Два медаля ліцэісты БДУ атрымалі на міжнароднай біялагічнай алімпіядзе

22 Jul, 2014.

скугаревская биологическая олимпиада

Адзінаццацікласніца Ліцэя БДУ Таццяна Скугарэўская заваявала сярэбраны медаль на 25-й Міжнароднай біялагічнай алімпіядзе. Спаборніцтвы праходзілі з 6 па 13 ліпеня на востраве Балі (Інданезія).
У скарбонцы беларускай каманды таксама бронзавы медаль, уладальніцай якой стала магіляўчанка Кацярына Драгунова з СШ № 15, і пахвальны водгук ліцэісткі БДУ Маргарыты Курбан.
Беларускія школьніцы паказалі добрыя вынікі ў тэарэтычных і практычных выпрабаваннях, якія базуюцца на асноўных раздзелах біялогіі: клеткавая і малекулярная біялогія, анатомія і фізіялогія раслін і жывёл, эталогія, генетыка і эвалюцыя, экалогія, біясістэматыка.
Кіраўнікамі беларускай зборнай выступілі дацэнт кафедры фізіялогіі чалавека і жывёл біялагічнага факультэта БДУ Дзмітрый Сандакоў і выкладчык Ліцэя БДУ Васіль Панкратаў.
Арганізатарам Міжнароднай біялагічнай алімпіяды выступіў Тэхналагічны інстытут г. Бандунг (Інданезія). У гэтым годзе яна сабрала 239 школьнікаў з 61 краіны

print

Вам таксама можа спадабацца: