Першы курс: Who is who? Вынікі залічэння ў БДУ 2014 года

15 Sep, 2014.

итоги зачисления бгу

 На дзённую бюджэтную форму навучання пры плане прыёму 2081 залічана 2054, адсотак выканання плана прыёму – 99 (у 2013 г. было залічана 2075).
Сярод залічаных:
127 пераможцаў міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд (у 2017 г. – 123);
2 лаўрэаты спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (у 2013 г. – 3).
804 набралі 300 балаў і больш, што складае 54 % ад залічаных па конкурсе па трох сертыфікатах (у 2013 г. – 59 %);
484 скончылі сярэднюю школу з медалямі альбо сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы з дыпломамі з адзнакай, што складае 24 % ад агульнага ліку (у 2013 г. адпаведна 481 і 23 %);
1031 выпускнік ліцэяў і гімназій, што складае 50 % ад агульнага ліку залічаных (у 2013 г. адпаведна 1140 і 50 %);
на педагагічныя кірункі залічана 95 абітурыентаў, сярод іх без іспытаў залічана 23 пераможцы абласной алімпіяды і выпускнікі сярэднюю школу з медалямі альбо сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы з дыпломамі з адзнакай;
паменшылася колькасць выпускнікоў сельскіх устаноў адукацыі – 146, што складае 7 % (у 2013 г. адпаведна 183 і 9%);
рэкордна нізкая колькасць мінчукоў – 737, што складае 36 % (у 2013 г. адпаведна 772 і 37 %); істотна павялічылася колькасць залічаных з Брэсцкай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей.

Самыя высокія прахадныя балы сярод прыродазнаўчанавуковых спецыяльнасцяў:
“актуарная матэматыка” – 370 (у 2013 г. – 366);
“геалогія і выведка радовішчаў карысных выкапняў” – 351 (у 2013 г. – 329);
“прыкладная інфарматыка (кірунак – праграмнае забеспячэнне камп’ютарных сістэм)” – 350 (у 2013 г. – 355);
“хімія лекавых злучэнняў” – 334 (у 2013 г. – 336);
“інфарматыка” – 334 (у 2013 г. – 358);
“камп’ютарная бяспека (кірунак – матэматычныя метады і праграмныя сістэмы)” – 321 (у 2013 г. – 352);
“камп’ютарная бяспека (кірунак – радыёфізічныя метады і праграмна-тэхнічныя метады)” – 320 (у 2013 г. – 302);
“эканамічная кібернетыка” – 320 (у 2013 г. – 343);
“хімія (фармацэўтычная дзейнасць)” – 316 (у 2013 г. – 316);
“хімія высокіх энергій” – 314 (у 2013 г. – 310);
“матэматыка і інфармацыйныя тэхналогіі” – 311 (у 2013 г. – 317);
“біяхімія” – 306 (у 2013 г. – 304);
“фундаментальная хімія” – 301 (у 2013 г. – 304).

 Сярэднія балы залічаных па агульным конкурсе па выніках цэнтралізаванага тэсціравання на прыродазнаўчанавуковыя факультэты:
факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі – 329 (у 2013 г. – 357);
хімічны факультэт – 323 (у 2013 г. – 321);
біялагічны факультэт – 300 (у 2013 г. – 293);
факультэт радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій – 276 (у 2013 г. – 270);
механіка-матэматычны факультэт 265 (у 2013 г. – 298);
геаграфічны факультэт – 245 (у 2013 г. – 280);
фізічны факультэт – 236 (у 2013 г. – 241).

Самыя высокія прахадныя балы сярод сацыяльна-гуманітарных і эканамічных спецыяльнасцяў:
“сусветная эканоміка” – 371 (у 2013 г. – 372);
“бізнес-адміністраванне” – 371 (у 2013 г. – 363);
“міжнароднае права” – 369 (у 2013 г. – 388);
“кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі” – 366 (у 2013 г. – 361);
“міжнародныя адносіны” – 364 (у 2013 г. – 364);
“лагістыка” – 363 (у 2013 г. – 374);
“менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)” – 362 (у 2013 г. – 373);
“лінгвакраіназнаўства” – 361 (у 2013 г. – 363);
“менеджмент (кірунак – міжнародны менеджмент)” – 351 (у 2013 г. – 359);
“эканоміка” – 340 (у 2013 г. – 349);
“мытная справа” – 340 (у 2013 г. – 323);
“фінансы і крэдыт” – 337 (у 2013 г. – 353);
“сацыяльныя камунікацыі” – 337 (у 2013 г. – 350);
“сучасныя замежныя мовы” – 337 (у 2013 г. – 335);
“эканамічная інфарматыка” – 334 (у 2013 г. – 351);
“маркетынг” – 332 (у 2014 г. – 316);
“музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны” – 325 (у 2013 г. – 325);
“эканамічнае права” – 325 (у 2013 г. – 305);
“усходняя (кітайская) філалогія” – 324 (у 2013 г. – 330);
“менеджмент (кірунак – фінансавы і інвестыцыйны менеджмент)” – 324 (у 2013 г. – 317);
“рамана-германская (англійская) філалогія” – 323 (у 2013 г. – 309);
“паліталогія” – 322 (у 2013 г. – 340);
“рамана-германская (французская) філалогія” – 321 (у 2013 г. – 305);
“рамана-германская (італьянская, нямецкая) філалогія” – 321 (у 2013 г. – 303);
“псіхалогія” – 319 (у 2013 г. – 306);
“эканамічная тэорыя” – 315 (у 2013 г. – 331).

 Сярэднія балы залічаных па агульным конкурсе па выніках цэнтралізаванага тэсціравання на сацыяльна-гуманітарныя і эканамічныя факультэты:
Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій – 373 (у 2013 г. – 367)
Факультэт міжнародных адносін 369 (у 2013 г. – 355)
Эканамічны факультэт – 345 (у 2013 г. – 346)
Філалагічны факультэт – 337 (у 2013 г. – 319)
Юрыдычны факультэт – 330 (у 2013 г. – 316)
Факультэт філасофіі і сацыяльных навук – 329 (у 2013 г. – 312)
Гістарычны факультэт 307 (у 2013 г. – 315)
Гуманітарны факультэт – 300 (у 2013 г. – 293)
Дзяржаўны інстытут кіравання і сацыяльных тэхналогій – 297 (у 2013 г. – 296)
Інстытут тэалогіі – 238 (у 2013 г. – 240)

Прахадныя балы на творчыя спецыяльнасці:
журналістыка (аўдыявізуальная) – 365;
журналістыка (менеджмент сродкаў масавай інфармацыі) – 342;
журналістыка міжнародная – 341;
журналістыка (вэб-журналістыка) – 327;
журналістыка (друкаваныя СМІ) – 311;
дызайн (прадметна-прасторавага асяроддзя) – 244;
дызайн (камунікатыўны дызайн) – 227.

Сярэдні бал залічаных па агульным конкурсе ў Інстытут журналістыкі – 355.

На завочную бюджэтную форму пры плане прыёму 350 залічана 286, адсотак выканання плана прыёму – 82 (у 2013 г. было залічана 337).
Самыя высокія прахадныя балы:
руская філалогія – 269;
журналістыка (друкаваныя СМІ) – 225.
Павялічыўся прыём на скарочаны тэрмін навучання – залічана 73, што складае 25 % (у 2013 г. адпаведна – 55 і 16 %). Самыя высокія прахадныя балы на скарочаны тэрмін навучання:
“фінансы і крэдыт” – 250;
“менеджмент (кірунак – міжнародны менеджмент)” – 242;
“правазнаўства” – 228.
DSC00406

ВЫНІКІ залічэннЯ ў БДУ у 2014 г. на платную форму навучання:

На дзённую платную форму навучання залічана 1828 абітурыентаў (у 2013 г. – 2125). Сярод залічаных:
99 скончылі з адзнакай сярэднюю школу альбо сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы;
736 выпускнікоў ліцэяў і гімназій (40 %);
1184 абітурыенты залічаныя па агульным конкурсе па выніках ЦТ, сярод іх маюць больш за 300 балаў – 249 (што складае 18 %), маюць больш за 200 балаў – 1096 (што складае 79 %);
на скарочаны тэрмін навучання залічаны 31 абітурыент.
Самыя высокія прахадныя балы сярод прыродазнаўчанавуковых спецыяльнасцяў:
хімія лекавых злучэнняў – 286;
біяхімія – 234;
мікрабіялогія – 209.
Самыя высокія прахадныя балы сярод сацыяльна-гуманітарных і эканамічных спецыяльнасцяў:
міжнароднае права – 289;
лінгвакраіназнаўства – 283;
міжнародныя адносіны – 270;
мытная справа – 265;
менеджмент у сферы міжнароднага турызму – 256;
бізнес-адміністраванне – 257;
сусветная эканоміка – 243;
інфармацыя і камунікацыя – 238;
лагістыка – 234;
журналістыка міжнародная – 224;
менеджмент, правазнаўства, кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі – 209.

На завочную платную форму залічаны 654 абітурыенты (у 2013 г. – 911), сярод іх на скарочаны тэрмін навучання – 176 (што складае 27%).
Самыя высокія прахадныя балы:
сацыяльная праца (скарочаны тэрмін навучання) – 209;
менеджмент (скарочаны тэрмін навучання) – 198;
фінансы і крэдыт (скарочаны тэрмін навучання) – 190;
бізнес-адміністраванне (скарочаны тэрмін навучання) – 159;
журналістыка (кірунак – аўдыявізуальныя СМІ) – 158;
правазнаўства – 157;
біяхімія – 155;
мікрабіялогія – 154.
Для атрымання другой вышэйшай адукацыі залічаны 263 абітурыенты (у 2013 г. – 289).
Найбольш папулярныя спецыяльнасці:
правазнаўства: конкурс 1,8 чалавека на месца, залічана 85;
фінансы і крэдыт: конкурс 1,7 чалавека на месца, залічана 10;
менеджмент: конкурс 1,3 чалавека на месца, залічана 10;
лагістыка і бізнес-адміністраванне: конкурс 1,2 чалавека на месца, залічана 90;
псіхалогія: конкурс 1,1 чалавека на месца, залічана 50.

dguпреа

 

 

 

 

 

print

Вам таксама можа спадабацца: