Стоп – наркотыкам! — кажа БДУ разам з камандай “Ліцвіны” (+ відэа)

20 Aug, 2014.

den_borbi_s_narkotikami_2

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт запусціў на YouTube-канале сацыяльны ролік, накіраваны на барацьбу з ужываннем наркотыкаў. Гэты праект быў рэалізаваны сумесна з камандай па амерыканскім футболе «Ліцвіны» (г. Мінск). Спартсмены на сваім прыкладзе дэманструюць жыццё без спайсаў. У аснове троххвіліннае сюжэту пакладзена ідэя аб тым, што пры ўзнікненні цяжкасцяў не варта шукаць рашэнні і выхаду ў псіхатропных рэчывах. Гэты шлях заўсёды вядзе да гульні з трагічным фіналам. Маладыя людзі заклікаюць не баяцца складанасцяў і змагацца са сваімі слабасцямі з дапамогай спорту.
Узноўленая ў роліку барацьба на поле каманды «Ліцвіны» адлюстроўвае нялёгкі шлях да перамогі і пераадоленне сябе ў хвіліны адчаю. Негатыўнае стаўленне да курыльныя сумесі выказалі таксама і заўзятары гульцоў — студэнты і спартыўная каманда па чырлідзінгу «DanStart» БДУ.
Ініцыятарам праекта выступіў медыяцэнтр БДУ, і як адзначыў яго кіраўнік Павел Салаўёў, універсітэт актыўна ўключыўся ў шырокую грамадскую кампанію па супрацьдзеянні распаўсюджвання сярод моладзі небяспечных відаў наркатычных сродкаў. Так, у канцы сакавіка гэтага года з відэазваротам да студэнтаў звярнуўся рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка, у якім заклікаў грамадскасць накіраваць сумесныя намаганні на барацьбу з наркотыкамі.

Даведка.
Паводле звестак ГУУС Мінгарвыканкама на працягу 2014 зарэгістравана 242 выпадкі перадазіроўкі спайсамі, з якіх 35 здзяйсненняў непаўналетнімі і 11 эпізодаў са смяротным зыходам.

print

Вам таксама можа спадабацца: