У Беларускім дзяржаўным універсітэце падведзены вынікі конкурсу фота- і відэапрац “БДУ ў тваім фармаце”.
Фотапрацы ацэньваліся ў васьмі намінацыях. У змаганні фатаграфій сваёй alma mater прынялі ўдзел студэнты ўсіх факультэтаў ВНУ. Сёлета выхаванцы БДУ былі самымі актыўнымі за ўсю гісторыю конкурсу. Яны падрыхтавалі рэкордную колькасць здымкаў. З дасланых 350 фотапрац толькі дзесяць прызнаны найлепшымі.
“БДУ ў эмоцыях” найлепш паказала чацвёртакурсніца геаграфічнага факультэта Аляксандра Крук. Пераможнае “Люстраное адлюстраванне” ўзнавіў другакурснік ФПМІ Яўген Махнавец. Студэнтка 4 курса філалагічнага факультэта Вікторыя Кульбіцкая стала першай у намінацыі “Персоны БДУ”, а ў катэгорыі “Нечаканы ракурс” — другакурсніца гуманітарнага факультэта Марыя Долбіч. “Сакавітае фота” нйалепшае ў трэцякурсніка ФРКТ Антона Мартысевіча. Лідарам у серыі “Фотавандравання” стала чацвёртакурсніца Інстытута журналістыкі Марына Сіманава, а ў намінацыі “Фотарэпартаж” першынство дасталася чацвёртакурсніцы гуманітарнага факультэта Вікторыі Мяховіч. Найлепшым фатографам ва ўзнаўленні “Цудаў прыроды” прызнана пяцікурсніца ФМА Лізавета Шавель.
Акрамя таго, у конкурсе фотапрац журы заснавала адмысловую намінацыю экспертнай камісіі “Галоўны персона БДУ”, у якой пераможцам стала чацвёртакурсніца гістарычнага факультэта Кацярына Лукша.
Нагадаем, урачыстая цырымонія ўзнагароджання аўтараў лепшых відэа- і фотапрац адбылося 27 лістапада ў БДУ.
Арганізатарамі конкурсу выступілі ўпраўленне выхаваўчай працы з моладдзю, упраўленне па справах культуры і студэнцкі саюз БДУ.
Паглядзець відэа пераможцаў і іншыя ролікі пра БДУ вы можаце на відэаканале Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
Намінацыя «Сакавітае фота»
Намінацыя «БДУ ў эмоцыях»
Намінацыя «Нечаканы ракурс»
Намінацыя «Фотарэпартаж»
Намінацыя «Фотавандраванне»
Намінацыя «Люстэркавае адлюстраванне»
Спецыяльная намінацыя «Галоўная персона»