Пяцікурснік Яўген Цуркін стаў чэмпіёнам Еўропы ў плаванні стылем батэрфляй

21 Aug, 2014.

 Цуркін
На чэмпіянаце Еўропы па плаванні завяршыўся фінальны заплыў на 50 метраў батэрфляем у мужчын. Студэнт эконамічнага факультэта БДУ Яўген Цуркін і француз Фларан Манадо падзялілі першы час і золата турніру — у абодвух па 23,00. Бронза таксама была падзелена — паміж украінцам Андрэем Гаворавым і брытанцам Бэнджамінам Проўдам — абодва па 23,21.
Гэта наша трэцяе суверэннае мужчынскае золата на чэмпіянатах Еўропы ў 50-метровых басейнах. Першыя два на рахунку Аляксандра Гукава на ЧЕ-1997 (100 і 200 метраў брасам).
Адзначым, што гэта не першая высокая перамога дваццацічатырохгадовага беларуса. Таксама, на чэмпіянаце ў 2012 годзе ў Венгрыі ён узяў «бронзу» ў сваім каронным стылі батэрфляй. Акрамя таго, у снежні мінулага года ў дацкім Хернінгу Яўген Цуркін зноў выйграў бронзавы медаль чэмпіянату. Пры гэтым спартсмен устанавіў рэкорд Беларусі на «кароткай вадзе» на ўсё той жа дыстанцыі 50 метраў.

print

Вам таксама можа спадабацца: