Праект ТЭМПУС-NETGENG: увядзенне эксперыментальных аспіранцкіх праграм у вышэйшай інжынернай адукацыі

26 Jan, 2015.

 ТЭМПУС-NETCENG
У канцы мінулага года на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася міжнародная працоўная нарада па праекце ТЭМПУС-NETCENG “New Model of the Third Cycle in Engineering Education Due to Bologna Process in BY, RU, UA” (“Новая мадэль трэцяга ўзроўню вышэйшай інжынернай адукацыі ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Балонскага працэсу ў Беларусі, Расіі і Украіне”).
У абмеркаванні прынялі ўдзел больш за 40 прадстаўнікоў з 22 арганізацый, у тым ліку 16 універсітэтаў з Германіі, Літвы, Вялікабрытаніі, Беларусі, Расіі і Украіны, а таксама калегі і партнёры БДУ, зацікаўленыя ў сумесным супрацоўніцтве па тэматыцы праекта: Паўднёва-заходняга дзяржаўнага ўніверсітэта (Расія), ФДУП “Цэнтральны навукова-даследчы інстытут машынабудавання” (Расія), Санкт-Пецярбургскага інстытута інфарматыкі і аўтаматызацыі Расійскай акадэміі навук.
Дадзены праект  разлічаны на 3 гады (2014–2016) і накіраваны на ўвядзенне ва ўніверсітэтах эксперыментальных аспіранцкіх праграм у вышэйшай інжынернай адукацыі ў адпаведнасці з Балонскім працэсам, паводле 10 базавых прынцыпаў Зальцбургскага і Бухарэсцкага форумаў. ТЭМПУС-NETCENG
У выніку рэалізацыі праекта ў БДУ плануецца распрацаваць, укараніць і акрэдытаваць эксперыментальныя праграмы для новай спецыяльнасці “Аэракасмічныя радыёэлектронныя і інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі”, а таксама ўжо дзейныя: “Аптычныя і оптыка-электронныя прыборы і комплексы”, “Матэрыялазнаўства (машынабудаванне)”, “Матэматычнае мадэляванне, лікавыя метады і комплексы праграм”, “Метады і сістэмы абароны інфармацыі, інфармацыйная бяспека”.
У цэлым, удзел у праграме дазволіць:
— Стварыць інавацыйнае асяроддзе выкладання і навучання, уключаючы сумесную WEB-платформу, сетка офісаў DLM для падтрымкі дактароў тэхнічных навук на рынку працы,
— Арганізаваць навучанне кіраўнікоў і перападрыхтоўку акадэмічных выкладчыкаў новым метадам,
— Распрацаваць метадычныя рэкамендацыі па ўдасканаленні сістэмы пасляўніверсітэцкай адукацыі для падавання ў ВАК Рэспублікі Беларусь.

ТЭМПУС-NETCENG
У цырымоніі адкрыцця пасяджэння прыняў удзел Сяргей Абламейка. Рэктар падзякаваў кіраўнікам праекта за вялікую працу па падрыхтоўцы працоўнай нарады на базе ўніверсітэта, а таксама адзначыў, што БДУ паспяхова ўдзельнічае ў праграмах ТЭМПУС ужо каля 10 гадоў, што дазваляе павялічваць узровень кваліфікацыі спецыялістаў, пашыраць гарызонты абмену прафесарска-выкладчыцкага складу, абнаўляць матэрыяльна-тэхнічную базу, і як вынік – умацаванне пазіцый БДУ ў сусветных рэйтынгах.
Удзельнікі праекта з Літвы (Vilnius Gediminas Technical University), Вялікабрытаніі (Brunel University London) , Германіі (Technische Universität Berlin) і Расіі (Разанскі дзяржаўны радыётэхнічны ўніверсітэт і Омскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт) правялі майстар-класы для студэнтаў факультэта радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій, фізічнага і геаграфічнага, а таксама іншых беларускіх ВНУ. Падчас майстар-класаў былі прадстаўлены навучальныя планы летніх школ, якія будуць праводзіцца для студэнтаў у ВНУ-удзельніцах праекта. Прыняць удзел у праграме летняй школы могуць студэнты БДУ, БНТУ і Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, у першую чаргу профільных спецыяльнасцяў.
ТЭМПУС-NETCENG

print

Вам таксама можа спадабацца: