Змагацца са стрэсам дапаможа псіхалагічная служба БДУ

27 Aug, 2014.

DSCN8269

Брыфінг «Гарачая лінія, ці Тое, што вы даўно хацелі спытаць» – адна з папулярных формаў працы Псіхалагічнай службы БДУ. У кожнага ёсць магчымасць задаць пытанне і атрымаць адказ спецыяліста.

На брыфінгу Тыдня здароўя ў БДУ пераважалі пытанні, якія тычацца стрэсаў: «Як зняць напругу?», «Якія існуюць эфектыўныя метады барацьбы са стрэсамі?», «Як спраўляцца з перажываннямі?».
Правільнае дыханне – адзін з самых простых і эфектыўных спосабаў пазбавіцца ад напругі.

1. Павольна ўдыхаючы праз нос, паспрабуйце апусціць дыяфрагму як мага ніжэй.
2. Затрымайце дыханне прыкладна на 6 секунд.
3. Павольна выдыхаючы праз напаўадкрыты рот, выпусціце ўсё паветра з лёгкіх.

Выконвайце гэта практыкаванне кожны раз, калі вам неабходна хутка супакоіцца.
Другім важным спосабам кіравання стрэсам з’яўляецца прагрэсіўная рэлаксацыя. Гэты прыём асабліва эфектыўны для хуткага  пазбаўлення ад напругі ў цягліцах і расслаблення ўсяго арганізма. Пачніце з напругі вызначанай групы цягліц. Адчуйце гэту напругу і пратрымайце яе каля 10 секунд. Расслабцеся. Калі вы праробіце гэту працэдуру на большай частцы асноўных цягліцавых груп (рук, ног, спіны, твару і г. д.), вы адчуеце сябе расслабленымі.
Практыкаванне «Прыпыненне думак» дапаможа пазбавіцца панурых, дакучлівых думак. Кожны раз пры з’яўленні непажаданай думкі малюйце ў сваім уяўленні дарожны знак «СТОП» і самі сабе (ці ўголас) крычыце: «СТОП!». Выява знака «СТОП» і вымаўленае слова разарвуць паслядоўнасць вашых думак і часова выпхнуць з галавы непажаданую думку.
Важна разумець, што немагчыма заўсёды быць спакойным і не адчуваць стрэс. Няма і такога прыёму пазбаўлення ад усіх стрэсаў, які падыдзе кожнаму. Варта імкнуцца да набыцця здольнасці эфектыўна кіраваць сваім эмацыйным станам. І гэта не толькі веды вялікай колькасці практыкаванняў і тэхнік, якія здымаюць стрэс. У першую чаргу гэта ўменне весці лад жыцця, які агароджвае ад негатыўнага ўздзеяння стрэсаў, што ахоплівае ўсе сферы, пачынаючы з таго, што вы ясце і колькі спіце, і заканчваючы стаўленнем да жыцця ў цэлым.
Вучыцеся валодаць сабой!
Не падайце духам ні пры якіх умовах!

print

Вам таксама можа спадабацца: