Каманда студэнтаў ФПМІ ізноў у фінале ЧС па праграмаванні

30 Dec, 2014.

фінал чэмпіянату свету па праграмаванні.Каманда студэнтаў ФПМІ ў складзе пяцікурснікаў Аляксея Колесава, Яўгена Грыц­кевіча і чацвёрта­курсніка Аляксандра Некрашэвіча выйшла ў фінал чэмпіянату свету па праграмаванні.

Хлопцы паспяхова выступілі ў паўфінале сусветнага турніру па Паўночна-Усход­нім Еў­ра­пейскім рэгіёне. Гэта 15-я перамога прад­стаўнікоў БДУ на гэтых прэс­тыж­ных міжнародных спаборніцт­вах. Са студэнтамі вядучай ВНУ нашай краіны свой выхад у фінал свят­кавалі яшчэ дзве каманды з Бе­ларусі: БДУІР і БДЭУ.
Беларусь сёлета ў Санкт-Пецяр­бургу прадстаўлялі 10 каманд: ад БДУ – 4, БДУІР – 2 і па адной з БДЭУ, Гомельскага дзяр­жунівер­сітэта імя Ф. Скарыны, Брэсцкага дзяржаўнага тэх­ніч­нага ўнівер­сі­тэта і Гродзенскага дзяржуні­вер­сітэта імя Я. Купалы. Усяго ў паў­фінале чэмпіянату змагаліся 240 зборных з Беларусі, Расіі, Латвіі, Літвы, Эстоніі, Казахстана, Грузіі, Арменіі, Азербайджана, Кыргызстана, Туркменістана і Узбекістана.
Фінал чэмпіянату свету па праграмаванні сярод студэнтаў плануецца правесці ў маі 2015 года ў Марока.
Сяргей НІКАНОВІЧ

print

Вам таксама можа спадабацца: