МІЖНАРОДНЫ семінар «25 гадоў Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы (ЦЕІ)» адбыўся 16 верасня ў БДУ.
У ім бралі ўдзел намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына, рэктар БДУ Сяргей Абламейка, кіраўнік палітычнай секцыі Федэральнага міністэрства па еўрапейскіх і міжнародных справах Аўстрыі Ян Кікерт, альтэрнатыўны генеральны сакратар ЦЕІ Марджыт Вэстфельт, кіраўнік Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Майра Мора, а таксама дыпламаты.
Семінар прысвечаны ўмацаванню ролі ЦЕІ ў розных інтэграцыйных працэсах у Еўропе. Асноўная ўвага надавалася патэнцыйным напрамкам і прыкладному ўзаемадзеянню паміж ЦЕІ і ініцыятывай «Усходняе партнёрства», якое ахоплівае Беларусь, Малдову і Украіну.
* * *
У БДУ зацверджаныя новыя прызначэнні.
Дырэктарам Юрыдычнага каледжа БДУ стаў кандыдат юрыдычных навук Алег Старавойтаў.
На пасаду дырэктара Ліцэя БДУ зацверджаны кандыдат гістарычных навук Макар Шніп.
Прафесар Віктар Гайсёнак узначаліў Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы БДУ.
* * *
МАТЭРЫЯЛЬНАЯ дапамога аказаная ў БДУ 121 студэнту з ліку дзяцей-сірот, а таксама тых, хто страціў дадзены статус у сувязі з дасягненнем 23-гадовага ўзросту. Пры гэтым грашовыя выплаты атрымаюць як студэнты бюджэтнай формы навучання, так і платнай. Памер матэрыяльнай дапамогі складзе 1 150 000 рублёў кожнаму.
У інстытуце тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла БДУ новым рэктарам стаў Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Адбылася iнаўгурацыя 22 верасня ў прысутнасці кіраўніцтва прафесарска-выкладчыцкага складу універсітэта.
Паводле інфармацыі прэс-службы БДУ