Новы дырэктар і новыя планы: Жанна Варанкевіч пра кафэ-бістро ў БДУ з інтэрнэтам, настольнымі гульнямі і пледамі

13 Feb, 2015.

воронкевич жанна

Камбінат грамадскага харчавання БДУ абслугоўвае ўсе падраздзяленні нашага ўніверсітэта. Яго новы дырэктар Жанна ВАРАНКЕВІЧ адразу пачала пераўтварэнні. Першае, што з’явілася з паслуг – гэта ежа на вынас (take away). Аднак кардынальныя змены наперадзе.

– Жанна Вячаславаўна, тры месяцы таму Вы занялі пасаду дырэктара РВУП «Камбінат грамадскага харчавання БДУ» і ўжо пачалі рэалізоўваць уласныя ініцыятывы…
– Сапраўды, усе сталовыя камбіната ў хуткім часе спазнаюць змены, як у плане афармлення, так і ў сферы дадатковых паслуг. Некаторыя з іх будуць пераўтвора­ны ў кафэ ці бістро і пачнуць працаваць у вячэрні час. Гэта датычыцца сталовай Інсты­тута журналістыкі і буфета
№ 8 на вуліцы Курчатава. Фінансаваць мадэрнізацыю гэтых устаноў будуць інвес­тары, якія з’яўляюцца пас­таў­шчыкамі прадукцыі на камбінат.
План па пераўтварэнні сталовай на Кальварыйскай, 9 ужо падрыхтаваны і чакае ўзгаднення. На рэканструкцыю аб’ект зачыняцца не будзе. Яго пераабсталяванне будзе праводзіцца ў су­боту і нядзелю. У памяш­кан­ні сталовай збіраемся ўста­ля­ваць дзве канвеерныя стуж­­кі самаабслу­гоў­ван­ня. Па­він­на з’явіцца VIP-зала з асобнымі дзвярыма, а так­сама тэлевізары для пра­гляду тэлеперадач і бесправадны інтэрнэт. Навед­валь­нікам VIP-залы, пры жа­данні, будуць нават выдавацца пледы. Газеты, часо­пісы і кнігі змогуць пачытаць усе. Паліца з літаратурай будзе прымацавана ў вялі­кай зале кафэ.
Акрамя гэтага мо­ла­дзевая аўдыторыя зможа пакарыстацца настольнымі гуль­нямі, такімі, як «Уна», «Манаполія», даміно. 0_92e56_2f5783c0_XL Кожны з гасцей зможа выбраць меню па сваім гусце. Яго меркаваныя назвы гавораць самі за сябе: «Падчас сесіі і напружанай працы», «Поснае», «Вегетарыянскае», «Спартыўнае харчаванне», «Для сапраўдных мужчын» і іншае. Акцэнт будзе зроб­лены на натуральныя інгрэ­дыенты: піцу, бургеры, са­латы, сушы, славянскую і беларускую кухню (дранікі, манты, супы).

драники
Мы збіраемся перавесці кафэ на працяглы рэжым працы. З 10.00 да 16.00 яно будзе прапаноўваць даступныя па цане для студэнтаў абеды з нацэнкай у 50 %. З 16.00 да 23.00 нацэнка на стравы ўжо вячэрняга меню падымецца да 100 %.
Аднак студэнты БДУ і ў гэтым выпадку атрымаюць зні­жку ў 10 – 15 % пры прад’­яўленні студэнцкага білета. Наогул, яны будуць абслу­гоўвацца ў кафэ на выгадных умовах. Напрыклад, прапанова «Больш – лепш» дасць магчымасць купляць ім тры кактэйлі па цане двух, 5 чызкейкаў па цане чатырох і г. д. Прапанова «Вялікая кам­панія» дазволіць студэнтам з 10 чалавек дадаткова да асноўнага заказу бясплатна атрымаць піцу або яе эк­ві­валент роўны суме ў 50 тыс. рублёў. Побач з над­пісам «Журфак рэкамендуе» яны змогуць заўсёды знай­сці «Страву дня», кошт на якую будзе зніжаны на 5 %.
Заўважана, што студэнты часта сутыкаюцца з праблемай, дзе з групай адсвяткаваць свой дзень нараджэння. У кафэ яны могуць дадаткова атрымаць у падарунак торцік і набор святочных свечак, а таксама замовіць імянінніку любімыя музычныя кампазіцыі, зразумела, пры ўмове заказу асноўнага меню на пэўную суму.

518048Думаю, што ўсе нашы прапа­новы спадабаюцца студэнтам. З таго часу, як адчыніц­ца кафэ, ім не патрэбна бу­дзе шукаць іншае месца ў горадзе, каб сустрэцца вечарам за кубачкам кавы ці гарбаты, пазнаёміцца, пагаварыць. Іх выкладчыкі таксама не прайграюць. Для іх – карпа­ра­тыў­ныя мерапры­емствы. Кафэ возьмецца аб­слу­гоў­ваць і на­вуковыя кан­фе­рэн­цыі, якія пра­во­дзіць Інстытут журна­ліс­тыкі.
– Якія яшчэ ўстановы грамадскага харчавання БДУ будуць мадэрнізава­ныя?
– Бачу, што ў буфета № 8 у Шчомысліцы ёсць патэнцыял для пераўтварэння ў піцэрыю. Паколькі там закрытая зона і моладзі больш няма дзе паесці, а перапынкі паміж заняткамі невялікія, то ў гэтым выпадку якраз для перакусу падыдзе піца або гамбургер, усялякія салаты і закускі. Піцэрыя таксама будзе дзейнічаць пазней, чым зараз працуе буфет, магчыма, да 22.00.

pizzaartesanale_201889
Вельмі б хацелася рэ­арганізаваць сталовую хім­корпуса. Сталовая ў тым выглядзе, у якім яна зараз іс­нуе, зусім нерэнтабельная і не прыносіць прыбытку. Аднак працаваць трэба. Хутка ёй будзе перададзены буфет, які размяшчаецца на Маскоўскай, 5. Пасля но­ваўвядзенняў там таксама пачне функцыянаваць кафэ-бістро. У сувязі з гэтым нам хацелася б, каб тэрыторыя хімкорпуса, якая аддадзена ўстановам грамадскага харчавання збоку, была вер­ну­та назад. Бо КГХ БДУ ў стане аказваць любыя паслугі студэнтам і супрацоўнікам уні­­версітэта.
Дадам, што цэх кан­ды­тарскіх вырабаў, які пры­но­сіць найбольшы прыбытак, таксама застанецца пад увагай. Мы пастараемся парадаваць студэнтаў і вык­лад­­чыкаў новай выпечкай. У хуткім часе яны змогуць пакаштаваць дэсерты, круасаны, пірожнае «Напалеон» і «Мядовае».

c2e5931d5b15t
Мы імкнёмся выпрацаваць адзіны і непаўторны стыль для ўстаноў грамадскага харчавання БДУ са сваім аднолькавым асартыментам страў і напояў. У стварэнні стылю немалую ролю пачнуць адыгрываць назвы аб’ектаў.
У афармленні інтэр’ера сталовых і кафэ важна, каб у будучым прысутнічаў цёплы тон, які б садзейнічаў доб­раму апетыту. Гэта могуць быць розныя адценні тэракотавага, бэжавага і аліў­кавага колераў. Спачат­ку мы хаце­лі прывязацца да лагатыпа БДУ і выкарыстаць бла­кітны і сіні колеры. На жаль, гэтыя адценні, прыдатныя для добрай разумовай працы, для грамадскага харчавання не зусім падыходзяць. У паняцце стылю яшчэ ўваходзяць вывескі, рэклама, мэбля, персанал. Усё гэта таксама зазнае змены.
– Планаў вельмі шмат. Ці атрымаецца іх рэалі­заваць?
– Ажыццявіць усе планы адразу немагчыма. Трэба рабіць усё паступова. У мяне ёсць асобны план на кожны аб’ект грамадскага харчавання ва ўніверсітэце. Зараз мы адкрываем буфет у толькі што адрамантаваным інтэр­наце № 3. Затым возьмемся за сталовую на Кальварыйскай, 9. Пазней падыдзе чарга і буфета на вуліцы Курчатава ў Шчомысліцы.
Я пазітыўны чалавек і ўсіх зараджаю сваім пазітывам.
– Перамены павінны дапамагчы павысіць рэнтабельнасць прадпрыемства …
– У такіх вялікіх арга­нізацыях, як БДУ, камбінат грамадскага харчавання заў­сёды будзе рэнтабельным. У студэнцкіх сталовых нацэнка на абедзеннае меню невялікая, усяго 50 %. Аднак паколькі сталовых і буфетаў ва ўнівер­сітэце шмат, то таваразварот застаецца на высокім узроўні, што ўплывае на рэнтабельнасць. Для таго, каб яна была яшчэ большай, варта павялічыць асартымент і палепшыць якасць страў.bk_info_orig_19190_1412837107
Першай прыкметай, што асартымент і якасць ежы ста­ловай на належным уз­роўні, з’яўля­ецца колькасць наведваль­нікаў. Калі я захо­джу ў сталовую і назіраю на­плыў лю­дзей, то гэта для мяне добры знак. Бывае, што я наў­мысна станаўлюся ў чаргу, каб праверыць якасць абслугоў­ван­ня ў нашых установах харчавання. І іншы раз мне не хапае часу, каб дастаяць да канца. Апошнім часам я кожны дзень адсочваю колькасць наведваль­нікаў па чэках.
Як новы кіраўнік КГХ, ма­гу засведчыць, што асартымент страў ва ўніверсітэцкіх сталовых у параўнанні з іншымі ведамаснымі ста­ловымі дастатковы. Цэны на стравы ва ўстановах гра­мадскага харчавання БДУ не­вя­лікія і даступныя. Нашы студэнты і выкладчыкі могуць пачаставацца смачнай выпечкай, наварыстымі су­памі, разнастайнымі сала­тамі і г. д.
Ва ўніверсітэце працуюць вельмі вопытныя павары. Не­­каторыя з іх гатуюць стравы для супрацоўнікаў і сту­дэн­таў БДУ на працягу 20 гадоў. Я таксама збіраюся абапірацца на іх вопыт. А вось на раздачы і на зале з’явіцца новы персанал. З новымі барменамі, афіцы­янтамі я сама бяруся пра­водзіць навучанне і трэнінгі.
– Якое ў вас склалася ўражанне ад работнікаў сталовых БДУ?
– Я люблю працаваць з персаналам, ставіць перад супрацоўнікамі задачы і матываваць іх. Калі чалавек разумее, што ён патрэбны прадпрыемству, то пачынае працаваць з аддачай. Я пачала размаўляць з людзьмі наконт павелічэння прода­жу. Спрабую давесці да іх ведама, што ад гэтага будзе цяпер залежаць і заробак. Пакуль мне складана. Бо многія з супрацоўнікаў нашага камбіната прызвыча­іліся прытрымлівацца пэў­ных паказчыкаў таваразвароту, бо зарабляюць фікса­ваныя грошы.
– Паколькі новаўвя­дзен­няў у сферы харчавання ўніверсітэта будзе шмат, то хочацца адразу пра іх даведвацца. Як вы збіраецеся інфармаваць кліентаў?
– Хутка ў нас з’явіцца свой сайт. На ім будзем размяшчаць інфармацыю пра сталовыя камбіната, адлю­строўваць усе нашы паслугі і цэны на іх.
Гутарыла Ганна ЛАГУН

0a16a510960f982da167abac0896fe70

print

Вам таксама можа спадабацца: