Вынікі Тэатральнага куфра–2014: гран-пры ў Ірана, найлепшы рэжысёр з Румыніі і сцэнаграфія ў Маскве

3 Oct, 2014.

Tegeran

Гран-пры XI Міжнароднага фестывалю студэнцкіх тэатраў “Тэатральны куфар–2014. БДУ” атрымаў спектакль “Крэслы” па п’есе Эжэна Іянэска. Пастаноўку ажыццявіў тэгеранскі тэатр Papion (Іран).
Адзначым, найвышэйшая ўзнагарода фестывалю – вынік глядацкага галасавання, які і вызначыў пераможцу. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбылася на сцэне Рэспубліканскага Палаца прафсаюзаў у заключны дзень фестывалю, 27 верасня. Сёлета арганізатар мерапрыемства – упраўленне па справах культуры БДУ – адмысловых прызоў канкурсантам не прысуджаў.
Аўтарытэтнае журы конкурсу размеркавала традыцыйныя ўзнагароды па наступных намінацыях: найлепшай рэжысёрскай працай прызнаная пастаноўка рэжысёра Багдана Саратэана “Рамеа і Джульета” (Румынія).

№18_Ромео и ДжульеттаУ намінацыі “Найлепшая жаночая роля” прыз атрымала актрыса з Тэгерана (Іран) Шэно Гхадэры, а найлепшым акцёрам прызнаны Яўген Бялоў (Расія). Спектакль “Гамлет” творчай лабараторыі “Эскізы ў прасторы” Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў атрымаў дыплом за найлепшую сцэнаграфію.

№6_Гамлет.Принц.PEACEПрыз ад клуба тэатральных крытыкаў “за майстэрства і ўменне чуць час” атрымалі харкаўскія акцёры з Моладзевага драматычнага тэатра Нацыянальнага юрыдычнага ўніверсітэта Украіны імя Я. Мудрага.

Kharkov
Адзначым, у праграме міжнароднага мерапрыемства БДУ прынялі ўдзел найлепшыя студэнцкія тэатры і дзеячы з 15 краін: Албаніі, Беларусі, Бельгіі, Бразіліі, Вялікабрытаніі, Германіі, Грузіі, Ірана, Італіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Румыніі, Украіны і Харватыі.

img_1399

 

print

Вам таксама можа спадабацца: