБ за перыяд рэалізацыі ў Беларусі заканадаўства пра змушаную міграцыю ў кампетэнтныя органы нашай краіны звярнулася каля 3,7 тыс. замежных грамадзян і асоб без грамадзянства з 50 краін свету. На 1 студзеня 2014 ода 872 чалавека, уключаючы непаўналетніх дзяцей, маюць статус уцекачоў і 35 чалавек атрымалі дадатковую абарону. Па дзеючых міжнародных стандартах гэта досыць высокі адсотак. Сярод тых, хто здабыў у Беларусі другую радзіму, пераважаюць выхадцы з Афганістана, Грузіі, Пакістану, Шры-Ланкі і іншых краін.

vynuzhdennye-pereselentcy-pakistan-02Сёння ў свеце налічваецца 43,7 мільёна перамешчаных асоб. Гэта — самая вялікая лічба за апошняе 15 гадоў. Больш 80% уцекачоў жывуць у краінах, што развіваюцца. Пра гэта гаворыцца ў новым дакладзе Упраўлення Вярхоўнага камісара па справах уцекачоў (УВКБ). Лік уласна ўцекачоў у цэлым заставаўся стабільным. Сёння іх налічваецца 15,4 мільёна чалавек. Яшчэ 850 тысяч чалавек адносяцца да катэгорыі шукальнікаў сховішча. Прыведзеныя ў дакладзе лічбы не ўлічваюць хвалю міграцыі, злучаную з хваляваннямі ў арабскім свеце ў 2011 годзе.

Рашэнне пра надаванне статуту ўцекачоў прымае Міністэрства ўнутраных спраў. Тэрмін разгляду хадайніцтва звычайна доўжыцца каля 6 месяцаў, але ў некаторых выпадках яно можа расцягнуцца да года.

Пакуль вырашаецца іх лёс, уцекачы ў Беларусі будуць паселены ў цэнтры часавага знаходжання. У краіне такіх пунктаў тры, і яны грунтуюцца ў Брэсце, Віцебску і Гомелі. Цэнтры былі збудаваны пры садзейнічанні ААН, а пасля завяршэння ўсіх прац яны былі перададзены на баланс дзяржавы. Пункт пражывання для ўцекачоў у Гомелі сумешчаны з тэрытарыяльным цэнтрам сацабслугоўвання насельніцтва, цэнтр у Брэсце размешчаны на тэрыторыі памежчасткі, а ў Віцебску ён знаходзіцца на базе ўстановы МУС.

За тыя паўгода, пакуль імігрант чакае рашэнне пра падаванне яму сховішча, у яго ёсць права прасіць разовую грашовую дапамогу на ежу ў суме да 500 тыс. беларускіх рублёў і на адзежу максімум 400 тысяч. Уцекачы ў Беларусі таксама могуць разлічваць і на штомесячную дапамогу ў памеры 800 тыс. беларускіх рублёў на чалавека, якое ім выплачвае Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН. Таксама яны могуць бясплатна выклікаць хуткую дапамогу, а дзеці імігрантаў атрымліваюць бясплатнае медыцынскае абслугоўванне.

Дзеля патрэб вымушаных перасяленцаў Мінгарвыканкам нават вылучыў з свайго фонда тры кватэры для часовага засялення. Пасля атрымання статуса ўцекача, узнікае іншае пытання – як інтэграваць гэтых людзей у наша грамадства і згладзіць культурныя, моўныя і рэлігійныя асаблівасці?

Тэма вымушанай міграцыі ў СМІ

12–13 чэрвеня ў ГСОК “Лагойск” прайшоў двухдзённы “круглы стол” для журналістаў “Тэма вымушанай міграцыі ў сродках масавай інфармацыі”.

У дадзеным мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Упраўлення вышэёшага камісара па справах бежанцаў ААН у Беларусі і рэгіянальнага прадстаўніцтва УВКБ ААН ва Украіне, Малдове і Беларусі, Службы па кансультаванні ўцекачоў, цэнтра дадатковай адукацыі  дзяцей і моладзі “Эўрыка”, Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ. беженцы

Адкрыццё “круглага стала” пачалося з вітальнай прамовы прадстаўніка УВКБ ААН у Рэспубліцы Беларусь Жана Іва Бушардзі і старшыні наглядальнага савета МГА “Развіццё” Віктара Шадурскага. У сваіх выступленнях яны падкрэслілі важнасць ролі журналістаў у сучасным грамадстве і адзначылі, што па выніках дадзенага мерапрыемства яны чакаюць новых ідэй і ажыўленых дыскусій.

У першы дзень выступілі прадстаўнікі арганізацый, якія займаюцца рашэннем пытанняў уцекачоў. Яны распавялі ў цэлым пра высілкі, якія прадпрымаюцца на нацыянальным узроўні для дапамогі вымушаным мігрантам, завастрылі ўвагу на праблемах, з якімі сутыкаюцца падчас сваёй дзейнасці. У завяршэнне першага дня выканаўчы дырэктар МГА “Развіццё” Андрэй Селіванаў правёў “лікбез” для журналістаў, дзе распавёў ўвогуле пра асноўную тэрміналогію ў дадзенай сферы, а таксама закрануў асноўныя аспекты, якімі трэба кіравацца пры напісанні інфармацыйных і публіцыстычных матэрыялаў па дадзенай праблематыцы.

У сваю чаргу памочнік па праграмнай дзейнасці Прадстаўніцтва УВКБ ААН у Рэспубліцы Беларусь Аляксандр Велікароднаў азнаёміў прысутных з арганізацыяй, прадставіў асноўныя кірункі дапамогі Рэспубліцы Беларусь на 2013–2015 гг. і праекты, падрабязна распавёў пра падмандатных асоб, змешчаных на тэрыторыі нашай краіны, і пра доўгатэрміновыя рашэнні праблем уцекачоў.

Далей начальнік прававога аддзела службы па кансультаванні ўцекачоў Наталля Карканіца азнаёміла прысутных з асноўнымі кірункамі дзейнасці аказання дапамогі ўцекачам і асобам без грамадзянства, рашэння жыллёвай праблемы для дадзеных груп насельніцтва і пра маніторынг сітуацыі з абаронай. Падчас прэзентацый таксама быў прыведзены шэраг статыстычных звестак па колькасці праведзеных службай кансультацый.

Намеснік дырэктара цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Эўрыка” Валянціна Мастаўлянская распавяла пра дзейнасць сваёй арганізацыі ў рамках выхавання талерантнага стаўлення да дзяцей-уцекачоў сродкамі полікультурнай педагогікі. Падчас выступлення быў прадстаўлены праект “Інтэграцыя і адаптацыя дзяцей і падлеткаў-уцекачоў”, мэтай якога з’яўляецца дапамагчы дзецям-уцекачам стаць паўнапраўнымі грамадзянамі нашай краіны. Яна таксама паказала некалькі відэаролікаў, знятых дзецьмі-ўцекачамі, і распавяла пра выставу дзіцячых прац “Будзем разам”, адкрыццё якой адбылося 4 чэрвеня 2014 г.

Намеснік Генеральнага сакратара Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа па праектнай дзейнасці і справам моладзі Іна Лемяшэўская ў сваю чаргу спынілася на сумесным праекце УВКБ ААН і БТКК, датычным інтэграцыі ўцекачоў у Беларусі, і на мерапрыемствах, якія спрыяюць паскарэнню і стымуляванню дадзенага працэсу. Не была пакінутая без увагі і праца з затрыманымі мігрантамі.

Рэгіянальны дарадца па пытаннях грамадскай інфармацыі з Рэгіянальнага прадстаўніцтва УВКБ ААН у Малдове, Беларусі і Украіне Ніна Саракапуд прадставіла прэзентацыю “Уцекачы ў СМІ: тысяча і адна гісторыя”, дзе яна распавяла пра лёсы ўцекачоў і асвятленне гэтых гісторый у СМІ па ўсім свеце, пра паслоў добрай волі, гісторыі паспяховай інтэграцыі ўцекачоў ва Украіне і пункты часовага знаходжання ўцекачоў.

На другі дзень “круглага стала” быў запланаваны трэнінг для журналістаў, які правёў медыятрэнер, каардынатар праекта “Без межаў” цэнтра “Сацыяльнае дзеянне” Максім Буткевіч. Ён асабліва падкрэсліў, што галоўны прынцып ў стасунках з уцекачамі – бяспека гэтых асоб.

Мэта мерапрыемства – прыцягнуць увагу журналістаў рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ да праблем уцекачоў і вымушанай міграцыі, а таксама папярэдзіць узнікненне памылак і недакладнасцяў пры асвятленні гэтай далікатнай тэмы, каб пазбегнуць рознагалоссяў з прадстаўнікамі іншай нацыянальнасці, якім і так на долю выпала цяжкае выпрабаванне – расстанне з родным домам і сям’ёй.

Сяргей ШАФАЛОВІЧ

Некалькі шакіруючых секунд з жыцця сірыйскай дзяўчынкі

Акцыя УВКБ ААН

Відэаролік цэнтра дадатковай адукацыі “Эўрыка”

print

Вам таксама можа спадабацца: