Кірмаш вакансій “Дзень кар’еры. Восень–2014» адбыўся ў БДУ (+відэа)

12 Dec, 2014.

бгу день карьеры

На пляцоўцы Ліцэя БДУ 20 лістапада адбыўся кірмаш вакансій для студэнтаў нашай alma mater “Дзень кар’еры. Восень–2014”. Свае стэнды прадставілі больш за 20 працадаўцаў. Студэнты БДУ атрымалі магчымасць пазнаёміцца з вядучымі беларускімі і міжнароднымі кампаніямі, абраць месца для практыкі, стажыроўкі ці працаўладкавання. Акрамя таго, у актавай зале ліцэя ўвесь час праходзілі майстар-класы на тэмы “Як скласці ўдалае рэзюмэ”, “Як прайсці сумоўе” і “Як дасягнуць прафесійнай мэты”. Арганізатарам мерапрыемства ўжо ў другі раз выступіла ўпраўленне кадраў БДУ.

Сваімі ўражаннямі ад мерапрыемства падзяліўся адзін з прадстаўнікоў кампаній-партнёраў БДУ Уладзімір Макееў – начальнік упраўлення па працы з персаналам ЗАТ “Цэптэр Банк”:

“Ад паступлення прапановы ўдзельнічаць і да завяршальнага акорда (пытанняў студэнтаў у стэнда) “Дзень кар’еры” сапраўды можна ацаніць на 10 балаў: настолькі ўсё прадумана, настолькі пазітыўна. На мой погляд, менавіта пазітыў дае перавагі перад іншымі мерапрыемствамі. Я рады, што вы мяне запрасілі, таму што знаходзіцца і пачувацца ў кампаніі прафесіяналаў заўсёды вельмі прыемна.

Улічваючы, што мы пазіцыянуем наш банк як паспяховы HR-брэнд, то сёння, на жаль, мы не маглі прапанаваць студэнтам пасаду, калі ў іх няма досведу працы. Але мы распавялі пра наш банк, распавялі пра тое, як будуецца кар’ера ў нашай кампаніі і як да нас можна патрапіць.

Я імкнуся да працы прыцягваць найлепшых, а гэта не толькі студэнты профільных кірункаў. У нас ужо ёсць досвед працы з выпускнікамі фізіка-матэматычных спецыяльнасцяў БДУ. І гэта сапраўды людзі, якія ўмеюць планаваць, прагназаваць, гэта менеджары, якія ўжо адбыліся. Нягледзячы на тое, што на рынку шмат выпускнікоў банкаўскіх спецыяльнасцяў (напрыклад, фінансы і крэдыт, аўдыт), мы пайшлі троху далей і сёння выбіраем студэнтаў, якія заканчвалі не банкаўскую справу. І яны паказваюць сапраўды добры вынік. Наш досвед распаўсюдзіўся на ўсю рэспубліку, і сёння банкі не зацыкліваюцца толькі на адных факультэтах і спецыяльнасцях. Таму “Дзень кар’еры” пашырае магчымасці не толькі працаўладкавання выпускнікоў, але і павялічвае далягляд працадаўцаў”.

бгу день карьеры

IMG_6896

Некаторыя кампаніі прапанавалі студэнтам запоўніць анкеты для праходжання стажыровак, запрашалі да ўдзелу ў бізнес-гульнях. Так, пра свае акцыі на мерапрыемстве распавяла спецыяліст па пошуку персаналу кампаніі ЗТАА “ДанонБел” Вольга Белышава:

“Было прадстаўлена шмат спецыяльнасцяў. Нашым стэндам цікавіліся галоўным чынам журналісты, фізікі, матэматыкі, біёлагі. Але мне здалося, што асноўная маса была трэцякурснікаў, але наш праект працаўладкавання быў прызначаны для апошняга курса. Мы даводзілі да ведама студэнтаў, што праект праводзіцца кожныя паўгода, і раілі ўвесь час адсочваць інфармацыю, каб паспець прайсці тэст і патрапіць на стажыроўку. А для трэцякурснікаў мы прапануем бізнес-гульню “Хай Флаер”. Гэта ўнікальная магчымасць для студэнтаў, якія жадаюць даведацца больш пра працу ў буйной міжнароднай кампаніі, выкарыстаць тэарэтычныя веды для рашэння пэўных задач, а таксама атрымаць карысныя прафесійныя навыкі. Увогуле, студэнты БДУ падалі 144 заяўкі для ўдзелу ў нашых праектах. Вядома, мерапрыемства вельмі маштабнае. Мы чакалі меншую плынь студэнтаў, менш актыўнасцяў. Мы сапраўды здзівіліся”.

Студэнты, якія прыйшлі на мерапрыемства, актыўна цікавіліся прапановамі працадаўцаў. Але прадстаўленых магчымасцяў ад кампаній апынулася недастаткова, каб ахапіць усе сферы інтарэсаў студэнтаў БДУ. Акрамя кірмашу вакансій студэнты знаходзілі для сябе цікавыя акцыі.

“Я як дызайнер ацэньвала мерапрыемства з пункту гледжання дызайну, – распавядае пяцікурсніца гуманітарнага факультэта БДУ спецыяльнасці “Камунікатыўны дызайн” Валера Няпеўная. – Мне вельмі спадабаўся стэнд кампаніі “ДанонБел”. Усё было акуратна аформлена, вельмі прыгожыя рол-апы, стылёвая прадукцыя. З прадстаўленых кампаній хацелася б пайсці працаваць у “Брытыш Амерыкан Табака”, але я дрэнна ведаю англійскую. Хачу яшчэ наведаць вясновы Дзень кар’еры ў 2015 гозе, думаю, там будзе больш кампаній і вакансій па маёй спецыяльнасці. Аднак і сёння для мяне былі карысныя майстар-класы па правільным напісанні рэзюмэ і сакрэтах прасоўвання па кар’ернай лесвіцы”.

бгу день карьеры

Арганізатары адзначылі, што восеньскі “Дзень кар’еры” сапраўды прайшоў з размахам, у параўнанні з вясновым. Было больш і кампаній-удзельніц, і студэнтаў. Намеснік начальніка ўпраўлення кадраў БДУ Вераніка Дабравольская падзялілася ўражаннямі ад мерапрыемства і распавяла пра планы на будучы год:

“Па-першае, мерапрыемства выйшла цікавае, па-другое, маштабнае, па-трэцяе, зараз нам зразумелы фармат, у якім трэба працаваць. Мы будзем пашыраць супрацоўніцтва паміж наймальнікамі і студэнтамі, бо практыка-арыентаванае навучанне цяпер вельмі запатрабавана. Сёння практычна ўся сусветная супольнасць занята праблемай працаўладкавання моладзі. Будзем кропкава працаваць з кампаніямі. Ужо напрацавалі сталых партнёраў, якія з задавальненнем бяруць нашых выпускнікоў на працу, якія гатовыя прыходзіць у БДУ і распавядаць студэнтам пра свае арганізацыі, пра кар’ерны рост і працоўную дзейнасць.”

Вядома, па кожнай спецыяльнасці немагчыма “асягнуць неабсяжнае”. Мы плануем правесці глабальнае апытанне кампаній – вывучыць іх запатрабаванне ў спецыялістах – і правесці апытанне сярод студэнтаў – вывучыць, якія спецыяльнасці больш зацікаўленыя ў працаўладкаванні, што ім хочацца знайсці. Зыходзячы з іх пажаданняў, мы зможам арыентаваць мерапрыемства ў тую ці іншую сферу”.

Таксама ў рамках “Дня кар’еры” кірмаш вакансій ператварыўся ў забаўляльную пляцоўку. Студэнты ўдзельнічалі ў конкурсах і віктарынах ад БДУ і кампаній-працадаўцаў і атрымлівалі каштоўныя прызы і падарункі.

бгу день карьеры

У наступным годзе мерапрыемства абяцае быць яшчэ больш маштабным, таму ўсіх тых студэнтаў БДУ, хто ў гэты раз не змог знайсці прыдатную вакансію, чакае новы “Дзень кар’еры”, які адбудзецца ўвесну 2015 года.

У мерапрыемстве прымалі ўдзел кампаніі: Беларускі народны банк; ТАА “СКЭНД”; Міжнародны аўтамабільны холдынг «Атлант-М»; Атлант Тэлекам; Данон-Бел; Замежнае унітарнае прадпрыемства Брытыш-Амерыкан Табака Трэйдынг Компані; Эрнст энд Янг; Група кампаній «Алютэх»; Леверекс Інтэрнэшнл; ОБК-стандарт; Кьюлікс Сістэмс; Цэптэр-банк; Старт-ап цэнтр БДУ; MyJob.By; Калекцыя адкрыццяў.

Ксенія КАРАВАЯ

бгу день карьеры

Яшчэ больш фота з мерапрыемства тут:  http://www.bsu.by/main.aspx?guid=394075

Відэа з дня кар’ерыстрелкa

print

Вам таксама можа спадабацца: