Студэнцкія карэспадэнты 80-х былі грамадскімі дзеячамі

22 Dec, 2014.

red

«Як падбіраем студ­караў, як знаходзім людзей, прыкі­пеў­шых сэрцам да газеты, сапраўды перакана­ных у сіле друкаванага слова, закаханых у сваё захапленне, калі хо­­ча­це, – другую прафесію? Знай­­сці такіх цяжка», – дзяліўся сваім досведам ў 1985 годзе ў маскоўскім часопісе «Журналіст» тагачасны рэ­дактар «Беларускага ўніверсітэта» Васіль Вараб’ёў.
Пра самых актыўных ён пісаў: «Пасля інтэрв’ю з адной з груп механіка-матэматычнага факультэта стаў усё часцей наведвацца ў рэдакцыю студэнт Саша Шыбут. Адзін матэрыял, другі… Так прайшло тры гады. Зараз Аляксандр Сцяпанавіч Шыбут – стажор-вы­кладчык, старшыня штаба «Камсамольскага пражэктара» ўні­вер­-
сі­тэта. Яго дзелавыя, прынцыповыя, «калючыя» карэспандэнцыі
пастаянна ў цэнтры ўвагі чытачоў.
Баявога, ініцыятыўнага Юрыя Варатніцкага, студэнта факультэта радыёфізікі і электронікі, заўважылі на пасадзе камандзіра камуністыч­нага атрада. Папрасілі напісаць для газеты. Спачатку не атрымалася. Разам перапрацавалі матэрыял. Адчуваўся ў камсамольца творчы патэнцыял. Прыцягнулі ў свае шэрагі. З цягам часу Юрый аказаў­ся сапраўдным скарбам для рэдак­цыі. Бо што ні гаварыце, а самыя лепшыя, правільныя словы застануцца толькі добрымі пажа­даннямі, калі студкар не дапоўніць іх асабіс­тымі перакананнямі, сваёй актыў­най пазіцыяй. А Юрый – вы­датнік вучобы, энергічны грамад­скі дзеяч. Праз свае арганізатарскія здоль­насці ён узначаліў універ­сітэцкі прэс-цэнтр. Няхай не ў кожным нумары з’яўляецца яго проз­вішча, аднак у кожным нумары праглядаецца яго кіраўніцтва прэс-цэнтрам».

Без афіцыёзу пры складанні дакументаў

 ВоротницкийЮрый Варатніцкі, дырэктар Цэнтра інфармацыйных тэхналогій БДУ, яшчэ ў студэнцкія гады быў чалавекам справы.

«Перакананасць даказваюць справай» – так Юрый Іосіфавіч на­зваў свой артыкул у газеце «Бе­ларускі ўніверсітэт» у 1983 годзе. Ён пісаў: «Актыўная жыццёвая пазіцыя – гэта назаўсёды: выпра­цоўваецца яна гадамі і вельмі важна ніколі не здраджваць ёй, да канца заставацца прынцыповым, сумленным у адносінах да іншых і да сябе».  Сёння нам па дваццаць. І ад таго, якую пазіцыю зоймем мы ў жыцці грамадства, у многім залежыць, якім яму быць у будучым», – з такімі словамі звяр­таўся Юрый Варатніцкі да студэнцкай аўдыто­рыі ў тыя гады.
Сёння ён гаворыць, што такія гучныя выразы пісаліся ім і яго ра­веснікамі ад чыстага сэрца і гэтак жа ўспрымаліся: «Мы не зама­роч­валіся на высокай ідэалогіі, і за высакамоўнымі фразамі бачылі канкрэтныя справы». Юрый Іосі­фавіч сам у студэнцкія гады быў актывістам: з’яўляўся камандзірам і камісарам студэнцкіх будаўнічых атрадаў, а таксама членам бюро камітэта камсамола. «Мы разумелі, што практычныя навыкі, атрыманыя падчас працы ў будаўнічых атрадах, спатрэбяцца нам і надалей. Таму ўспрымалі працоўнае лета як сапраўдную школу жыцця», – тлумачыць Юрый Варатніцкі.
Свой вопыт супрацоўніцтва з універсітэцкай газетай ён таксама ацэньвае з практычнага боку і лі­чыць карысным. «Кожны педагог і навуковец павінен умець добра выкладаць свае думкі на паперы. Тыя навыкі, якія я атрымаў дзякуючы сумеснай дзейнасці з журналіста­мі, дапамагаюць мне і ў сённяшняй працы. Іх я выкарыстоўваў пры напісанні «Канцэпцыі інфарма­ты­за­цыі БДУ», падчас удзелу ў рас­працоўцы «Стратэгіі развіцця інфарматызацыі грамадства Рэс­публікі Беларусь і ў іншых выпадках», – прызнаецца ды­­рэк­тар ЦІТ. Ён і дасюль стара­ецца пазбягаць канцылярскіх зва­ротаў, стандартных штампаў і афіцы­ёзу пры скла­данні даку­мен­таў.
«Грамадскім карэспандэнтам» Юрый Варатніцкі стаў дзякуючы сваёй ініцыятыўнасці на факультэце радыёфізікі і электронікі ў сту­дэнцкія гады. У 1983 годзе быў кі­раўніком прэс-цэнтра камітэта кам­самола. Пасля таго, як ён змяніў Аляксандра Шыбута на пасадзе старшыні штаба «Камсамольскага пражэктара», які быў прызваны кантраляваць і адшукваць недахопы ў дзейнасці ўні­версітэта, Юрыю Іосіфавічу давялося пісаць крытычныя матэрыялы і асвойваць жанр фельетона.
На той час у яго ўжо быў вопыт здымак у фільме «Расписание на послезавтра», дзе ён удала сыграў вундэркінда. І таму творчая праца ў газеце не падалася Юрыю Варат­ніцкаму чымсьці недасягальным: «Да ўсяго я талкова пісаў і ду­маў, што гэта мне дапаможа. Пазней пачаў цікавіцца і кніжкамі па сты­лістыцы. Памятаю, што вель­мі мне дапамаглі кнігі Норы Галь, якія ву­чылі пісаць проста і даступна».
Спрыялі зацікаўленасці друкаваным словам у Юрыя Іосіфавіча і цёплыя ўзаемаадносіны з «Бела­рускім універсітэтам». Рэдактара Васіля Вараб’ёва ён ус­прымаў як калегу і сябра, бо яны ведалі адзін аднаго па працы ў будатрадах.
Пра працу ў газеце дагэтуль у яго засталося ідэалізаванае ўяў­ленне. «Можа, таму, што я пісаў толькі пра тое, што мяне хвалявала, і мне не даводзілася хаваць праўду. Наогул, у тыя часы ва ўні­версітэцкім асяроддзі крытыка была нармальнай з’явай. І на яе рэа­гавалі», – успамінае наш герой.
Юрый Варатніцкі лічыць, што раней выказванне «што напісана пяром, тое не выйме і сякера» адпавядала рэальнасці. У савецкі да надрукаванага слова адносіліся трапятліва і адказна. Таму ўсе, хто меў дачыненне да працы ў газетах, былі ўпэўнены, што робяць патрэбную справу і іх пачуюць. Гэтага ён жадае і цяперашнім супрацоўнікам рэдакцыі.

Журналістыка стала яго другім захапленнем

А. Шыбут Аляксандр Шыбут, старшы выкладчык кафедры вэб-тэхналогій і камп’ютарнага мадэлявання механіка-матэматычнага факультэта, і сёння з настальгіяй успамінае будатрадаўскую маладосць.

У 1981 г. у артыкуле «Старонкі малдаўскага лета» камандзір Слабадзейскага занальнага атрада імя В. З. Харужай Аляксандр Шыбут на старонках газеты «Беларускі ўні­версітэт» рапартаваў: «Агульная колькасць лінейных атрадаў з БДУ – 7, колькасць байцоў – 377. Выканана работ на суму – 1189,774 тысяч рублёў. Сабрана пладова-гародніннай прадукцыі – 4 020 тон. Дадзена канцэртаў – 57. Прачытана лекцый – 54. Пабудавана спар­тыўных пляцовак – 14».
І працягваў: «Байцы Слабадзейскага занальнага атрада імя Харужай вярнуліся ў студэнцкія аўды­торыі. Працоўнае лета зблі­зіла іх, загартавала духоўна і фі­зіч­на, далі новы запал бадзё­расці, ап­тымізму. Доўга будуць сніцца ім бясконцыя радкі памі­дораў, і пякучае мал­даўскае сонца, і дзявочы хор пад гітару, і шумнацечны Днестр, і хвалюючыя мінуты развітання з Мал­давіяй на пероне Ціраспаль­скага вакзала. Экзамен на сталасць вытрыманы. Другі раз запар БДУ імя У. І. Леніна прызнаны найлепшым сярод навучальных устаноў Бела­русі, якія фарміруюць атрады ў Малдавію. Да пабачэння, працоў­ны семестр – 81!»
Аляксандру Сцяпанавічу прыемна расказваць пра тую дзейнасць. «Ахвотнікі папрацаваць летам старанна вучыліся на працягу навучальнага года. Бо двоечнікаў у будаўнічыя атрады, што фармі­ра­валіся ва ўніверсітэце, прынцыпова не бралі. Зімой студэнты акра­мя асноўнай вучобы дадаткова атрымлівалі веды і ўменні па рабочых спецыяльнасцях», – прыгадвае выкладчык. На яго думку, адрадзіць будатрадаўскі рух у мінулых маштабах можна, але ў гэтым выпадку, як і раней, спатрэбяцца намаганні на дзяржаўным узроўні. «Пакуль жа ў БДУ працуюць толькі нешматлі­кія студэнцкія будаўнічыя атрады, але ўжо добра, што моладзевыя грамадскія арга­нізацыі ўзялі сабе за правіла шукаць працу для студэнтаў на летні перыяд», – разважае Аляксандр Шыбут.
Пытанне занятасці студэнтаў непакоіла яго і ў маладыя гады. Начальнікам штаба працоўных спраў БДУ ў матэрыяле «Як рашыць рэбус?» ён пісаў: «Пытанне грашовай прыбаўкі да саракарублёвай стыпендыі востра стаіць перад большасцю студэнтаў. Ад­наму патрэбна карміць сям’ю, другому – жыць «незалежна ад баць­коў», многім – для набыцця той ці іншай рэчы. Вось таму і шукае студэнт працу, вось чаму будучыя фізікі і філолагі, хімікі і гісторыкі, юрысты і журналісты часова працуюць пажарнікамі і вартаўнікамі, кантралёрамі і паштальёнамі, груз­чыкамі ў крамах, на цацачнай фабрыцы, на паліграфічным камбі­наце, на суседнім з інтэрнатам «Крышталі». І тут жа заўважаў: «Ды толькі такую работу, якая магла б задаволіць студэнта, знайсці ў адзіночку не проста… Тут патрэбна дзейсная дапамога кам­самольскіх і прафсаюзных аргані­зацый, саміх студэнтаў».
Развагам на розныя тэмы ў газеце спрыяла тая акалічнасць, што пасля заканчэння ўніверсітэта Аляксандр Шыбут займаў пасаду намесніка сакратара камітэта камсамола, пазней з’яўляўся старшынёй штаба «Камсамольскага пражэктара». А таму лічыў неабходным асвятляць дзейнасць гэтых гра­мадскіх арганіза­цый у друку.
Ён прызнаецца, што журналіс­тыка як прафесія, а таксама літа­ратурная дзейнасць заўсёды яго прыцягвалі. Яшчэ ў школьныя гады ён стаў пераможцам рэс­пуб­ліканскага конкурсу сачы­нен­няў, выпускаў школьную насценгазету. Нават пасля таго, як скончыў БДУ і пачаў выкладаць на механіка-матэматычным факультэце, не за­быўся на ранейшыя схільнасці. І ажно 15 гадоў на пасадзе намес­ніка галоўнага рэдактара рэда­га­ваў рэспубліканскі часопіс «Рэпетытар». Пад яго ўплывам пас­тупіла на факультэт журна­ліс­тыкі і дачка. Сёння яна прафесійны жур­наліст, што ўсцешвае бацьку. Аляксандр Сцяпанавіч лічыць, што менавіта дзякуючы супрацоўніцтву з «Бела­рускім універсітэтам» ён змог рэа­лізаваць свае творчыя здольнасці.
На яго думку, каб універсітэцкая газета займела такі поспех, як у былыя часы, неабходны дух кар­па­ратыўнасці, жаданне кожнага су­працоўніка жыць клопатамі і па­трэбамі ўніверсітэта і мець звычку чытаць пра іх. «Мае аднагодкі былі адданыя ўніверсітэту і не ўяўлялі, што будуць вучыцца або працаваць у іншым месцы», – дзеліцца Аляксандр Шыбут. Такую ўлюбёнасць у альма-матар ён як выкладчык хацеў бы бачыць і ў сённяшніх сту­дэнтаў.

 Ганна ЛАГУН

На фота: 1. «Беларускі ўніверсітэт». 1982 г. Члены рэдкалегіі злева направа: У. Капскі, С. Лыскавец, доктар філалагічных навук П. І. Ткачоў, М. Лахвіч, Т. Сахашчык, рэдактар В. П. Вараб’ёў, прафесар В. А. Пыжкоў, прафесар А. А. Лойка, І. Саветкіна, А. Лазоўскі

print

Вам таксама можа спадабацца: