Творчасць студэнтаў. Кацярына Роўда

23 Oct, 2014.

Ровда
РОЎДА Кацярына – супрацоўніца Фундаментальнай бібліятэкі БДУ, студэнтка завочнага аддзялення філалагічнага факультэта БДУ.
Нарадзілася ў 1988 годзе ў в. Адамава Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Скончыла прафесійны палітэхнічны ліцэй г. Маладзечна. Замужам. Мае пяцігадовага сына.
У красавіку гэтага года стала лаўрэатам літаратурнага конкурсу “Славянскі калейдаскоп”, які прайходзіў сярод студэнтаў БДУ. Друкавалася ў саюзнай газеце “Белая вежа” і часопісе “Вожык”.

СТУДЭНЦКАЯ ОДА БДУ

БДУ! Ты лепшы у краіне!
БДУ! Другіх такіх няма!
Твой прэстыж заўсёды на вяршыні!
Заяўляю гэта нездарма.

Столькі спецыяльнасцей, прафесій!
Што душа жадае — выбірай!
Больш такіх выкладчыкаў і сесій
Анідзе няма. І не шукай!

З ведамі да самай да вяршыні
Ўпарта дойдзем мы. І я дайду.
Будзем славіць родную краіну
І наш родны слаўны БДУ!

Колькі маладых, таленавітых
Выпускаюць тут штогод у свет!
Шмат імён сусветна знакамітых
Ты адкрыў нам, універсітэт!

Ад усёй душы удзячна Богу,
Што і я – студэнтка БДУ,
Што прыйшла да вернага парога,
Ад якога па жыцці пайду.

На найлепшай сёння ў свеце мове —
Прыгажэйшай проста не знайсці! —
Я жадаю роднай установе
Развівацца!
Працвітаць!
Расці!

Ад студэнтаў і да рэктарата
Зычу ўсім я радасці, дабра,
Жыць шчасліва, весела, багата!
БДУ! Ура! Ура! Ура!!!!!!!!!!

***  ***  ***
Валожыншчына! Мілая старонка!
Душы маей крупінка! Любы край!
К табе бягу я ветру наўздагонку…
Я вельмі хутка буду.. сустракай!

Мне караваю і пашан не трэба.
Ні ў гэтым шчасце, і не ў гэтым смак.
Хваціла б сала з лустачкаю хлеба.
Па весачцы б прайсціся проста так…

Паветрам родным удоваль пажывіцца.
Папіць святой калодзежнай вады.
І каля крыжа ціха памаліцца,
Каб убярог Усявышні ад бяды.

Адтуль усе: дзяцінства ўспаміны,
Мае натхненне і характар, дух…
Мая ты веска! Любыя мясціны!
Дай Бог, каб свет у вокнах не патух!!!

***  *****
У акенцы гэтым
Свет гарыць увячорку.
Дроў паленцы ў печы
Ціхенька трашчаць.
Хата гэтай бабкі
Ў весцы, на пагорку,
Стаіць сабе ціха,
Смеху не чуваць.

Усе павырасталі:
І сынок, і дочкі.
Семьямі сваімі
Ў гарадах жывуць.
А яна, што вечар,
Праглядае вочкі:
“Можа хто прыедзе?…
Можа забягуць?…”

Моліцца да Бога
І глядзіць у акенца.
А ў суботу зноўку
Выпячэ пірог.
Ды зашчэміць жалем
Той матулі сэрца,
Што яе наведаць
Зноў ніхто не змог.

Усе роўна любіць,
Злосці не трымае,
Хоць бязмерна крыўдна
І душа баліць.
Маці сваіх дзетак
Кожны дзень чакае.
Ды закрыта брамка…
Тэлефон маўчыць…

Малады спецыяліст
Смешна ў роце, зубы скачуць,
Аж трасецца барада…
Разлікоўку Янка бачыць:
Шчыра  скажам — ЕРУНДА!

Мабыць у зімовых ботах
Прыйдзецца вясной ходзіць
(Нібы бусел па балотах),
Парыць ногі, люд смяшыць.

А яму б пакрасавацца
Перад дзеўкай маладой.
“Мо ад ежы адказацца-
Перайсці на хлеб з вадой?

І вясна прыйшла так рана,
Трэба туфлі ўсе ж купіць.
Каб мацней кахала Ганна,
Ей букецік падарыць.

У халадзільніку — астаткі,
Грошай, як і не было.
“Вось паехаць бы да хаткі,
Пад матуліна крыло.

Эх! Бліноў бы са смятанкай!
Свежанінкі б напяклі
З квашанкай або з мачанкай…”.
Ажно слінькі пацяклі…

Янка думкамі ўжо дома,
Піша да матулі ліст…
Што у  ім, табе вядома,
Малады спецыяліст)))

Кацярына РОЎДА,
студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта

print

Вам таксама можа спадабацца: