У Мінску адкрылася выстава легендарнага нямецкага фатографа Арно Фішара

1 Oct, 2014.

 arno_fischer бгу

Сёння, 1 кастрычніка, ў Цэнтры Cучасных Мастацтваў  адкрылася выстава легендарнага нямецкага фатографа Арно Фішара, якая арганізавана сумесна з Інстытутам імя Гётэ ў Мінску.
У экспазіцыі прадстаўлена каля 140 работ, якія адлюстроўваюць розныя этапы творчасці аднаго з самых значных фотамастакоў другой паловы ХХ стагоддзя. Канцэпцыя выстаўкі належыць Інстытуту міжнародных сувязяў (ifa, Германія).
Адпраўная кропка экспазіцыі – ранняя серыя работ «Сітуацыя Берлін», у якой фотамастак акцэнтаваў увагу на чатырох сектарах падзеленага Берліна. Публікацыя здымкаў была забаронена ў сувязі з узвядзеннем Берлінскай сцяны ў 1961 годзе, але менавіта дзякуючы гэтым кадрам грамадскасць адкрыла для сябе таленавітага фатографа.

fischer_mueritz+
Таксама на выстаўцы будуць прадстаўлены здымкі, зробленыя для моднага часопіса «Sibylle», які выдаваўся ў ГДР, і якія прынеслі Арно Фішару славу рэвалюцыянера моднай фатаграфіі. Наведвальнікі ўбачаць і серыю партрэтаў вядомых асобаў, сярод якіх здымкі Марлен Дзітрых і Маі Плісецкай. Шматлікія фатаграфіі, зробленыя падчас падарожжаў па Германіі, Індыі, Афрыцы і ў Нью-Ёрку, з’яўляюцца яшчэ адной часткай выстаўцы, якая заслугоўвае ўвагі.

Фишер
Завяршае экспазіцыю серыя паляроідных здымкаў саду Арно Фішара. Уважлівы да дэталяў фатограф стварыў, па сутнасці, тонкія нацюрморты, якія з’яўляюцца квінтэсэнцыяй яго творчасці.
Спецыяльна на адкрыццё ў Мінск прыбудзе куратар выстаўкі Маціяс Флюге, рэктар Дрэздэнскай акадэміі выяўленчых мастацтваў.

Выстаўка будзе працаваць да 19 кастрычніка 2014 года.

Адрас: Цэнтр Сучасных Мастацтваў, г. Мінск, вул. Някрасава, 3
Час працы: 11.00 – 19.00
Выхадныя:, нядзеля,панядзелак
Тэл. 262-62-15, 399-09-77, 293-92-36
Уваход вольны

print

Вам таксама можа спадабацца: