Дзень, імя якому “Восеньскі фотакрос”

14 Nov, 2014.

бгу осенний фотокросс

Ці даводзілася вам адкрываць слоік зялёнага гарошку? Што вы там бачылі? Шмат аднолькавых гарошын. Аднолькава ўсхвалявана ў прадчуванні новых уражанняў, сяброў і досведу выглядалі і ўдзельнікі “Восеньскага фотакросу–2014”, які прайшоў у першы дзень лістапада на базе інтэрната № 2 Студэнцкага гарадка БДУ.

12.00. Хоць сіноптыкі і абяцалі даволі пахмурнае надвор’е на выхадныя, за акном усё ярчэй і ярчэй свяціла сонца. Гэты факт не мог не цешыць: нават прырода імкнецца дапамагчы самым таленавітым фатографам студэнцкага гарадка справіцца з хваляваннем, бо большасць з іх бяруць удзел у фотакросе ўпершыню. Пра што ж яны думаюць перад стартам?

— Я хвалююся зусім троху, – заўважае Алена Давыдчык, першакурсніца гуманітарнага факультэта. – Мяне не палохаюць цяжкасці пошуку ідэй ці аб’ектаў для іх ажыццяўлення, таму што са мной падтрымка маіх сяброў.

А вось студэнта 3 курса механіка-матэматычнага факультэта Антона Шчэннікава злёгку палохае нявызначанасць, бо тэмы для фатаграфій загадзя невядомыя:

— Я ўжо ўдзельнічаў у мерапрыемствах падобнага тыпу, але фотакрос – нешта новае, нязведанае, цікавае.

12.30. У канферэнц-зале з’яўляецца Надзея Краўчук, старшыня грамадскай інфармацыйнай службы, і абвяшчае тэмы: “Восень – клопатаў восем”, “Рытм твайго горада”, “Непаўторныя моманты”. На здымку і апрацоўку фатаграфій адводзіцца 2,5 гадзіны. Атмасфера ў зале становіцца сапраўды творчай. Па гарачых вачах удзельнікаў становіцца ясна, што ў галаве ў іх ужо мільгаюць дзясяткі самых розных, самых незвычайных ідэй.

“Куды бегчы? З чаго пачынаць?” – такіх пытанняў відавочна не паўстала – ужо на працягу 10 хвілін усе яны, поўныя ідэй і натхнення, пакінулі канферэнц-залу інтэрната…

14.30. Час няўмольна бег наперад. За плячамі ў фатографаў 2 гадзіны працы. Але ўдзельнікі па-ранейшаму пагружаныя ў працэс стварэння фотапрац. Панаванне цішыні парушалі толькі шчаўчкі мышак. Хлопцы і дзяўчаты былі настолькі засяроджаны, што фінальны этап іх прац быў сапраўды падобны да працы сапраўдных майстроў, якія самааддана служаць музе, “якая не церпіць мітусні”.

Пасля завяршэння працы студэнты падзяляліся сваімі ўражаннямі:

— Як жа выдатна па-новаму глядзець на свет! Сёння такі дзень цудоўны выдаўся! А самае галоўнае – я злавіла сёння сваю хвалю, – заўважае Вікторыя Буцько, якая вучыцца на чацвёртым курсе эканамічнага факультэта.

Паступова да абмеркавання праведзенага дня далучалася ўсё больш і больш людзей. Фатографы падзяляліся ідэямі пра правядзенне каманднага

фотакросу, абменьваліся меркаваннямі пра розныя аб’ектывы, штатывы, графічныя рэдактары. Дзіўна, як за адзін дзень творчыя людзі набылі не толькі досвед, але і новых сяброў, якія, як той казаў, “у тэме”!

16.30. За гутаркамі час праляцеў неўзаметку. І вось удзельнікам прадстаўлена журы, гатовае абвясціць вынікі. Зала ўсхвалявана і заінтрыгавана. Цырымонію ўзнагароджання памятнымі сертыфікатамі пачынае каардынацыйны савет студэнцкіх саветаў інтэрнатаў на чале са старшынёй Веранікай Луд. У след за гэтым да трыбуны падыходзіць Марыя Кождан, старшыня журы, фатограф моднага часопіса “Стыль жыцця”:

— Хлопцы і дзяўчаты! Хоць і не кожны сёння атрымае запаветны дыплом пераможцы, ведайце, што ўсе вы вялікія малайчыны, за кожным здымкам стаіць карпатлівая праца, вялікі запал. Таму вы проста абавязаны ісці далей, не спыняцца, глядзець наперад, і тады ўсе вашы чаканні будуць апраўданы.

Пара секунд – і абвешчаны імёны пераможцаў. Дыпломам трэцяй ступені ўзнагароджана Марыя Долбіч, 2 курс гуманітарнага факультэта;мария долбич бгу осенний фотокросс

уладальніцай дыплома другой ступені стала Вікторыя Будзько, 4 курс эканамічнага факультэта;виктория бутько бгу осенний фотокросс

і, нарэшце, абсалютным пераможцам была прызнана Алена Давідчык, 1 курс гуманітарнага факультэта.елена давидчик бгу осенний фотокросс

Дзяўчаты не хаваюць сваіх шчаслівых усмешак:

— Для мяне перамога ў фотакросе стала нечаканай. Так, я рабіла стаўку на адну з прац, але не магла ўявіць, што апынуся ў ліку найлепшых! У мяне нават тэхніка не мая, у сябра пазычыла, не магу паверыць! – кажа Алена.

17.00. За акном шарэе. Настае вечар. Сыходзіць у гісторыю сонечны лістападаўскі дзень, які самыя актыўныя жыхары студэнцкага гарадка правялі ярка, насычана, плённа. Дзень, імя якому “Восеньскі фотакрос”.

Ганна РЫБАЦКАЯ

бгу осенний фотокросс

бгу осенний фотокросс

print

Вам таксама можа спадабацца: